Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Новая программа БДД

18.10.2024
ГАИ объявила о начале новой программы «Взаимопонимание», направленной на создание условий максимальной защищенности всех участников дорожного движения. Новая программа, аккумулируя в себе лучшее из предыдущих форм и методов работы по профилактике дорожно-транспортного травматизма, призвана выйти на более эффективный и качественный уровень взаимодействия и комплексного решения проблем, консолидировать усилия в деле обеспечения безопасности дорожного движения всех его участников. Программа «Взаимопонимание» дает возможность каждому напрямую участвовать в процессе наведения и поддержания порядка на дорогах, не только соблюдением ПДД, но и выражением своей личной позиции. Предполагается создание как бы негласной добровольной дружины - партнеров ГАИ. Все, кто согласен личным примером демонстрировать соблюдение ПДД, проявлять понимание и уважение к другим участникам дорожного движения, оказывать помощь, в том числе и ГАИ, смогут разместить специальные наклейки на своих транспортных средствах. Особое внимание будет уделено привлечению к участию в программе наиболее незащищенной и трудно поддающейся обучению категории участников дорожного движения - пешеходам. Их планируется обучать и призывать к участию в программе не только стандартно (в трудовых коллективах, в личной беседе, через СМИ), но и в тех местах, где можно «достучаться» до них - например, в очереди в магазине, в транспорте и при выходе из него, на улице и т. д. Особое внимание будет уделено Интернет-ресурсу, дающему возможности оперативного информирования и прямого диалога с каждым желающим. Выход на новый уровень взаимодействия со СМИ: размещение более 30 аудио и видеороликов в сетке межпрограммных блоков радиостанций и ТВ, их постоянное обновление, создание постоянных программ, рубрик, колонок. Систематизирование взаимодействия и проведение планомерной работы в учреждениях образования. На детском сайте Национального центра правовой информации (www.mir.pravo.by) размещены интерактивная игра «Внимательный участник дорожного движения» и комплект наглядной агитации по изучению Правил дорожного движения детьми. Разработана компьютерная программа игрового характера для изучения Правил дорожного движения (далее - ПДД) и приема зачетов по ПДД у учащихся общеобразовательных заведений, для тестирования он-лайн она размещена на сайте http://ish.adrive.by/. Впервые разработана АЗБУКА дорожного движения. Снижение тяжести последствий ДТП путем оказания своевременной и высококвалифицированной медицинской помощи, обучения участников дорожного движения основам оказания первой помощи пострадавшим в ДТП. Как один из шагов на пути к взаимопониманию в республике введен и действует механизм возмещения страховых выплат без участия ГАИ. Реализация мер, которые могли бы оказать действенное влияние на повышение дисциплины водителей и пешеходов, добиться их взаимопонимания и уважительного отношения друг к другу, является главной, жизненно важной задачей, направленной на снижение дорожно-транспортного травматизма в республике. Основные мероприятия объединены по 10-ти различным направлениям, главной задачей которых является формирование устойчивого общественного сознания о недопустимости нарушений законодательства в области дорожного движения, воспитание уважительного и доброжелательного отношения друг к другу. ОГАИ Копыльского РОВД  

Гарадок са сваімі “ста сямі горкамі” часцяком бачыцца ў снах

18.10.2024
Сустрэча ў Слуцкай раённай бальніцы з былым рэдактарам газеты “Слава працы” Віктарам Адамавічам Семянкевічам была для мяне і радаснай, і хвалюючай. Таму як 24 гады мы сябравалі, сустракаліся з ім штомесяц, а то і два разы, бо мне, як уласнаму карэспандэнту газеты “Мінская праўда” ў ліку чатырох раёнаў Слуцкай зоны пашчасціла абслугоўваць і Капыльскі. І першы мой візіт туды адбыўся 15 кастрычніка 1959 года. Вядома ж, пасля наведвання райкама партыі я завітаў у раёнку. Да паездкі ў не надта далёкі калгас для падрыхтоўкі матэрыялу аб ходзе ўборкі бульбы мне далі матацыкл з каляскай. Супрацоўнік газеты (прозвішча не памятаю) даімчаў туды і прывёз назад у гасцініцу. Праз тры дні ў “Мінскай праўдзе” надрукавалі мой рэпартаж на цэлы “падвал”. Потым за 31 год працы ўласным карэспандэнтам я аб’ездзіў амаль усе вялікія і дзясяткі малых вёсак Капыльшчыны. Ад Пясочнага да Макранаў і Семежава, ад Грозава да Доктаравічаў і Садавічаў. Мне вельмі спадабаліся, цешылі сэрца краявіды раёна – з горкамі, барамі, азярцамі ўзбоч горада. А яшчэ – сустрэчы з людзьмі – добразычлівымі, памяркоўнымі, з цікавымі жыццёвымі лёсамі. Мае нарысы пра іх друкаваліся не толькі ў абласной газеце, а і ў “Звяздзе”, “Сельскай газеце”. Мая першая сустрэча з Віктарам Адамавічам на пасадзе рэдактара райгазеты адбылася ў 1963 го- дзе, як толькі ён прыступіў да працы. Яго мяккі, лагодны характар, вытрыманасць прыйшліся мне па душы, як і знаёмствы з іншымі супрацоўнікамі газеты – Севам Гурыновічам, маім аднагодкам, з намеснікам рэдактара Рыгорам Швецам. Часцяком на рэдакцыйным “газіку” мы выязджалі на раён са сваімі заданнямі. І што мяне здзіўляла: дзе б ні паяўляўся Рыгор Навумавіч са сваёй усмешачкай на твары, з мяккім гумарам, вяскоўцы віталіся з ім як з блізкім ці родным! Аднойчы ў зімовы дзень у вёсцы Вялікія Прусы знаёмая яму немаладая, ветлівая жанчына запрасіла нас у хату: “Мо ж прагаладаліся з дарогі, то прысядзьце да стала, ёсць што падаць на абед”. Паставіла пляшачку хлебнай самагонкі, нарэзала лустамі кіндзюк, ад якога патыхнула прыправамі, незабыўным водарам хатняй каўбасы. То такога кіндзюка потым ні на адным базары я не бачыў! Капыльскі мог атрымаць прыз на якім-небудзь конкурсе хатніх каўбас. Не меней багатымі на цікавых людзей былі для мяне вёскі Пясочнае (радзіма паэта Анатоля Астрэйкі), Камсамольская, Семежава (пра першага пасляваеннага старшыню тутэйшага калгаса Краснеўскага двойчы пісаў нарысы), Доктаравічы, Навасёлкі, Грозава. Вакол кожнай пейзажы – нібы з твораў мастака Шышкіна! Палюбіў Капыльшчыну з таго часу так, што і цяпер, праз 22 гады, як стаў пенсіянерам, Капыль са сваімі “ста сямі горкамі” часцяком бачыцца ў снах. …Ад Віктара Адамавіча ў бальніцы даведаўся, што Рыгор Швец з жонкай і дзецьмі недзе ў 90-я гады выехаў у Ізраіль, пазней рашыў праведаць родны горад і сына, які застаўся ў горадзе Браслаўлі на Віцебшчыне. Паехаў туды на спатканне – і нечакана памёр, там і пахаваны. Адышоў неспадзявана ў іншы свет на пачатку восьмага дзясятка гадоў і любасны мне і ўсяму калектыву раёнкі ветэран вайны Сева Гурыновіч. А Віктар Адамавіч у свае 85 гадоў захаваў яснасць розуму, цяпло сэрца да блізкіх людзей. Няхай Усявышні дапаможа яму палепшыць зрок, заставацца з жонкай на доўгія гады разам. Міхаіл ТЫЧЫНА, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, г. Слуцк НА ЗДЫМКУ: Міхаіл Тычына (стаіць крайні справа) з калектывамі рэдакцыі газеты “Слава працы” і друкарні. У першым радзе сядзіць (другі справа) рэдактар раёнкі Віктар Семянкевіч. Побач з ім у цэнтры – першы рэдактар “Калгасніка Капыльшчыны” Гаўрыіл Анішчук. Фота Івана ІГНАТЧЫКА 70-я гады ХХ ст., г. Капыль

Святость воды

18.10.2024
Накануне и в день праздника Крещения Господня во всех храмах прошли торжественные службы, совершилось Великое водоосвящение. Каждый желающий смог набрать себе крещенской воды — агиасмы, которая была освящена по особому чину великим Иорданским освящением и приобрела свойство нетленности. К разочарованию многих копылян погода внесла в празднование свои коррективы. Крестный ход «на Иордань», когда после завершения службы жители города стройной процессией, возглавляемой священнослужителем, направлялись к озеру, где после освящения воды каждый желающий смог окунуться в полынье, в этом году, учитывая плюсовую температуру и начавшееся таянье льда на озере, не состоялся. Тем не менее, как учит Священное Писание, не только вода в церкви, или в «Иордани», но и все воды в этот день приобретают первозданное свойство нетления. Даже вода из-под крана становится «крещенской». Не подверженная присущим обычной воде процессам распада и гниения, по своим физическим свойствам крещенская вода будет стоять нерушимая на протяжении года, а то и большего времени. Однако категорически возбраняется, забирая святую воду или принимая ее, ссориться, ругаться, допускать неблагочестивые поступки или мысли. От этого святая вода теряет святость, а зачастую попросту разливается. Маргарита САКОВИЧ

Стартаваў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”

18.10.2024
Стартаваў раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў устаноў адукацыі “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. На ўдзел у спаборніцтве падалі заяўкі шэсць педагогаў. Гэта Святлана Валер’еўна Кісялёва, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Гімназія № 1 г. Капыля”, Таццяна Анатольеўна Колас, настаўнік беларускай мовы і літаратуры УА “ДАСШ № 2 г. Капыля”, Святлана Паўлаўна Гарохава, настаўнік англійскай мовы УА “ДАСШ № 3 г. Капыля”, Алена Паўлаўна Насановіч, настаўнік пачатковых класаў УА “Ванелевіцкая ДАСШ”, Алена Чаславаўна Велясюк, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Навасёлкаўскі ВПК д/с — АСШ” і Наталля Мікалаеўна Прохарава, настаўнік грамада-знаўства УА “Цімкавіцкая ДАСШ”. 18-19 студзеня канкурсанты ўжо правялі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых для іх класах (для гэтага была абрана СШ № 3 г. Капыля) і прадэманстравалі свае прафесійна-асабовыя якасці, педагагічнае майстэрства і творчыя здольнасці. А наперадзе — новыя выпрабаванні. Маргарыта САКОВІЧ

17 студзеня на тэрміновую ваенную службу адправілася першая група капыльскіх юнакоў

18.10.2024
 Сем высакарослых капыльскіх юнакоў сталі ваеннаслужачымі элітных войскаў спецыяльнага назначэння. Яны, як і сотні маладых людзей краіны, увайшлі ў першую групу, якая адправілася на тэрміновую ваенную службу 17 студзеня.  Павестка ў паштовай скрыні прымусіла хлопцаў напярэдадні зазірнуць да цырульніка. А ўжо на наступны дзень каля шасці гадзін раніцы шматлікія сваякі развітваліся з хлопцамі ля раённага ваеннага камісарыята. Праз некалькі хвілін аўтобус з капылянамі імчаў на абласны зборны пункт для адпраўкі ў вайсковую часць Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якая знаходзіцца ў г. Мар’іна Горка. На падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №529 ад 12 кастрычніка 2010 года, для арганізаванага правядзення прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў воінскія часці райвыканкамам было падпісана рашэнне №1367 ад 21 кастрычніка 2010 г. “Аб чарговым прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу”. З кастрычніка мінулага года быў арганізаваны прызыўны пункт і створана прызыўная камісія, якая працавала па студзень 2011 года. Годнымі да тэрміновай ваеннай службы ў раёне прызнаны 33 чалавекі. Адпраўка ў войскі новага папаўнення будзе ажыццяўляцца да 29 студзеня бягучага года. А ўжо ў лютым у руках навабранцаў з’явяцца чырвоныя папкі са словамі ваеннай прысягі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: ваенны камісар Капыльскага раёна Сяргей Барташэвіч, начальнік групы прызыву Сяргей Ярмолік (у цэнтры) з навабранцамі (злева направа) Іванам Сіцкім, Андрэем Данілавым, Максімам Муха, Дзмітрыем Барысевічам, Аляксандрам Сінькевічам, Алегам Новікам і Сяргеем Змачынскім перад адпраўкай на абласны зборны пункт. Фота аўтара
Страница 977 из 1058