Працяглыя снежаньскія маразы скавалі зямлю, а разам з тым «замарозілі» практычна ўсе работы на ёй. І ўсё ж адпачываць сельскім працаўнікам у зімовую пару не прыходзіцца. За час сезонных работ некаторая сельскагаспадарчая тэхніка значна знасілася. Цяпер яе неабходна адрамантаваць і падрыхтаваць да веснавой пасяўной. Менавіта гэтым і займаюцца сёння інжынерна-тэхнічныя і рамонтныя службы гаспадарак. У гэтым карэспандэнты раённай газеты ўпэўніліся, пабываўшы ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Капыльскае”.
[caption id="attachment_5972" align="aligncenter" width="580" caption="Уладзімір Чупрыяноўскі, Вячаслаў Наркевіч і Уладзімір Шчаглоў"]
[/caption]
Машынна-трактарны парк гаспадаркі адзін з самых вялікіх у раёне. Толькі трактароў тут налічваецца 87 адзінак, з якіх 17 – энерганасычаныя. Дзякуючы гэтаму яшчэ ўвосень было пасеяна 3010 га азімых збожжавых, 550 га рапсу і паднята зябліва на 4000 гектарах. Вялікі аб’ём работ запланаваны і на веснавую кампанію: неабходна пасеяць 2500 га яравых, з іх 490 га збожжавых, 950 га кукурузы на сілас, 525 га – на зерне, 175 га аднагадовых траў, 60 га цукровых буракоў і г. д.
Значную ўвагу ў гаспадарцы надаюць добраўпарадкаванню тэрыторый МТП. А іх у адкрытым акцыянерным таварыстве налічваецца тры – у аг. Цімкавічы, вв. Лешня і Навасёлкі. Работа, праводзімая сельгаспрадпрыемствам у гэтым напрамку, адзначана і на раённым аглядзе-конкурсе, дзе ААТ “Капыльскае” заняло трэцяе месца. Большасць тэхнікі і агрэгатаў пастаўлена на зімовае захоўванне, але кожная адзінка ў свой час будзе перагледжана і пры неабходнасці пройдзе падрыхтоўку і рамонт.
[caption id="attachment_5973" align="aligncenter" width="296" caption="Газаэлектразваршчык Уладзімір Пісарэнка"]
[/caption]
– У дадзены момант у нас ідзе планавы рамонт і абслугоўванне чатырох трактароў – ТО-18 (“Амкадор”), двух МТЗ-80 і МТЗ-1221. Ёсць у наяўнасці неабходныя запчасткі, якія дазваляюць зрабіць своечасовы і якасны рамонт, – расказвае загадчык мехмайстэрні МТП “Цімкавічы” Вячаслаў Наркевіч. – Да таго ж, самі механізатары да гэтай работы ставяцца з усёй адказнасцю, таму што як будуць адладжаны машыны, такі і аб’ём работ яны змогуць выканаць. А гэта фактычна іх заработная плата.
У мехмайстэрні сваёй-чужой тэхнікі няма. Кожны з працаўнікоў заўсёды прыйдзе на дапамогу таварышу. Вось і Юрый Лагойка, які працуе ў гаспадарцы з 1980 года, не пакідае сам-насам з няспраўным МТЗ-80 маладога работніка Аляксандра Пятакова. Разам выяўляюць і вы-праўляюць непаладкі. Вопытны механізатар з тэхнікай на “ты”. Нездарма ўжо дваццаць гадоў яго МТЗ не падводзіць на розных палявых работах. За рамонтам “Амкадора” засталі вадзіцеляў Уладзіміра Шчаглова і Уладзіміра Чупрыяноўскага, якія таксама на пару ўстаранялі агрэхі кампрэсара. Заўсёды побач газаэлектразваршчык Уладзімір Пісарэнка. Нягле-дзячы на малады ўзрост, неабходную работу па сваім профілі зробіць якасна і своечасова.
Як адзначыў першы намеснік дырэктара Сяргей Малібошка, вялікая ўвага кіраўніцтвам гаспадаркі надаецца набыццю новай і сучаснай тэхнікі. Так, за апошні час у сельгаспрадпрыемстве з’явіліся 6 МТЗ-80, 6 энерганасычаных МТЗ-3022, 3 пагрузчыкі “Амкадор-527”, 7 адзінак плугоў, новенькія культыватары. Таму вясеннюю пасяўную плануецца правесці якасна і ў аптымальны тэрмін.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии