Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

“Слава в вышних Богу, и на земле мир, в человецех благоволение” (Лк.2.14)

18.10.2024
Такими радостными словами воспели ангелы приход на землю Сына Божия — Спасителя мира. Двадцать веков отделяют нас от той спасительной Вифлиемской ночи, но каждый год в праздник Рождества Христова мы вспоминаем это событие и говорим словами Писания, что “нас ради человек и нашего ради спасения” пришел с небес Господь и принял нашу человеческую природу для того, чтобы уврачевать ее от греха. Многое изменилось в жизни человеческого рода с тех далеких времен, но неизменным остается смысл Рождества Христова, призывающего каждого христианина задуматься о своей душе и через добродетельную жизнь получить спасение в жизни вечной. Дорогие братья и сестры! В эти святые и великие дни встретим родившегося Младенца Христа с чистым сердцем и живой любовью к Нему. “Христос с небес встречайте”. Четверг, 6 января, 17.00 — праздничное вечернее богослужение Пятница, 7 января, 9.00 — Божественная Литургия                                      18.00 —  Великая вечерня Суббота, 8 января, 9.00 — Божественная Литургия                                      17.00 — вечернее богослужение Воскресенье, 9 января, 9.00 — Божественная Литургия                                              14.00 — праздничный концерт воспитанников Воскресной школы в РЦК Священник Сергий ЧАРНЫЙ, благочинный церквей Копыльского округа

На ўзровень класа “Экстра”

18.10.2024
Яшчэ з сярэдзіны мінулага года ў аграпрамысловым комплексе рэспублікі пачалася падрыхтоўка да ўкаранення новага галіновага рэгламенту па павышэнні якасці малака і вырабляемай з яго прадукцыі. У прыватнасці, камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама пастаўлена задача павялічыць выпуск малака класа “Экстра”. Гэтага можна дасягнуць шляхам дакладнага раздзялення малака ў сельгаспрадпрыемствах у залежнасці ад фізіялагічнага стану жывёлы (малодзіўны перыяд, навацельныя, старадойныя і за сем дзён да запуску).  Зоаветслужбай Капыльскага раёна праводзіцца пэўная работа з адпаведнымі спецыялістамі гаспадарак раёна. У кожнай з гаспадарак паасобку разглядаюцца пытанні, якія дапамагаюць выконваць тэхналагічны працэс і ў канчатковым выніку - захаваць дойны статак, зменшыць захворванне жывёлы, павысіць якасць малака. Такія мерапрыемствы ўжо прайшлі ў ААТ “Старыца-Агра”, СГФ “Браткава”, “Грозава”, філіяле “Лакнея” і іншых. Чарговая вучоба спецыялістаў зоаветслужбы адбылася і ў ВСК “Семежава”. Галоўны ветэрынарны ўрач раёна Леанід Паляшчук звярнуў увагу работнікаў гаспадаркі на пытанні, якія патрабуюць пастаяннага кантролю. Вытворчасць малака без утрымання шкодных рэчываў (інгібітараў, антыбіётыкаў), стала асабліва актуальнай, падкрэсліў Леанід Пятровіч, тым больш што ў снежні адбылося павышэнне цэн на дадзены від прадукцыі. А ўзімку – гэта адна з асноўных крыніц паступлення фінансавых сродкаў для сельгаспрадпрыемстваў. У “Семежаве” якасць малака знаходзіцца на высокім узроўні, а на ўчастку №3 увогуле гэтаму віду прадукцыі прысвоены клас “Экстра”. Каб не страціць пазіцый і выйсці на больш высокі ўзровень, неабходна выконваць усе тэхналагічныя патрабаванні, захоўваць гігіену жывёлы і дакладна весці неабходную дакументацыю на кожнай ферме. Другое пытанне, якое разгледзелі на семінары, – гінекалагічныя захворванні жывёлы. Асабліва востра яно стаіць у перыяд зімова-стойлавага ўтрымання. Леанід Паляшчук засяродзіў увагу на тым, што работнікі зоаветслужбы некаторых гаспадарак не ў поўным аб’ёме вядуць улік хворых кароў. І часам немагчыма вызначыць, ці атрымлівае жывёла які-небудзь курс лячэння, якія прэпараты выкарыстоўваюцца для гэтага. Таму ў амбулаторных і гінекалагічных часопісах павінны быць зроблены адпаведныя запісы. Не менш актуальным застаецца  і пытанне прафілактыкі незаразных захворванняў. ВСК “Семежава” – адна з валаўтваральных гаспадарак раёна па вытворчасці малака. Як на кожным этапе спрацуюць работнікі сельгаспрадпрыемства, такі прыбытак і атрымаюць. Гэты пастулат семяжоўцы засвоілі ўжо даўно. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: семінар-вучобу са спецыялістамі ВСК “Семежава” праводзіць Леанід Паляшчук (у цэнтры). Фота аўтара

Елкі карысталіся папулярнасцю

18.10.2024
Напярэдадні калядных і навагодніх свят ДЛГУ “Капыльскі лясгас” рэалізавана 1726 елак. На елачным базары ў г. Капылі купілі 278 штук, непасрэдна ў лясніцтвах насельніцтвам і арганізацыямі – 1448. Як вядома, продаж быў арганізаваны з 23 па 31 снежня.

Дорожники работают в круглосуточном режиме

18.10.2024
Чтобы обеспечить безопасность движения, сотрудникам  ДРСУ №124 приходится работать в круглосуточном режиме. Ежедневно на дорогах, обслуживаемых их предприятием, работают 6 пескоразбрасывателей и 8 тракторов МТЗ с отвалами, 4 автогрейдера и столько же автопогрузчиков. Из заготовленных на зиму 6 тысяч тонн песчано-соляной смеси для посыпания дорог уже израсходовано 2636 тонн. В среднем за «снежные» сутки ее расходуется около 200 тонн, которых хватает, чтобы обработать 700 км дорог.

Распрацоўваюцца мерапрыемствы па развіцці тэрыторый населеных пунктаў

18.10.2024
У сельскіх Саветах раёна распрацоўваюцца мерапрыемствы па развіцці тэрыторый населеных пунктаў, згодна з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Агульныя патрабаванні – пазбавіцца ад старых дамоў, пустуючых участкаў, у добраўпарадкаванне ўключыць кожнага жыхара, кожную арганізацыю, эфектыўна выкарыстоўваць любы кавалачак зямлі.
Страница 992 из 1058