Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

58

“Цары” ідуць

17.01.2011
Народны абрад «Калядныя цары» прайшоў 13 студзеня ў аграгарадку Семежава. За ўнікальнай традыцыяй, якая сустракаецца толькі ў гэтай мясцовасці, назіралі і тутэйшыя вяскоўцы, і замежныя госці, а таксама прадстаўнікі СМІ рэспублікі. На працягу некалькіх гадзін пад прыцэлам шматлікіх фота- і кінакамер “Цары” заходзілі ў хаты, дзе разыгрывалі міні-спектакль “Цар Максіміліян”, і віншавалі гаспадароў са Шчодрым вечарам. А тыя, у сваю чаргу, адорвалі удзельнікаў абраду разнастайнымі пачастункамі. Больш падрабязны матэрыял пра каляднае свята абрадавага калектыву “Цары” – лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — чытайце ў бліжэйшых нумарах “Слава працы”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей