Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Избираем военную профессию

18.10.2024
Что для этого нужно, рассказывает начальник отделения призыва на военную службу Копыльского райвоенкомата майор Сергей ЯРМОЛИК: —  Военная академия Республики Беларусь создана в мае 1995 года. Она осуществляет прием кандидатов из числа военнослужащих и гражданской молодежи для обучения в качестве курсантов. В академию принимаются на конкурсной основе только граждане Республики Беларусь, имеющие общее среднее, или профессионально-техническое с общим средним, либо среднее специальное образование, в возрасте от 17 до 21 года. В академии имеются шесть факультетов: общевойсковой, противовоздушной обороны, авиационный, внутренних войск, военной разведки; связи и АСУ. Желающие поступить в академию подают заявление в райвоенкомат до 1 апреля 2011 года с указанием выбранного факультета. К заявлению прилагаются: автобиография, характеристика с места учебы или работы, копия документа, подтверждающего получение общего среднего образования (копия аттестата) либо копия диплома и приложения к нему, копия свидетельства о рождении, три заверенные фотографии размером 3x4 см. Для абитуриентов в возрасте до 18 лет — заверенное письменное согласие родителей или иных законных представителей. По прибытии в академию для регистрации абитуриент лично предъявляет: паспорт, оригинал документа, подтверждающего получение общего среднего образования (аттестат, диплом и приложение к нему), свидетельство о приписке, оригинал сертификата централизованного тестирования, проведенного в Республике Беларусь в 2011 году по государственному (белорусскому или русскому) языку, математике и физике (для поступающих на специальности военно-технического профиля) или же по истории Беларуси (для поступающих на специальности военно-гуманитарного профиля), документы, подтверждающие право на льготы при приеме на обучение. О времени прибытия в академию для регистрации и окончательного профессионального отбора председатель приемной комиссии сообщит через военкомат до 20 июня с. г. Профессиональный отбор абитуриентов осуществляется путем всесторонней оценки каждого абитуриента по следующим показателям: состояние здоровья, физическая общеобразовательная подготовка, профессионально-психологический отбор (оценка военно-профессиональной направленности и индивидуально-психологических качеств). Зачисление в академию проводится по конкурсу в соответствии с количеством баллов, указанных в сертификатах централизованного тестирования по предметам вступительных испытаний, средним баллом документа об образовании и результатами профессионального отбора. Отбор кандидатов для поступления в Военную академию Республики Беларусь и военно-технические факультеты вузов проводится в Копыльском районе с 15 января по 1 апреля т. г. Подготовил  Владимир  СКРИПИНСКИЙ

Жывіце здаровымі

18.10.2024
Выхадныя дні вы хочаце правесці з карысцю для ўласнага здароўя? Тады ідзіце на каток. [caption id="attachment_6016" align="aligncenter" width="580" caption="На гарадскім катку"][/caption] У Капылі для аматараў здаровага ладу жыцця працуюць пяць лядовых пляцовак. Самым папулярным у капылян і прыезджых з’яўляецца гарадскі каток, які знаходзіцца побач з фізкультурна-аздараўленчым комплексам. Калі вы не маеце ўласных канькоў, то тут іх можна ўзяць напракат па даволі даступнай цане. У наяўнасці маецца сто пар самых розных размераў. Дарэчы, стаць на канькі можна не толькі на выхадныя, але і ў любы іншы дзень. З пачатку зімовага сезона гэтай паслугай скарысталася больш за 700 чалавек. Практычна пры кожнай школе раёна таксама ёсць лядовыя пляцоўкі. Як паведамілі ў аддзеле фізкультуры, спорту і турызму, ва ўстановы аддзела адукацыі і Капыльскі СПЛ тры гады таму было перададзена 307 пар канькоў. І калі ў хлопчыкаў і дзяўчынак з сельскай мясцовасці з’яўляецца вольная хвіліна, яны ведаюць, як яе правесці весела і карысна. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Да вяршынь Алімпа

18.10.2024
Мароз  і  калючы,  пранізлівы  вецер сустрэлі ўдзельнікаў спаборніцтваў па лыжных гонках, прысвечаных памяці вядомага трэнера Аляксандра Ісаева, што адбыліся ў зоне адпачынку г. Капыля. Але нягледзячы на цяжкасці, юныя спартсмены дастойна пераадолелі і нялёгкія трасы, і капрызы надвор’я. Першымі на старт двухкіламетровай дыстанцыі выйшлі дзяўчынкі 2000 г. н. і маладзей. Упэўненую перамогу тут святкавала Паліна Вабішчэвіч, “праляцеўшы” 2 км за 8.12. На 2 мінуты і 23 секунды адстала ад яе Зарына Чадовіч, якая заняла другое месца, а Таццяна Сысун з вынікам 11.31 стала трэцяй. У малодшых хлопчыкаў 1999 г. н. і маладзей перамога на такой жа дыстанцыі дасталася Іллю Васілевічу (7.06). З вынікам 7.18 другім прыйшоў да фінішу Сяргей Дарашэвіч, а Дзяніс Кандыбовіч стаў трэцім (7.34). На два кіламетры выйшлі і дзяўчынкі 1998- 1999 г. н. Добрую тэхніку і волю да перамогі паказала Жанна Кандраценя, якая ў выніку заняла першае месца (7.24). Усяго шэсць секунд саступіла лідару Вікторыя Адзінец. Яна – на другой прыступцы. Нялёгка далася дыстанцыя Настассі Калацкай, але ў выніку яе час (8.44) стаў трэцім. Больш складаным для спартсменаў 1997-1998 г. н. быў забег на тры кіламетры, які аказаўся яшчэ і самым масавым. Добрую лыжную падрыхтоўку паказаў неаднаразовы пераможца і прызёр разнастайных лёгкаатлетычных спаборніцтваў Яўген Лазоўскі, параадолеўшы дыстанцыю за 10.31. Другі час паказаў Максім Салагуб (11.12), а трэці – Вадзім Гардзей (11.14). На парадак вышэй сярод дзяўчынак 1996-1997 г. н. выглядала Наталля Ібель, дэманструючы выдатную тэхніку бегу свабодным стылем. У выніку – больш чым упэўненая перамога Наталлі і абсалютна лепшы час на трохкіламетровай дыстанцыі (10.25). Роўна паўтары хвіліны прайграла лідару “сярэбраны” прызёр Хрысціна Бахта. А Вераніка Сердзюкова стала трэцяй (12.42). На тыя ж 3 км беглі і дзяўчаты старэйшай групы, 1994-1995 г. н. Толькі дзве ўдзельніцы змагаліся тут за першынство. Мацнейшай стала Вераніка Дмітранок (11.24), другое месца – у Валерыі Леус (11.54). [caption id="attachment_6013" align="aligncenter" width="580" caption="Віктар Васілеўскі (справа) уручае ўзнагароду Жанне Кандрацені"][/caption] Сярод юнакоў 1995-1996 г. н. на дыстанцыі 5 км разгарнулася сапраўдная барацьба. Пасля праходжання паловы дыстанцыі вызначыліся тры асноўныя прэтэндэнты на званне мацнейшага. Да апошняга высокі тэмп трымаў Дзмітрый Трыгубовіч, які паказаў лепшы вынік дня – 14.04. Павел Паплаўскі на фінішы быў другім (14.28), а замкнуў тройку лідараў Раман Халяўскі (14.52). Сяргей Ляхаў стаў мацнейшым сярод юнакоў 1993-1994 г. н. Яго вынік – 14.14. Другі час у старэйшай падгрупе паказаў Дзмітрый Парыбак (15.13). Трэ-цім з вынікам 15.25 стаў Віктар Праказаў. Напрыканцы турніру начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі падзякаваў спартсменам за мэтанакіраванасць, стойкасць і вернасць спорту, а таксама ўручыў пераможцам, прызёрам граматы і памятныя падарункі. У бягучым годзе каляндар зімовых спаборніцтваў даволі насычаны. І паколькі некалькі стартаў звязаны з лыжнымі гонкамі, то, мяркую, вышэйзгаданыя прозвішчы юных спартсменаў яшчэ не раз з’явяцца на старонках нашай раёнкі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Знакамiты даследчык беларускай народнай творчасцi

