З мэтай аператыўнага інфармавання, маральнага і матэрыяльнага стымулявання, прапаганды перадавога вопыту ўдзельнікаў сельскагаспадарчых работ у перыяд веснавой пасяўной кампаніі, падвядзення вынікаў спаборніцтваў у раёне створана шэсць агітбрыгад, у склад якіх увайшлі работнікі аддзелаў райвыканкама, раённага Цэнтра культуры і рэдакцыі газеты “Слава працы”. Адна з іх у складзе вядучага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ларысы Юха, супрацоўнікаў раённага Цэнтра культуры Валянціны Зарамбоў- скай, Любові Галубовіч, Аляксандра Карповіча, фотакарэспандэнта Сяргея Лазоўскага пабывала на вясенняй пасяўной у дзяржпрадпрыемстве “Саўгас “Лясное” і сельскагаспадарчым філіяле “Крыніца”, каб павіншаваць з пачаткам пасяўной, парадаваць механізатараў добрым словам, падарыць ім шчырую песню.
[caption id="attachment_9052" align="aligncenter" width="580" caption="Міні-канцэрт для ўдзельнікаў пасяўной"] Аднымі з першых на Капыльшчыне пачалі пасяўную працаўнікі ДП “С “Лясное”. Нягледзячы на тое, што ўвосень была праведзена вялікая работа, на вясенняй пасяўной сельгасвытворцам расслабляцца не прыходзіцца – яравы клін складае 540 га. Па ўсім відаць: настроены аграрыі на добрасумленную працу. У свой актыў лясноўскія земляробы ўжо запісалі 60 га яравых збожжавых. Паралельна ідуць работы па закрыцці вільгаці, якія праведзены на плошчы 68 га. Як расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Любоў Цыбульская, у гаспадарцы працуюць 28 механізатараў. Усе работы вядуцца згодна з рабочым планам, дзе распісаны кожны гектар веснавога поля. Таксама ў сельгаспрадпрыемстве распрацаваны ўмовы спаборніцтваў, аплаты працы. У час наведвання ДП “С “Лясное” работы ішлі ва ўрочышчы Шпакаў лес, што недалёка ад в. Думічы. Акрамя збору камянёў, з дапамогай мехатрада ААТ “Капыльскі райаграсервіс” выконвалі вапнаванне глебы. Якасна на К-701 з агрэгатам АКШ-7,2 вёў падрыхтоўку поля вопытны Аляксандр Валога. Стараўся не адставаць ад таварыша і малады механізатар Аляксей Буднік. Побач свайго часу чакалі Міхаіл Кісель і Сяргей Міхед, каб без прамаруджваня вывесці сеялкі “Лемкен” і “Ферабокс”. – Людзі разумеюць адказнасць выканання работ у вызначаны тэрмін. Спяшаюцца. Ды і па рабоце на зямлі за доўгую зіму засумавалі, - патлумачыла Любоў Цыбульская. Вясенную пасяўную ў сельскагаспадарчым філіяле “Крыніца” пачалі ў нядзелю, трэцяга красавіка. Першыя 18 гектараў засеялі аўсом. Ужо ў аўторак ля в. Харытонаўка ва ўрочышчы з цікавай назвай Гарбахі вялася падрыхтоўка глебы на плошчы 24 га. За ходам работ пільна сачыла выконваючая абавязкі галоўнага агранома Наталля Кандыбовіч. – Папярэдне ў поўным аб’ёме на палі былі ўнесены мінеральныя ўгнаенні – азот, фосфар, калій. У дадзены момант працуюць культыватары, закрываючы неабходную для паўнацэннага росту насення вільгаць, – расказвае Наталля Антонаўна. – Яравая сяўба пройдзе ў нас на 380 га. Гэта не так ужо і многа. Таму, мяркую, адсеемся ў самыя сціслыя тэрміны. Назіраючы за ходам зладжанай работы механізатараў СГФ “Крыніца”, з’явілася ўпэўненасць, што зямля абавязкова аддзячыць гэтым працавітым і сумленным людзям добрым ураджаем. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара[/caption]
[/caption]
Амаль уся тэхніка ў “Лясным” новая, што дазваляе якасна і ў тэмпе весці сяўбу. Работы ў полі ідуць да васьмі гадзін вечара і пазней, як дазваляе надвор’е. А каб добра працаваць, трэба і падсілкоўвацца добра. Для гэтага ў гаспадарцы арганізавана двухразовае харчаванне, і, па словах саміх працаўнікоў, у мясцовай сталовай гатаваць любяць і ўмеюць.
Комментарии