Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Стартаваў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”

24.01.2011
Стартаваў раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў устаноў адукацыі “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. На ўдзел у спаборніцтве падалі заяўкі шэсць педагогаў. Гэта Святлана Валер’еўна Кісялёва, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Гімназія № 1 г. Капыля”, Таццяна Анатольеўна Колас, настаўнік беларускай мовы і літаратуры УА “ДАСШ № 2 г. Капыля”, Святлана Паўлаўна Гарохава, настаўнік англійскай мовы УА “ДАСШ № 3 г. Капыля”, Алена Паўлаўна Насановіч, настаўнік пачатковых класаў УА “Ванелевіцкая ДАСШ”, Алена Чаславаўна Велясюк, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Навасёлкаўскі ВПК д/с — АСШ” і Наталля Мікалаеўна Прохарава, настаўнік грамада-знаўства УА “Цімкавіцкая ДАСШ”. 18-19 студзеня канкурсанты ўжо правялі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых для іх класах (для гэтага была абрана СШ № 3 г. Капыля) і прадэманстравалі свае прафесійна-асабовыя якасці, педагагічнае майстэрства і творчыя здольнасці. А наперадзе — новыя выпрабаванні. Маргарыта САКОВІЧ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей