Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

На прамую лінію — адзін званок

18.10.2024
Правядзенне прамых ліній – дзейсны сродак у вырашэнні надзённых пытанняў паміж прадстаўнікамі мясцовай улады, розных службаў і насельніцтвам. 12 студзеня адбылася прамая лінія з начальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам БОБРЫКАМ. На яе паступіў толькі адзін званок, што паказвае наладжаную работу службы з насельніцтвам. Тэлефанавала жыхарка г. Капыля з вул. Заазёрнай Яніна Мірончык, якая скардзілася на падтапленне ў сувязі з умовамі надвор’я яе ўчастка. Аляксандр Бобрык паабяцаў, што супрацоўнікі РАНС з іншымі структурамі ў бліжэйшы час выедуць на месца і прымуць меры па ліквідацыі падтаплення. Сяргей КОЗЕЛ

Палічым птушак

18.10.2024
У студзені грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ў супрацоўніцтве з Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах праводзіць падлік вадаплаўных і каляводных птушак, якія засталіся зімаваць. Прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага неабходна спецыяльна альбо папутна зазірнуць на бліжэйшы вадаём, палічыць вадаплаўных птушак, што там зімуюць, і паведаміць у “Ахову птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) пра відавы склад і іх колькасць. Традыцыйна найбольш распаўсюджанымі месцамі зімовак вадаплаўных птушак з’яўляюцца ўчасткі рэк у межах гарадской рысы, якія не замярзаюць, і сажалкі гарадскіх ачышчальных збудаванняў. Любая інфармацыя пра відавы і колькасны склад вадаплаўных птушак, якія не адляцелі ў вырай, у тым ці іншым рэгіёне для арнітолагаў з’яўляецца вельмі значнай. Даныя назіранняў неабходна высылаць у сакратарыят АПБ не пазней за 7 лютага на адрас: 220023 г. Мінск, а/с 81 альбо адправіць SMS на кароткі нумар 0841. Рэзультаты ўлікаў таксама можна паведаміць па тэлефоне (8-017)263-01-30, выслаць па электроннай пошце Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. альбо пакінуць на форуме сайта www. ptuski.org у адпаведным раздзеле.                                                  Маргарыта САКОВІЧ

За кожным матэрыялам — лёс чалавека

18.10.2024
10 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. Як падкрэсліла намеснік старшыні камісіі Зоя Дайняк, матэрыялаў на разгляд было вынесена няшмат, але, як заўсёды, за кожным з іх стаяць лёсы людзей. Так, неабходна было вырашыць пытанне аб адлічэнні з політэхнічнага каледжа Веранікі Чыжык, якая пражывае ў в. Аножкі. Дзяўчына, правучыўшыся чатыры месяцы, зразумела, што выбрала не тую спецыяльнасць, таму і пачала прапускаць заняткі. Відавочна, што бацькі не пракантралявалі яе паводзіны, а даведаліся толькі тады, калі забілі трывогу ў навучальнай установе. Камісія прыняла рашэнне, што ў далейшым выбары спецыяльнасці Вераніцы дапаможа сектар занятасці насельніцтва. Разгледжаны паводзіны Святланы Ермаковай. Яна выхоўвае дваіх дзяцей. Дзяўчынка займаецца ў Капыльскай дапаможнай школе-інтэрнаце, а вось хлопчык наведвае цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, яму патрэбен асаблівы догляд, аднак у маці на гэта не заўсёды хапае часу. На камісіі жанчына паабяцала, што бацькоўскія абавязкі будзе выконваць належным чынам. Неаднойчы выклікаўся на пасяджэнні Дзмітрый Чэмікаў з в. Ч. Дубрава. Хлопец не хоча ні вучыцца, ні працаваць.  Узнікаюць  пастаянныя праблемы: кра-дзяжы, сяброўства з зялёным змеем, знявага навакольных і г. д. Хаця з другога боку ў юнака ёсць і станоўчыя рысы – ён даглядае свайго дзядулю, які моцна хварэе. Камісія вынесла папярэджанне аб тым, каб Дзмітрый да 15 лютага ўладкаваўся на працу. Былі разгледжаны і матэрыялы аб нездавальняючай паспяховасці ў школе, “знаёмстве” непаўналетніх са спіртнымі напіткамі і іншыя. Таксама вырашана пытанне аб вяртанні ў біялагічную сям’ю Крывецкіх з в. Душава траіх дзяцей з сацыяльнага прытулка. Пасля рэабілітацыі ў сям’і створаны належныя ўмовы для пражывання, бацькі рэгулярна выходзяць на працу, наведвалі дзяцей у прытулку, таму камісія і прыняла станоўчае рашэнне. Сяргей КОЗЕЛ

Не за гарамі — пасяўная кампанія

18.10.2024
Працяглыя снежаньскія маразы скавалі зямлю, а разам з тым «замарозілі» практычна ўсе работы на ёй. І ўсё ж адпачываць сельскім працаўнікам у зімовую пару не прыходзіцца. За час сезонных работ некаторая сельскагаспадарчая тэхніка значна знасілася. Цяпер яе неабходна адрамантаваць і падрыхтаваць да веснавой пасяўной. Менавіта гэтым і займаюцца сёння інжынерна-тэхнічныя і рамонтныя службы гаспадарак. У гэтым карэспандэнты раённай газеты ўпэўніліся, пабываўшы ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Капыльскае”. [caption id="attachment_5972" align="aligncenter" width="580" caption="Уладзімір Чупрыяноўскі, Вячаслаў Наркевіч і Уладзімір Шчаглоў"][/caption] Машынна-трактарны парк гаспадаркі адзін з самых вялікіх у раёне. Толькі трактароў тут налічваецца 87 адзінак, з якіх 17 – энерганасычаныя. Дзякуючы гэтаму яшчэ ўвосень было пасеяна 3010 га азімых збожжавых, 550 га рапсу і паднята зябліва на 4000 гектарах. Вялікі аб’ём работ запланаваны і на веснавую кампанію: неабходна пасеяць 2500 га яравых, з іх 490 га збожжавых, 950 га кукурузы на сілас, 525 га – на зерне, 175 га аднагадовых траў, 60 га цукровых буракоў і г. д. Значную ўвагу ў гаспадарцы надаюць добраўпарадкаванню тэрыторый МТП. А іх у адкрытым акцыянерным таварыстве налічваецца тры – у аг. Цімкавічы, вв. Лешня і Навасёлкі. Работа, праводзімая сельгаспрадпрыемствам у гэтым напрамку, адзначана і на раённым аглядзе-конкурсе, дзе ААТ “Капыльскае” заняло трэцяе месца. Большасць тэхнікі і агрэгатаў пастаўлена на зімовае захоўванне, але кожная адзінка ў свой час будзе перагледжана і пры неабходнасці пройдзе падрыхтоўку і рамонт. [caption id="attachment_5973" align="aligncenter" width="296" caption="Газаэлектразваршчык Уладзімір Пісарэнка"][/caption] – У дадзены момант у нас ідзе планавы рамонт і абслугоўванне чатырох трактароў – ТО-18 (“Амкадор”), двух МТЗ-80 і МТЗ-1221. Ёсць у наяўнасці неабходныя запчасткі, якія дазваляюць зрабіць своечасовы і якасны рамонт, – расказвае загадчык мехмайстэрні МТП “Цімкавічы” Вячаслаў Наркевіч. – Да таго ж, самі механізатары да гэтай работы ставяцца з усёй адказнасцю, таму што як будуць адладжаны машыны, такі і аб’ём работ яны змогуць выканаць. А гэта фактычна іх заработная плата. У мехмайстэрні сваёй-чужой тэхнікі няма. Кожны з працаўнікоў заўсёды прыйдзе на дапамогу таварышу. Вось і Юрый Лагойка, які працуе ў гаспадарцы з 1980 года, не пакідае сам-насам з няспраўным МТЗ-80 маладога работніка Аляксандра Пятакова. Разам выяўляюць і вы-праўляюць непаладкі. Вопытны механізатар з тэхнікай на “ты”. Нездарма ўжо дваццаць гадоў яго МТЗ не падводзіць на розных палявых работах. За рамонтам “Амкадора” засталі вадзіцеляў Уладзіміра Шчаглова і Уладзіміра Чупрыяноўскага, якія таксама на пару ўстаранялі агрэхі кампрэсара. Заўсёды побач газаэлектразваршчык Уладзімір Пісарэнка. Нягле-дзячы на малады ўзрост, неабходную работу па сваім профілі зробіць якасна і своечасова. Як адзначыў першы намеснік дырэктара Сяргей Малібошка, вялікая ўвага кіраўніцтвам гаспадаркі надаецца набыццю новай і сучаснай тэхнікі. Так, за апошні час у сельгаспрадпрыемстве з’явіліся 6 МТЗ-80, 6 энерганасычаных МТЗ-3022, 3 пагрузчыкі “Амкадор-527”, 7 адзінак плугоў, новенькія культыватары. Таму вясеннюю пасяўную плануецца правесці якасна і ў аптымальны тэрмін. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Орденом Матери в Беларуси в 2010 году награждены 318 женщин

18.10.2024
Этой высокой награды удостоены женщины, которые родили и воспитали пять и более детей. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщила заведующая отделом государственных наград главного управления кадровой политики Администрации Президента Ирина Исаева. Всего орденом Матери (этот высокий знак материнской доблести был учрежден указом Президента в 1995 году) награждены 6 тыс. 451 женщина. В 2009 году этой почетной награды удостоены 316 многодетных матерей, в 2008-м - 428, в 2007-м - 483, в 2006-м - 534, в 2005-м - 289. Ирина Исаева напомнила, что в соответствии с указом с 2006 года при награждении орденом Матери выплачивается сумма в размере 5-кратного бюджета прожиточного минимума в среднем на душу населения (БПМ с 1 ноября 2010 года составляет Br283 тыс. 50). Выплаты осуществляются из средств республиканского бюджета. Кроме того, в регионах Беларуси решением местных исполнительных и распорядительных органов установлены различные дополнительные формы поощрения награжденных этим орденом.
Страница 984 из 1058