Таварнасць малака ў Капыльскім раёне вырасла з 80 % да 91 %. Такую інфармацыю, падрыхтаваную на 14 студзеня, рэдакцыя атрымала ў дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу.
Толькі 14 сельгаспрадпрыемстваў раёна з 24 павялічылі валавы надой малака ў параўнанні з мінулым годам. Самы лепшы рэзультат у працэнтных адносінах у ААТ “П-з “Дусаеўшчына” (120 %), у абсалютных лічбах — 27 810 тон — у ААТ “Ціміразеўскі”. Найбольшае адставанне дапусцілі ў РСУП “С “Прамень” — 69 %, СГФ “Крыніца” — 87 %. Усяго ў раёне на названую дату надоена 203 832 тоны малака (101 % да мінулагодняга), рэалізавана 186 158 тон.
Па надоі малака ад адной каровы лідарства трымае ААТ “Скабін” (16,2 кг), самы нізкі рэзультат у ААТ “Суворава-Агра” (5,6 %) і ААТ “Малінава” (5,7 %).
Маргарыта САКОВІЧ
На фізкультурна-аздараўленчым комплексе праходзяць матчы Кубка раёна па міні-футболе. Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах падалі восем каманд прадпрыемстваў і арганізацый. Першую перамогу атрымала футбольная дружына раённага аддзела ўнутраных спраў, якая абыграла каманду райвыканкама з лікам 5:3. У наступны дзень каманда “Сармат” узяла верх над футбалістамі “Факела” (4:2). Каманды “Гаргаз” і “Метэор” (аматары футбола), згуляўшы ўнічыю (3:3), запісалі на свой рахунак па адным ачку.
Нагадаем, што матчы Кубка раёна праходзяць кожны тыдзень з аўторка па пятніцу і пачынаюцца ў 20.00.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Да сталіцы нашай рэспублікі капыляне даязджаюць у сярэднім усяго за 12 тысяч беларускіх рублёў. Адпраўленне міжгародніх маршрутаў ажыццяўляецца згодна з раскладам, зацверджаным аўтастанцыяй і дыспетчарскай аўтапарка. Адметна і тое, што аўтобусы заходзяць на станцыю «Дружная», канцавая - «Вакзал Усходні».
Таццяна БОХАН
Народны абрад «Калядныя цары» прайшоў 13 студзеня ў аграгарадку Семежава. За ўнікальнай традыцыяй, якая сустракаецца толькі ў гэтай мясцовасці, назіралі і тутэйшыя вяскоўцы, і замежныя госці, а таксама прадстаўнікі СМІ рэспублікі. На працягу некалькіх гадзін пад прыцэлам шматлікіх фота- і кінакамер “Цары” заходзілі ў хаты, дзе разыгрывалі міні-спектакль “Цар Максіміліян”, і віншавалі гаспадароў са Шчодрым вечарам. А тыя, у сваю чаргу, адорвалі удзельнікаў абраду разнастайнымі пачастункамі.
Больш падрабязны матэрыял пра каляднае свята абрадавага калектыву “Цары” – лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — чытайце ў бліжэйшых нумарах “Слава працы”.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Зимняя погода способствует резкому увеличению количества пожаров, возникающих по причине нарушения правил обустройства и эксплуатации печного отопления. Запомните: нельзя оставлять топящиеся печи без присмотра, нельзя хранить дрова, ветошь, и другие легковоспламеняющиеся материалы около печей. Также, желая погреться, граждане зачастую нарушают правила устройства и эксплуатации электрооборудования и используют для отопления помещений неисправные или самодельные электрообогревательные приборы.
Убедительно просим вас соблюдать меры пожарной безопасности:
— не допускать перекала печей;
— топку печей в домах прекращать не менее чем за 2 часа до отхода ко сну;
— не применять для розжига печи ЛВЖ и ГЖ, не использовать для топки печей дрова, длина которых превышает размеры топки;
— золу, шлак, уголь, удаленные из топки печи, в обязательном порядке пролить водой и удалить в специально отведенное место, расположенное на расстоянии не менее 15 м от зданий и сооружений;
— избегать использования электрообогревателей в ночное время, а также ни в коем случае не использовать электронагревательные, газовые приборы и приборы на жидком топливе не заводского «кустарного» изготовления;
— следить за состоянием электропроводки в своих домовладениях.
Оберегая себя и свои семьи, не забудьте и про тех, кто проживает рядом с вами. Обратите особое внимание на престарелых и одиноких соседей, которые нуждаются в вашей помощи!
Будьте всегда предельно осторожны и внимательны при обращении с огнем. От этого зависит ваша жизнь, здоровье, благополучие.
При возникновении пожара или другой чрезвычайной ситуации звоните по телефону 101.
Вадим МОРДАСЕВИЧ,
инженер ИГПН Копыльского РОЧС, лейтенант внутренней службы