18.10.2024
Калектывы мастацкай самадзейнасці сельскіх дамоў культуры Капыльшчыны радуюць нас такімі мілагучнымі і кранаючымі за душу песнямі, якія даўней спявалі нашы бабулі і дзядулі. Але ці гучала б гэтая народная спадчына сёння, калі б вучоныя-фалькларысты не вышуквалі і беражліва не занатоўвалі іх у сваіх працах. Да такіх зацятых зберагальнікаў вуснай народнай творчасці адносіцца наш зямляк, вучоны-фалькларыст Антон Іванавіч Гурскі, які сёлета, якраз на Стары Новы год, адзначыў 75-годдзе. Астролагі лічаць, што ад таго, у якую пару нарадзіўся чалавек, такі і лёс у яго будзе. Будучы фалькларыст і казачнік з’явіўся на свет у спрыяльны час у сям’і хлебаробаў Івана і Марыі Гурскіх. Вёска Свінка (Лугавая) - незвычайнае паселішча. Яна дала Айчыне сузор’е таленавітых вучоных-моваведаў Гурскіх, пісьменніка Васіля Сташэўскага, прафесараў розных навук. Прадоўжыць справу першапраходцаў наканавана было Антону Іванавічу Гурскаму. На яго долю выпала шмат нягод. Калі хлопчыку было ўсяго два гады, любімага бацьку Івана Вікенцьевіча, лепшага працаўніка калгаса «Бальшавік», арыштавалі па даносе, асудзілі і пазбавілі волі. Маці, якая сумленна працавала даяркай, як жонку ворага народа, выключылі з калгаса. Жыць стала цяжка. Антон не па гадах сталеў. Чацвёра дзетак Гурскіх чым маглі дапамагалі маці, абраблялі прысядзібны ўчастак, збіралі дары лесу. Ды і суседзі не засталіся абыякавымі да гаротнікаў, дзяліліся збожжам і бульбай. Старэйшая сястра Таццяна набыла прафесію настаўніцы  і  падма-цоўвала сваёй зарплатай сям’ю. Неўзабаве перад самай вайною вярнуўся са зняволення  бацька,  і  жыць  стала лягчэй. Вайна прынесла гора. Карнікі часта рабілі набегі на бліжэйшыя да мястэчка Пясочнага вёскі. Здзекаваліся і забівалі вяскоўцаў. Ды і фашысцкія самалёты таксама не давалі спакою. У адным з налётаў запалілі хату Гурскіх, брацікі і сястрычкі Антона цудам засталіся жывыя. А калі хлопчык пасвіў кароўку каля лесу, з неба нямецкі лётчык сваімі чэргамі накрыў яго, але і на гэты раз па міласці Божай, Антон застаўся жывым. I хоць прыйшло доўгачаканае вызваленне, сям’я Гурскіх яшчэ шэсць гадоў жыла ў зямлянцы. Толькі ў 1950 пабудуюць новую хату. Старэйшы брат Яўген мужна змагаўся на фронце. Пра яго ў адным з нумароў райгазеты напісаў былы дырэктар Лясноўскай СШ Валянцін Юльянавіч Жалкоўскі: «3 Яўгенам можна было смела ісці ў разведку». У будучым Яўген Гурскі стане прафесарам матэматыкі і будзе працаваць у ваеннай акадэміі. Незабыўнымі стануць гады вучобы ў Бальшавіцкай дзесяцігодцы. Школа мясцілася на беразе вірлівай рачулкі Лоша, якая ўпадае ў славутую раку Нёман. Менавіта маладыя настаўнікі расказвалі вучням легенды і паданні пра Нёман і Лошу. Толькі Лоша ў гэтых аповядах была прыгожай дзяўчынай, а Нёман працавітым асілкам. Гісторыя іх пераўвасаблення зацікавіла, і Антон занатаваў яе ў сшытак. Слухаў ён расказы вяскоўцаў, і кожны з іх даносіў паданні па-свойму. У будучым, калі Гурскі стане навукоўцам, ён адпрацуе і верне, так бы мовіць, першапачатковую чысціню падання. Настаўніца рускай мовы і літаратуры Ніна Антонаўна Цвірка арганізавала драмгурток, ладзіла пастаноўкі, літаратурныя вечары, якія не абмінаў Антон Іванавіч Гурскі. Такая творчая атмасфера заклала ў душы будучага вучонага моцны падмурак. Ад маці і бацькі яму перадалася любоў да паэзіі, прозы. I гэта ўсё станоўча спрыяла даследаванню вуснай мастацкай творчасці беларусаў. Заканчэнне Мінскага педагагічнага інстытута ў 1959 годзе, затым нястомная праца ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі прынеслі яму славу. У вайну багатыя скарбы беларускага фальклору былі знішчаны фашыстамі, і такія навуковыя працаўнікі, як Антон Іванавіч Гурскі, большасць народнай спадчыны аднавілі. Ён сам даследуе народную творчасць і вучыць студэнтаў памнажаць фальклорныя багацці, пакуль носьбіты яшчэ жывыя. Як кіраўнік фальклорных студэнцкіх экспедыцый, збірае тысячы ўзораў народнай творчасці. Паспяхова абараняе дысертацыі, становіцца самавітым вучоным. Такія вядомыя даследчыкі этнаграфіі і фальклору, як Васіль Ліцвінка і іншыя яго вучні, дабаўляюць яму гонару. Валодаючы літаратурным талентам, Антон Іванавіч Гурскі напісаў шмат кніг пра паданні, загадкі, легенды, народныя песні. Нядаўна выйшла добра аформленая ў каляровай гаме кніга «У ноч на Івана Купалу».  Апрацаваныя Гурскім легенды і паданні настолькі цікавыя, што чытаюцца на адным дыханні. Аўтар тут выступае ў ролі пісьменніка-казачніка (ну чым не Яршоў ці Сакалоў - Мікітаў - гэтыя рускія пісьменнікі таксама пераказвалі казачныя творы прашчураў). Тут ёсць пра лесавікоў і вадзянікаў, пра свавольствы паноў, якіх ставяць на месца, як людзі, так і сілы прыроды. Знайшлося месца для русалак, дамавых, ваўкалакаў,  якія бытуюць у славянскай міфалогіі. Абсягі яго даследаванняў вялікія. Гурскі выдаў такія кнігі: «Зімовыя песні», «Калядкі і шчадроўкі», «Земляробчы каляндар», «Святкаванне Калядаў на Беларусі», выдаў зборнік казак, абрадаў  беларусаў. Для выхавання нашых дзяцей вучоны-педагог выдаў шмат зборнікаў казак, легенд: «Музыка-Чарадзей», «Дрэва Кахання», «Не сілай, да разумам» і шмат-шмат іншых цікавых кніжак. Яго імя назаўсёды ўпісана ў фалькларыстыку і этнаграфію. Ён вучыць любіць свой народ і паважаць яго багатую спадчыну. Антон Іванавіч Гурскі  ўжо не адзін год сябруе з супрацоўнікамі раённай бібліятэкі. Часта бывае ў кніжнай скарбніцы, дзе ён расказвае аб сваіх задумах і планах, перадае шмат кніг і манаграфій. Да юбілейнай даты вучонага ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі экспануецца выстава яго работ, жыццяпіс юбіляра. Іван  ІГНАТЧЫК, г. Капыль

Лепшая ўзнагарода — дзіцячы смех

18.10.2024
Кожны з нас неаднойчы з пяшчотай успамінаў сваё дзяцінства, свае першыя крокі па нашай зямлі. Шмат прыемных момантаў усплывае ў памяці, калі ўзгадваеш пра свой дзіцячы сад, сваю любімую выхавальніцу. [caption id="attachment_5989" align="aligncenter" width="413" caption="Т.Л. Маргалік са сваімі выхаванцамі"][/caption] Я хачу расказаць пра цудоўнага чалавека, які кожную раніцу сустракае хлопчыкаў і дзяўчынак на парозе Мажскага дзіцячага сада. Таццяна Леанідаўна Маргалік працуе ў гэтай установе выхавацелем ужо 10 гадоў. Колькі турбот кладзецца на плечы гэтай мілай, чулай жанчыны! Але на яе твары заўсёды прыемная ўсмешка. Кожны дзень выхавальніца бярэ маленькіх дзетак за рукі, каб разам з імі адправіцца ў цікавыя казачныя і забаўляльныя падарожжы. А самая лепшая ўзнагарода для яе — дзіцячы смех. У мяне была магчымасць задаць некалькі пытанняў гэтай сціплай жанчыне. — Таццяна Леанідаўна, што паслужыла штуршком да выбару прафесіі? — З дзяцінства вельмі люблю дзяцей. Калісьці, у пачатковай школе, у сачыненні на тэму “Кім я мару стаць” напісала: “Мару працаваць у дзіцячым садзе, бо мне падабаецца даглядаць малых дзетак, гуляць з імі”. Так і здарылася. — Што было самым цяжкім у першыя студэнцкія гады? — Гэтая пара была, бадай, адным з самых шчаслівых і цудоўных перыядаў у маім жыцці. Асаблівых цяжкасцей не адчувала, а наадварот, усё было цікава: новыя знаёмствы, новы рытм самастойнага жыцця. — Чым запомніўся Ваш першы працоўны дзень? — Гэта было ўлетку. Калі я прыйшла на дзіцячую пляцоўку, то ўбачыла дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак ад двух за шасці гадоў. Найбольш смелыя кінуліся да мяне знаёміцца, іншыя здалёк цікаўна гля-дзелі на новую выхаваль-ніцу. А ў маёй галаве было адно пытанне: “Ці спраўлюся я з такой колькасцю дзяцей, ці палюбяць яны мяне?” — А якое пачуццё ўзнікае зараз, калі Вы раніцай пераступаеце парог дзіцячага сада? — Непамерная радасць ад сустрэчы са сваімі выхаванцамі. Кожную ра-ніцу я спяшаюся на працу, каб убачыць іх шчырыя вочкі, навучыць малых дабру і сумленнасці. — Што б Вы хацелі пажадаць сваім выхаванцам і іх бацькам? — Жадаю, каб мае юныя сябры былі шчаслівымі, занялі дастойнае месца ў грамадстве. Каб ажыццявіліся ўсе іх дзіцячыя мары. Бацькам жа хацелася б выказаць пажаданне словамі Януша Корчака: “Любіце сваё дзіця любым — маленькім, дарослым, неталенавітым, няўдачлівым. Маючы зносіны з ім — радуйцеся, бо дзіця — гэта свята, якое пакуль з вамі”. — Вялікі дзякуй за гутарку. Гутарыў Ігар РУСАКОВІЧ, вучань 10 “Б” класа гімназіі № 1 г. Капыля Фота Маргарыты САКОВІЧ
Страница 983 из 1058