Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Да вяршынь Алімпа

17.01.2011
Мароз  і  калючы,  пранізлівы  вецер сустрэлі ўдзельнікаў спаборніцтваў па лыжных гонках, прысвечаных памяці вядомага трэнера Аляксандра Ісаева, што адбыліся ў зоне адпачынку г. Капыля. Але нягледзячы на цяжкасці, юныя спартсмены дастойна пераадолелі і нялёгкія трасы, і капрызы надвор’я. Першымі на старт двухкіламетровай дыстанцыі выйшлі дзяўчынкі 2000 г. н. і маладзей. Упэўненую перамогу тут святкавала Паліна Вабішчэвіч, “праляцеўшы” 2 км за 8.12. На 2 мінуты і 23 секунды адстала ад яе Зарына Чадовіч, якая заняла другое месца, а Таццяна Сысун з вынікам 11.31 стала трэцяй. У малодшых хлопчыкаў 1999 г. н. і маладзей перамога на такой жа дыстанцыі дасталася Іллю Васілевічу (7.06). З вынікам 7.18 другім прыйшоў да фінішу Сяргей Дарашэвіч, а Дзяніс Кандыбовіч стаў трэцім (7.34). На два кіламетры выйшлі і дзяўчынкі 1998- 1999 г. н. Добрую тэхніку і волю да перамогі паказала Жанна Кандраценя, якая ў выніку заняла першае месца (7.24). Усяго шэсць секунд саступіла лідару Вікторыя Адзінец. Яна – на другой прыступцы. Нялёгка далася дыстанцыя Настассі Калацкай, але ў выніку яе час (8.44) стаў трэцім. Больш складаным для спартсменаў 1997-1998 г. н. быў забег на тры кіламетры, які аказаўся яшчэ і самым масавым. Добрую лыжную падрыхтоўку паказаў неаднаразовы пераможца і прызёр разнастайных лёгкаатлетычных спаборніцтваў Яўген Лазоўскі, параадолеўшы дыстанцыю за 10.31. Другі час паказаў Максім Салагуб (11.12), а трэці – Вадзім Гардзей (11.14). На парадак вышэй сярод дзяўчынак 1996-1997 г. н. выглядала Наталля Ібель, дэманструючы выдатную тэхніку бегу свабодным стылем. У выніку – больш чым упэўненая перамога Наталлі і абсалютна лепшы час на трохкіламетровай дыстанцыі (10.25). Роўна паўтары хвіліны прайграла лідару “сярэбраны” прызёр Хрысціна Бахта. А Вераніка Сердзюкова стала трэцяй (12.42). На тыя ж 3 км беглі і дзяўчаты старэйшай групы, 1994-1995 г. н. Толькі дзве ўдзельніцы змагаліся тут за першынство. Мацнейшай стала Вераніка Дмітранок (11.24), другое месца – у Валерыі Леус (11.54). [caption id="attachment_6013" align="aligncenter" width="580" caption="Віктар Васілеўскі (справа) уручае ўзнагароду Жанне Кандрацені"][/caption] Сярод юнакоў 1995-1996 г. н. на дыстанцыі 5 км разгарнулася сапраўдная барацьба. Пасля праходжання паловы дыстанцыі вызначыліся тры асноўныя прэтэндэнты на званне мацнейшага. Да апошняга высокі тэмп трымаў Дзмітрый Трыгубовіч, які паказаў лепшы вынік дня – 14.04. Павел Паплаўскі на фінішы быў другім (14.28), а замкнуў тройку лідараў Раман Халяўскі (14.52). Сяргей Ляхаў стаў мацнейшым сярод юнакоў 1993-1994 г. н. Яго вынік – 14.14. Другі час у старэйшай падгрупе паказаў Дзмітрый Парыбак (15.13). Трэ-цім з вынікам 15.25 стаў Віктар Праказаў. Напрыканцы турніру начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі падзякаваў спартсменам за мэтанакіраванасць, стойкасць і вернасць спорту, а таксама ўручыў пераможцам, прызёрам граматы і памятныя падарункі. У бягучым годзе каляндар зімовых спаборніцтваў даволі насычаны. І паколькі некалькі стартаў звязаны з лыжнымі гонкамі, то, мяркую, вышэйзгаданыя прозвішчы юных спартсменаў яшчэ не раз з’явяцца на старонках нашай раёнкі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей