Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

І добрае слова , і шчырая песня

19.10.2024

З мэтай аператыўнага інфармавання, маральнага і матэрыяльнага стымулявання, прапаганды перадавога вопыту ўдзельнікаў сельскагаспадарчых работ у перыяд веснавой пасяўной кампаніі, падвядзення вынікаў спаборніцтваў у раёне створана шэсць агітбрыгад, у склад якіх увайшлі работнікі аддзелаў райвыканкама, раённага Цэнтра культуры і рэдакцыі газеты “Слава працы”. Адна з іх у складзе вядучага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ларысы Юха, супрацоўнікаў раённага Цэнтра культуры Валянціны Зарамбоў- скай, Любові Галубовіч, Аляксандра Карповіча, фотакарэспандэнта Сяргея Лазоўскага пабывала на вясенняй пасяўной у дзяржпрадпрыемстве “Саўгас “Лясное” і сельскагаспадарчым філіяле “Крыніца”, каб павіншаваць з пачаткам пасяўной, парадаваць механізатараў добрым словам, падарыць ім шчырую песню.

[caption id="attachment_9052" align="aligncenter" width="580" caption="Міні-канцэрт для ўдзельнікаў пасяўной"][/caption]

Аднымі з першых на Капыльшчыне пачалі пасяўную працаўнікі ДП “С “Лясное”. Нягледзячы на тое, што ўвосень была праведзена вялікая работа, на вясенняй пасяўной сельгасвытворцам расслабляцца не прыходзіцца – яравы клін складае 540 га. Па ўсім відаць: настроены аграрыі на добрасумленную працу. У свой актыў лясноўскія земляробы ўжо запісалі 60 га яравых збожжавых. Паралельна ідуць работы па закрыцці вільгаці, якія праведзены на плошчы 68 га.

Як расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Любоў Цыбульская, у гаспадарцы працуюць 28 механізатараў. Усе работы вядуцца згодна з рабочым планам, дзе распісаны кожны гектар веснавога поля. Таксама ў сельгаспрадпрыемстве распрацаваны ўмовы спаборніцтваў, аплаты працы.

[caption id="attachment_8899" align="alignleft" width="199" caption="Механізатар ДП “С “Лясное” А. Валога"][/caption] Амаль уся тэхніка ў “Лясным” новая, што дазваляе якасна і ў тэмпе весці сяўбу. Работы ў полі ідуць да васьмі гадзін вечара і пазней, як дазваляе надвор’е. А каб добра працаваць, трэба і падсілкоўвацца добра. Для гэтага ў гаспадарцы арганізавана двухразовае харчаванне, і, па словах саміх працаўнікоў, у мясцовай сталовай гатаваць любяць і ўмеюць.

У час наведвання ДП “С “Лясное” работы ішлі ва ўрочышчы Шпакаў лес, што недалёка ад в. Думічы. Акрамя збору камянёў, з дапамогай мехатрада ААТ “Капыльскі райаграсервіс” выконвалі вапнаванне глебы. Якасна на К-701 з агрэгатам АКШ-7,2 вёў падрыхтоўку поля вопытны Аляксандр Валога. Стараўся не адставаць ад таварыша і малады механізатар Аляксей Буднік. Побач свайго часу чакалі Міхаіл Кісель і Сяргей Міхед, каб без прамаруджваня вывесці сеялкі “Лемкен” і “Ферабокс”.

– Людзі разумеюць адказнасць выканання работ у вызначаны тэрмін. Спяшаюцца. Ды і па рабоце на зямлі за доўгую зіму засумавалі, - патлумачыла Любоў Цыбульская.

Вясенную пасяўную ў сельскагаспадарчым філіяле “Крыніца” пачалі ў нядзелю, трэцяга красавіка. Першыя 18 гектараў засеялі аўсом. Ужо ў аўторак ля в. Харытонаўка ва ўрочышчы з цікавай назвай Гарбахі вялася падрыхтоўка глебы на плошчы 24 га. За ходам работ пільна сачыла выконваючая абавязкі галоўнага агранома Наталля Кандыбовіч.

– Папярэдне ў поўным аб’ёме на палі былі ўнесены мінеральныя ўгнаенні – азот, фосфар, калій. У дадзены момант працуюць культыватары, закрываючы неабходную для паўнацэннага росту насення вільгаць, – расказвае Наталля Антонаўна. – Яравая сяўба пройдзе ў нас на 380 га. Гэта не так ужо і многа. Таму, мяркую, адсеемся ў самыя сціслыя тэрміны.

Механізатар СГФ “Крыніца” В. Грынкевіч і в.а. галоўнага агранома Н. Кандыбовіч
Пакуль ішла гутарка са спецыялістам, культыватары ўжо выйшлі з дадзенага поля, і на ім паўнапраўна гаспадарыў механізатар Віталь Грынкевіч, які ўмела кіраваў энерганасычаным МТЗ-3022 з сеялкай АПП-6. Гэта сучасная камп’ютарызаваная тэхніка за адну запраўку здольна якасна засяваць ад пяці да шасці гектараў плошчы ў залежнасці ад нормы высеву. Ужо другі год запар працуе Віталь на трактары. Як прызнаўся сам механізатар, пасля МТЗ-1221, на якім працаваў дагэтуль, асваенне магутнай тэхнікі спачатку далося нялёгка. Пасля налаўчыўся.

Назіраючы за ходам зладжанай работы механізатараў СГФ “Крыніца”, з’явілася ўпэўненасць, што зямля абавязкова аддзячыць гэтым працавітым і сумленным людзям добрым ураджаем.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Фота аўтара

Няякасна працаваць проста не ўмеюць

19.10.2024

Свайму ўменню працаваць толькі якасна ў ААТ “Скабін” здраджваць не збіраюцца. Перад пачаткам кожнай сельскагаспадарчай кампаніі тут улічваюць усе дробязі, дакладна вызначаюцца з планам работ і імкнуцца ні на ёту ад яго не адступаць.

[caption id="attachment_9055" align="aligncenter" width="580" caption="Ход перадпасяўной падрыхтоўкі глебы абмяркоўваюць загадчык мехмайстэрні Сяргей Лойка (адказны за якасць работ), галоўны аграном Іван Грыбок і механізатар Ігар Рай"][/caption]

Перад гаспадаркай стаяць даволі значныя задачы — неабходна атрымаць ураджайнасць збожжавых не менш за 60,3 ц/га (гэта другі вынік у раёне). Зрабіць гэта, лічыць кіраўнік сельгаспрадпрыемства Віктар Станкевіч, даволі няпроста. “Землі ў нас не вельмі пладародныя, бал ворнай зямлі 35, а сельгас- угоддзяў — 34, — расказвае Віктар Канстанцінавіч. — Таму нарошчваць ураджайнасць можна толькі за кошт дакладнага выканання патрабаванняў тэхналогіі”. Да пачатку пасяўной кампаніі былі набыты ўсе неабходныя мінеральныя ўгнаенні, фунгіцыды, гаруча-змазачныя матэрыялы. Увосень правялі пад’ём зябліва (засталося толькі заараць пад бульбу), пад якое ўнеслі калій. Сяўбу азімых закончылі ў самыя аптымальныя тэрміны — да 29 верасня, і перазімавалі яны даволі добра. Цяпер, актыўна выкарыстоўваючы на нізкіх месцах “Расу”, вядуць падкормку культур.

Многае залежыць і ад якасці насення, яно ў гаспадарцы не ніжэй за І рэпрадукцыю. Як паведаміў галоўны аграном Іван Грыбок, набылі і 15 тон эліты — гэта новы гатунак ячменю “зубр”, “якуб”, “дзівосны”, авёс “альф”. Усё насенне кандыцыйнае, прайшло праверку ў насеннай інспекцыі. У працэсе яго пратручвання ўносяцца неабходны комплекс мікраэлементаў, экасіл, прыліпальнікі.

[caption id="attachment_8880" align="aligncenter" width="413" caption="Распачаў сяўбу ў гаспадарцы Сяргей Язвінскі"][/caption]

Перад пачаткам пасяўной механізатары пры дапамозе інжынернай службы давялі да ладу ўсю тэхніку і прычапныя агрэгаты. Для гэтага былі набыты неабходныя запчасткі і вузлы, праведзены заняткі па рэгуліроўцы тэхнікі, бяспечных прыёмах і ахове працы.

— Вялікую ўвагу надаём і якасці перадпасяўной падрыхтоўкі глебы, — працягвае расказ Іван Грыбок. — Ідзе закрыццё вільгаці, на палетках працуюць культыватары з баронкамі, пры неабходнасці — пускаем культыватар і перад сеялкамі. Усяго іх у нас тры. Так што, як толькі глеба дастаткова прасохне, сяўба пройдзе літаральна за лічаныя дні. Пакуль жа выходзім толькі на ўзгоркі. За ходам працэсу назіраюць адказныя спецыялісты з ліку агранамічнай і інжынернай службаў. Так што, лічу, усё ў нас атрымаецца.

Маргарыта САКОВІЧ

Фота аўтара

Галандскi лёд… у Капылi?

19.10.2024

У г. Капылі ў гэтым годзе распачнуцца работы па будаўніцтве крытага катка з выкарыстаннем сінтэтычнага пакрыцця, што дазволіць займацца катаннем на каньках круглы год, паведаміў начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Віктар Васілеўскі. Спартыўнае збудаванне размесціцца на тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу і будзе займаць плошчу каля 3000 квадратных метраў. Такога спартыўнага аб’екта пакуль няма ў рэспубліцы. Праект падобнага паралельна распрацоўваецца ў Брэсцкай вобласці.

З мэтай вывучэння вытворцаў сінтэтычнай паверхні для катання на каньках і эксплуатацыі падобных каткоў у канцы мінулага года адбылася камандзіроўка ў Расійскую Федэрацыю прадстаўнікоў райвыканкама і спецыялістаў ТАА “Райткансалт”, якія будуць выконваць работы па будаўніцтве аб’екта. Там ужо існуюць пляцоўкі з падобным пакрыццём вытворчасці Канады, Германіі, Расіі і Галандыі. У выніку агляду існуючых каткоў перавага была адда- дзена галандскаму сінтэтычнаму “льду”.

Праектны аддзел ТАА “Райткансалт” ужо выканаў эскіз спартыўнага аб’екта. Акрамя пляцоўкі стандартнага памеру (56,4х26,2 метра) пад купалам будынка размесцяцца трыбуны для гледачоў, а таксама раздзявалкі для спартсменаў. Тут жа будзе арганізаваны пракат канькоў і іншага спартыўнага інвентару. Дарэчы, збудаванне плануецца зрабіць па прынцыпе трансформера. Дзякуючы гэтаму пад яго дахам можна будзе займацца і іншымі відамі спорту, такімі як хакей, валейбол, гандбол, тэніс, міні-футбол і іншыя. Па папярэдніх падліках, затраты на праектаванне, будаўніцтва і забеспячэнне ўводу спартыўнага аб’екта складуць каля 7 млрд рублёў, якія будуць выдзелены Мінаблвыканкамам. Грошы немалыя. Але даныя даследванняў, праведзеных у рамках ЮНЕСКА, пацвярджаюць, што адзін долар, укладзены ў развіццё фізічнай культуры, дазваляе сэканоміць тры долары на медыцынскіх расходах. Таму будзем спадзявацца, калі ў Капылі з’явіцца крыты каток, нашы жыхары (асабліва моладзь) актыўна зоймуцца спортам і тым самым значна ўмацуюць сваё здароўе.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

Будуем храм у душах

19.10.2024
Усе віды мастацтва павінны служыць галоўнаму – мастацтву жыць па законах дабрыні і мудрасці, якое так важна спасцігнуць у нашым разнастайным і складаным свеце. Калектыў Семежаўскай сельскай бібліятэкі галоўным напрамкам сваёй дзейнасці абраў менавіта такі – са- дзейнічанне духоўнаму развіццю дзяцей, адраджэнню духоўнасці ў самым высокім сэнсе гэтага слова. Рэалізуецца ўсё гэта ў творчым саюзе з Кіявіцкім храмам Пакрова Прасвятой Багародзіцы, з сем’ямі, якім неабыякава, якімі будуць іх дзеці, у якім асяроддзі яны будуць выхоўвацца. Мы шмат разважаем і гаворым пра тое, як правільна выхаваць разумных і добрых дзяцей, як укласці ў малады розум патрэбныя і карысныя веды. У Семежаўскай сельскай бібліятэцы аб гэтым не гавораць, тут робяць. Наша ўвага да Семежаўскай сельскай бібліятэкі выклікана яе новымі падыходамі да далучэння дзяцей і падлеткаў да вечных скарбаў, выхавання духоўнасці, маральнасці, эстэтычнага густу, любові да сваёй маленькай радзімы. Аб’яднаўшы намаганні праваслаўнай царквы, бібліятэкі, сям’і, гэты творчы калектыў вядзе карпатлівую работу па адраджэнні духоўнасці, вучыць здароваму ладу жыцця, міласэрнасці, дабрыні і шчырасці. Пад дэвізам “Без чалавечнасці не будзе вечнасці” працуе калектыў у складзе бібліятэкараў Наталлі Аляксандраўны Пілат і Ніны Аляксееўны Рамановіч, прыходскага свяшчэнніка Кіявіцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы айца Паўла (Паўла Расціслававіча Брагіна) і матушкі Ангеліны (Ангеліны Іванаўны Брагінай). Духоўнае жыццё – самае галоўнае, што мы можам даць нашым дзецям. Дзеля гэтага пры храме ўжо каторы год працуе Нядзельная школа. Трэба дапамагчы дзецям зразумець сваю душу, знайсці правільны шлях у жыцці, атрымаць урокі любові Гасподняй і падзяліцца ёй са сваімі блізкімі. «Што такое дабро і зло?», «Што грэх?», «Што добра і што дрэнна?», «Якое зло прыносіць курэнне, ужыванне спіртных напояў?» — на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні вучыць адказваць айцец Павел і матушка Ангеліна на занятках у Нядзельнай школе. Аднак бацькоўскі клопат пра дзяцей павінен ісці значна далей за школу. Без хрысціянскай атмасферы ў сям’і, усе веды, атрыманыя ў Нядзельнай, застануцца тэорыяй. Таму сямейны клуб “Пяшчота” з’явіўся як бы сам па сабе, ён быў неабходны, каб аб’яднаць сем’і, зрабіць адпачынак дзяцей і дарослых змястоўным, цікавым, а таксама дапамагчы развіццю творчых здольнасцей сямей, прыняць у сваё кола дзяцей, якія патрабуюць асаблівай увагі. З вялікім задавальненнем чытачы збіраюцца сем’ямі на мерапрыемствы, дзе можна падзяліцца вопытам выхавання дзяцей, абмяняцца думкамі па сямейных праблемах, прыняць удзел у конкурсах, гульнях, віктарынах. Вечарыны “Я дыханнем цябе абаўю”, “Мама, сонца, вясна”, “Усё пачынаецца з сям’і” цікава і з карысцю прайшлі ў бібліятэцы ў гэтым годзе. Ва ўсіх мерапрыемствах клуба спалучаюцца розныя формы бібліятэчнай, клубнай і педагагічнай работы, дзе абавязковымі з’яўляюцца гульні, тэатра- лізаваныя прадстаўленні, спевы, выкарыстоўваецца музыка. Галоўнае, каб не засталіся раўнадушнымі, каб перажывалі, радаваліся і сумавалі, каб кожнае з мерапрыемстваў было крокам у выхаванні чалавечнасці. На адно з такіх пасяджэнняў была запрошана сям’я айца Паўла. Мала таго, што гэтыя цікавыя людзі прынеслі з сабой новыя ўражанні, унеслі новыя цікавыя прапановы, яны ж з’явіліся ініцыятарамі стварэння новага клуба пры бібліятэцы “Чысты свет” (клуб духоўна-маральнага выхавання). Сёння ўжо нельга ўявіць сабе работу бібліятэкі, без удзелу праваслаўных служачых. Разам складаюць планы заняткаў, плануюць тэматыку, падбіраюць патрэбныя кнігі. У планах работы – час ісціны, урокі дабрыні і міласэрнасці, гадзіны шчырай размовы, час духоўнасці, знаёмства дзяцей з тым, як звязаны з хрысціянскім вучэннем агульначалавечыя нормы маралі. Выхаванне дабрыні, добразычлівасці, спагады і міласэрнасці ў дзіцячых душах – справа штодзённая і клапатлівая. Тут недастаткова разавых эпізадычных мерапрыемстваў, красамоўнай гаварыльні і павучальніцтва. Закрануць за жывое могуць толькі словы, якія гучаць ад сэрца, чула і пранікнёна. Для гэтага і была распрацавана і паспяхова рэалізуецца ў Семежаўскай бібліятэцы мэтавая праграма па асновах выхавання добрага чалавека “Будуем храм у душах”. Перачытваючы гісторыю вёскі Семежава, напісаную мясцовым краязнаўцам, былым настаўнікам Семежаўскай сярэдняй школы Мікалаем Аляшкевічам, мы бачым: “будаваць храм у душах” тут пачалі даўно, і радуе, што гэта работа не скончылася і на сёння. З вялікай надзеяй глядзяць гэтыя “будаўнікі” ў будучыню і бачаць там свет, у якім не будзе месца эмацыянальнай глухаце, невуцтву, жорсткасці, бачаць чысты, добры, гуманны свет, дзе дзеці, стаўшы грамадзянамі, будуюць жыццё, дастойнае Чалавека. Айцец Павел, матушка Ангеліна і бібліятэкар Наталля Аляксандраўна Пілат запрашаюць усіх жадаючых кожную нядзелю ў 12 гадзін на заняткі ў Нядзельную школу і ў 17 гадзін на заняткі клуба “Чысты свет”. Таццяна АСТРЭЙКА, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Капыльскай ЦБС

Адмірал з Капыльшчыны

19.10.2024
Капыльшчына дала цэлую плеяду генералаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у перамогу над фашызмам. Сярод іх ёсць і  віцэ-адмірал Мікалай Антонавіч Торык, пад началам якога камандзіры баявых караблёў не давалі патапіць караваны саюзнікаў, і таму баявая тэхніка і харчаванне па ленд-лізе своечасова насычалі нашы франты. Гэта дапамагала хутчэй гнаць фашыстаў з нашай зямлі. Нарадзіўся будучы марскі военачальнік у вёсцы Перавоз Доктаравіцкага сельсавета 15 сакавіка 1906 года ў сям’і сялян Антона і Зоні. У яго былі два браты, Аляксей і Рыгор, і дзве сястры, Марыя і Ганна. Дзяцінства ў дарэвалюцыйныя часы было нялёгкім, давялося маленькаму хлопчыку пасвіць гурты чужых кароў ды яшчэ бацьку дапамагаць араць зямлю і малаціць збажыну. Зімою хадзіў вучыцца ў местачковую школу ў Раманава,   што на Случчыне, бо была яна ад вёскі недалёка. На выдатна закончыў сем класаў. Рэвалюцыя рэзка змяніла жыццёвы ўклад. Мары бацькі, што сын стане добрым земляробам, не апраўдаліся. Сябры ўцягнулі Мікалая ў вір камсамольскай работы, для яго пачаўся “новы працяг у жыцці“, як ён гаварыў пры сустрэчы з вяскоўцамі. Але надзеі маглі змяніцца трагічна, бо жыў ён у прыграніччы. 3 белапанскай Польшчы рэйды наладжвалі банды дыверсантаў. Яны забівалі актывістаў і рабавалі людзей. Таму камсамолец Мікалай Торык уступіў у ЧАП   (часці асобага прызначэння) і ўдзельнічаў у засадах на бандытаў, пры ліквідацыі якіх гінулі яго сябры. Некалькі разоў Мікалай Торык быў на валаску ад смерці. Як успамінаў вядомы паэт з Капыля Мікола Хведаровіч, яны разам з земляком Торыкам траплялі ў складаныя пераплёты, але вайсковая вывучка дапамагала выйсці з цяжкай сітуацыі. Удзел у часцях асобага прызначэння зрабіў яго смелым і настойлівым, прывіў яму любоў да арміі. У 1927 го- дзе ён з радасцю ідзе ў Чырвоную Армію. Становіцца выдатным байцом-артылерыстам і ўмелым камсамольскім прапагандыстам і лідарам маладых салдат. Камандаванне не магло не заўважыць арганізатарскія здольнасці беларускага хлопца і накіравала яго на Ленін- градскія вышэйшыя ваенна-палітычныя курсы. Потым ён  працягне вучобу ў ваенна-палітычнай акадэміі. Пасля яе заканчэння ў 1937 годзе трапляе ў ваенна-марскі флот. Марскі афіцэр займаецца павышэннем баявой і палітычнай падрыхтоўкі маракоў. У горадзе на Няве ён даведваецца, што раніцай 30 лістапада 1939 года наша армія перай- шла мяжу з Фінляндыяй. Так пачалася савецка-фінская вайна. У люты 40-градусны мароз армія несла вялікія страты, і Торык як мог, бярог сваіх маракоў-дэсантнікаў. Калі нашы прарвалі фінскія ўмацаванні на Карэльскім перашыйку, на штурм лініі Манэргейма павёў свой перадавы атрад камісар Мікалай Антонавіч Торык. Ён паказвае прыклад і першым кідае звязку гранат у амбразуру фінскага дота. I парыў маракоў не стрымаць — абарона ворагаў зламана. Наперадзе яго чакаюць яшчэ большыя выпрабаванні. 22 чэрвеня пачнецца Вялікая Айчынная вайна. Яна застане Торыка на пасадзе начальніка палітычнага ўпраўлення Паўночнага флоту. Менавіта там, на водах Баранцава мора і Паўночнага Ледавітага акіяна, немцы далёка не прарваліся, бо ўсё было пад кантролем ваенных маракоў. Мікалай Антонавіч часта наведваў Капыль, і вось што ён расказваў моладзі: «Савецкія падводныя лодкі, марская авіяцыя і ваенныя караблі патапілі тысячы нямецкіх транспартных суднаў. У той жа час караваны саюзнікаў дастаўлялі важныя грузы ў парты Баранцава мора. Мы змаглі іх абараніць ад нямецкіх тарпед, авіябомбаў і снарадаў». Ён удзельнічаў у вызваленні Кольскага паўвострава і ўзнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі і многімі медалямі. Пасля вайны ў 1952 годзе Торык закончыць акадэмію Генеральнага штаба і будзе кіраваць палітычнай работай сярод ваенных маракоў Чырванасцяжнага Чарнаморскага флоту. Пасля 40 гадоў службы на флоце ў 1980 годзе пайшоў у адстаўку, але не парываў сувязі з баявымі сябрамі, праводзіў патрыятычную работу сярод моладзі. Апошні раз ён прыехаў на родную Капыльшчыну ў 1980 годзе. Змог сустрэцца са сваімі сёстрамі — перадавымі даяркамі МТФ “Перавоз“  Ганнай, Марыяй, і братам, былым брыгадзірам паляводчай брыгады, Рыгорам. Прыязджаў на сустрэчы з ім родны брат Аляксей — палкоўнік медыцынскай службы, доктар медыцынскіх навук, які, як і  Мікалай, быў звязаны з ваенна-марской службай. Яму давялося ў шпіталях асаджанага Ленінграда ратаваць людзей. У час жорсткіх баёў і пад Масквою, і Сталінградам пад свіст куль і снарадаў рабіць аперацыі, а затым выратоўваць маракоў у Запаляр’і. І нават выратаваў жыццё жонцы іранскага шаха. Пра землякоў з цеплынёй расказвала жонка роднага брата Рыгора Ганна Мікалаеўна Торык і паведаміла: “Жыхары нашай вёскі ганарацца, што перавозская зямля нарадзіла славутага адмірала, ды і случчане лічаць яго сваім, нават прызналі Торыка ганаровым грамадзянінам горада Слуцка. Шкада, што клуб, у якім цёпла прымалі аднавяскоўцы славутага сына, згарэў“. Быў ён не раз госцем у раённай бібліятэцы, з цікавасцю аглядаў кніжныя фонды, гутарыў з тадышнім дырэктарам ЦРБ Ідаліяй Канстанцінаўнай Чаркас і сфатаграфаваўся на памяць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Пасля таго візіту віцэ-адмірал пражыў яшчэ 19 гадоў. Пахаваны ён у Маскве. Іван ІГНАТЧЫК НА ЗДЫМКУ: камандзір Чырванасцяжнай  падводнай   лодкі “К-21” Герой Савецкага Саюза М. Лунін (справа) дакладвае аб выніках тарпедзіравання фашысцкага лінкора “Цірпіц”. Злева направа: камандуючы Паўночным флотам віцэ-адмірал А. Галаўко, камандзір брыгады падводных лодак контр-адмірал М. Вінаградаў, начальнік палітычнага ўпраўлення флоту  генерал-маёр берагавой службы М. Торык і камісар падводнай лодкі С. Лысаў.
Страница 912 из 1058