Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Лепшая ўзнагарода — дзіцячы смех

17.01.2011
Кожны з нас неаднойчы з пяшчотай успамінаў сваё дзяцінства, свае першыя крокі па нашай зямлі. Шмат прыемных момантаў усплывае ў памяці, калі ўзгадваеш пра свой дзіцячы сад, сваю любімую выхавальніцу. [caption id="attachment_5989" align="aligncenter" width="413" caption="Т.Л. Маргалік са сваімі выхаванцамі"][/caption] Я хачу расказаць пра цудоўнага чалавека, які кожную раніцу сустракае хлопчыкаў і дзяўчынак на парозе Мажскага дзіцячага сада. Таццяна Леанідаўна Маргалік працуе ў гэтай установе выхавацелем ужо 10 гадоў. Колькі турбот кладзецца на плечы гэтай мілай, чулай жанчыны! Але на яе твары заўсёды прыемная ўсмешка. Кожны дзень выхавальніца бярэ маленькіх дзетак за рукі, каб разам з імі адправіцца ў цікавыя казачныя і забаўляльныя падарожжы. А самая лепшая ўзнагарода для яе — дзіцячы смех. У мяне была магчымасць задаць некалькі пытанняў гэтай сціплай жанчыне. — Таццяна Леанідаўна, што паслужыла штуршком да выбару прафесіі? — З дзяцінства вельмі люблю дзяцей. Калісьці, у пачатковай школе, у сачыненні на тэму “Кім я мару стаць” напісала: “Мару працаваць у дзіцячым садзе, бо мне падабаецца даглядаць малых дзетак, гуляць з імі”. Так і здарылася. — Што было самым цяжкім у першыя студэнцкія гады? — Гэтая пара была, бадай, адным з самых шчаслівых і цудоўных перыядаў у маім жыцці. Асаблівых цяжкасцей не адчувала, а наадварот, усё было цікава: новыя знаёмствы, новы рытм самастойнага жыцця. — Чым запомніўся Ваш першы працоўны дзень? — Гэта было ўлетку. Калі я прыйшла на дзіцячую пляцоўку, то ўбачыла дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак ад двух за шасці гадоў. Найбольш смелыя кінуліся да мяне знаёміцца, іншыя здалёк цікаўна гля-дзелі на новую выхаваль-ніцу. А ў маёй галаве было адно пытанне: “Ці спраўлюся я з такой колькасцю дзяцей, ці палюбяць яны мяне?” — А якое пачуццё ўзнікае зараз, калі Вы раніцай пераступаеце парог дзіцячага сада? — Непамерная радасць ад сустрэчы са сваімі выхаванцамі. Кожную ра-ніцу я спяшаюся на працу, каб убачыць іх шчырыя вочкі, навучыць малых дабру і сумленнасці. — Што б Вы хацелі пажадаць сваім выхаванцам і іх бацькам? — Жадаю, каб мае юныя сябры былі шчаслівымі, занялі дастойнае месца ў грамадстве. Каб ажыццявіліся ўсе іх дзіцячыя мары. Бацькам жа хацелася б выказаць пажаданне словамі Януша Корчака: “Любіце сваё дзіця любым — маленькім, дарослым, неталенавітым, няўдачлівым. Маючы зносіны з ім — радуйцеся, бо дзіця — гэта свята, якое пакуль з вамі”. — Вялікі дзякуй за гутарку. Гутарыў Ігар РУСАКОВІЧ, вучань 10 “Б” класа гімназіі № 1 г. Капыля Фота Маргарыты САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей