Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

ОБРАЩЕНИЕ Копыльского районного исполнительного комитета и районного отдела по чрезвычайным ситуациям

19.10.2024
Уважаемые жители г. Копыля и Копыльского района! Наступил пожароопасный период. Любая неосторожность с огнем в это время несет повышенную опасность жизни и здоровью людей, приводит к уничтожению лесных и торфяных массивов, посевов сельскохозяйственных культур, жилых и производственных зданий, сооружений, техники и оборудования, птиц и животных, загрязняет окружающую среду продуктами горения. Тушение пожаров - это опасный, тяжелый труд многих людей, требующий привлечения большого количества техники, значительных материальных затрат. Вместе с тем, соблюдение необходимых норм и правил пожарной безопасности на рабочих местах, в быту, на отдыхе, контроль за детьми зависят от конкретного человека, т.е. от каждого из вас. Помните, что с наступлением пожароопасного периода Категорически запрещается: - выжигание сухой травы и стерни, порубочных остатков, мусора; - разведение костров, использование открытого огня в необорудованных для этого местах и частных подворьях; - въезд на территорию торфяных и лесных массивов на личном транспорте; - работа автотранспортных средств и техники без искрогасителей, с неисправными системами питания и зажигания, не обеспеченных первичными средствами пожаротушения. В случае возникновения любого, даже незначительного возгорания, немедленно сообщайте об этом по телефонам 101, 55-4-47, принимайте неотложные меры по тушению имеющимися первичными средствами пожаротушения. Будьте всегда предельно осторожны и внимательны в обращении с огнем. От этого зависят жизнь и здоровье людей, ваше благополучие! Председатель Копыльского  райисполкома          А. И. Жданеня Начальник Копыльского РОЧС      А. В. Бобрик

Не губляць нiводнай хвiлiны

19.10.2024
Для атрымання высокіх і стабільных ураджаяў, добрай якасці зерня вялікае значэнне маюць правільна выбраныя ўгнаенні і ўнясенне іх патрэбнымі дозамі ў аптымальныя тэрміны. Навукоўцамі ўстаноўлена, што на працягу кароткага перыяду, ад кушчэння да калашэння, азімыя спажываюць з глебы да 60-70% агульнага азоту, значная частка якога забяспечваецца ранняй веснавой падкормкай. Першую падкормку азотнымі ўгнаеннямі праводзяць пры тэмпературы паветра звыш 5 градусаў, калі аднаўляецца актыўная вегетацыя раслін, для ўзмацнення іх кушчэння. І правесці яе патрэбна максімум за 10 дзён. [caption id="attachment_8776" align="aligncenter" width="413" caption="Механізатар ААТ “Старыца-Агра” Алег Бялько"][/caption] Усе сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны актыўна ўключыліся ў гэту справу. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, па стане на 5 красавіка ўжо падкомлена 7277 га азімых збожжавых, 1251 га азімага рапсу, 6160 га шматгадовых траў, 11 741 га сенажацяў і пашаў. Найбольш актыўна ідуць работы ў ААТ “Старыца-Агра”, на рахунку якога 66% апрацаваных пасеваў збожжавых, на 96% выканана заданне па падкормцы сенажацяў і пашаў, поўнасцю — рапсу  і шматгадовых траў. Вялікую дапамогу ў гэты перыяд аграрыям аказваюць комплексы “Раса-05”, якія дазваляюць праводзіць апрацоўкі не зважаючы на пераўвільготненыя глебы, паколькі не дапускаюць пашкоджання пасеваў нават пры наяўнасці тэхналагічнай каляіны. Іх у раёне 15, у тым ліку ў ААТ “Старыца-Агра” — два. Як паведаміў намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Андрэй Ашэўскі, на самаходных апырсквальніках працуюць Аляксандр Рончык і Алег Бялько. Не менш за 100 га падкормлівае за дзень Алег Іванавіч. У сельгаспрадпрыемстве ён з 1990 года і апошнія 15 год заняты, як сам кажа, “на хіміі”. Ужо дасканала вывучыў тэхналагічны працэс, аднак “Расу”, на якую перасеў толькі сёлета, лічыць найбольш прыдатным для такіх ранніх работ агрэгатам. “Іншым трактарам дарога ў поле яшчэ заказана, а мы з Аляксандрам ужо ўносім КАС”, — дзеліцца механізатар. Зіма такі здолела падкінуць аграрыям непрыемныя сюрпрызы, таму ў многім будучы ўраджай залежыць менавіта ад падкормкі азотнымі ўгнаеннямі. І гэта добра разумеюць земляробы, таму імкнуцца не губляць ніводнай хвіліны. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Вясенні марафон гаспадарлівых семежаўцaў

19.10.2024
Кожная новая вясна не бывае падобнай на папярэднюю. Адна наступае раней, аднак заяўляе пра сябе не спяшаючыся, другая прыходзіць пазней, але пачынаецца бурна. Аднак, якой бы не была гэтая пара, земляробы ведаюць, што іх галоўная задача — яравая сяўба, і робяць усё для таго, каб правесці яе якасна і ў аптымальныя тэрміны. [caption id="attachment_8835" align="aligncenter" width="580" caption="На закрыцці вільгаці працуюць (злева направа) Сяргей Волкаў, Міхаіл Горбач і Аляксандр Скамароха"][/caption] У ААТ “Семежава” ўсе веснавыя работы вядуцца ў комплексе. І гэта нягледзячы на тое, што сёлета спрыяльных дзён, як лічыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Юрый Зяньковіч, амаль не было. Каб захаваць на палетках вільгаць, пусцілі ў работу шэсць шыроказахватных культыватараў. Ідзе ўнясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу, падкормка азімых збожжавых агрэгатам “Раса”, шматгадовых траў, рапсу. Асаблівую занепакоенасць выклікае стан апошняга: пасля зімоўкі 30 га знаходзяцца ў даволі дрэнным стане. Аднак заворваць іх не спяшаюцца — ёсць надзея, што сваю справу зробіць азот. Глебы ў гаспадарцы не вельмі лёгкія, шмат нізінак, дзе яшчэ сыра, таму сяўбой займаецца толькі адзін агрэгат. На магутным “Джон Дзіры” шчыруе малады механізатар Сяргей Гардзей. Ён мясцовы, родам з Чырвонай Дубравы. Як прызнаецца сам, іншай долі для сябе і не хоча. “Люблю на зямлі працаваць, ды і тэхніку даверылі такую, што люба-дорага паглядзець. Здаецца, такі складаны, магутны трактар, а кіраваць ім можа нават і прасцей, чым айчыннымі”, — дзеліцца хлопец. Калі зямля крыху падсохне, у работу ўключыцца яшчэ адзін пасяўны агрэгат. А пакуль Аляксандр Скамароха закрывае вільгаць непадалёку ад Чырвонай Дубравы. Яго прозвішча для чытачоў раёнкі вельмі знаёмае. І гэта не дзіўна, паколькі працоўны марафон для Аляксандра Мікалаевіча пачаўся ў “Семежаве” ў 1984 годзе. Ён і культывацыяй займаецца, і сее, і зялёны корм нарыхтоўвае, і на збожжаўборачным камбайне шчыруе. І ўсюды ў ліку лепшых. Вось і зараз пачынае чарговую пасяўную кампанію разам са сваімі больш маладымі калегамі — Міхаілам Горбачам і Сяргеем Волкавым. Ім ёсць чаму павучыцца ў вопытнага механізатара. За работай звяна магутных МТЗ-3022 назірае кіраўнік паляводчай брыгады Мікалай Кавальчук. Як кажуць, давярай, але правярай. [caption id="attachment_8768" align="aligncenter" width="413" caption="Механізатар Сяргей Гардзей"][/caption] Усяго ў гаспадарцы неабходна пасеяць 750 га збожжавых і зернебабовых. І гэта нямнога, мяркуе галоўны аграном, улічваючы сучасную магутную тэхніку, што ёсць у сельгаспрадпрыемстве, і, самае галоўнае, — надзвычай адказных і працавітых людзей, якія яе дасканала асвоілі. У планах сяўба 450 га цукровых і 30 га кармавых буракоў, звыш 200 га кукурузы, 100 га бульбы. “Сеяць будзем насеннем І рэпрадукцыі, кожны год праводзім яго абнаўленне па 70 тон азімых і яравых, — расказвае Юрый Міхайлавіч. — Пачалі сяўбу з піваварнага ячменю гатунку “бровар” з нормай высеву 4,3 млн зярнят на адзін гектар. Сёлета купілі новую машыну для пратручвання насення з дабаўленнем мікраэлементаў і прымяненнем прыліпальнікаў. Летась мы ўжо адпрацавалі такую тэхналогію і атрымалі магчымасць прадаць дзяржаве ячмень у аб’ёме падвоенага задання і толькі першым класам. Спадзяёмся на поспех і сёлета”. Кожная культура, калі ёй займацца з душой, упэўнены галоўны аграном, можа быць удзячнай. Таму ў гаспадарцы таксама вялікую ўвагу надаюць вырошчванню цукровых буракоў, рапсу, азімай пшаніцы, плошчу пад якую павялічылі з 450 да 950 га, кукурузы на зерне (сёлета вырашылі паспрабаваць пасеяць  насенне не толькі айчыннай вытворчасці). Павярнуліся, так бы мовіць, тварам і да бульбы: да пасяўной набылі новую бульбасаджалку, заключылі дагавор на пастаўку сартавальнай устаноўкі. Увогуле, як падзяліўся Юрый Міхайлавіч, для паспяховага вядзення пасяўной кампаніі ёсць усё, у тым ліку і вялікае жаданне правесці яе хутка і якасна. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Социальный пункт востребован

19.10.2024
В целях осуществления организационной, практической и методической деятельности по социальному обслуживанию и оказанию социальных услуг гражданам (семьям), оказавшимся в трудной жизненной ситуации, а также обеспечения доступности социального обслуживания на базе Тимковичского сельисполкома два года функционирует социальный пункт. Основными задачами деятельности данного учреждения являются выявление и дифференцированный учет граждан, нуждающихся в социальной поддержке, определение необходимых им форм помощи и периодичности ее предоставления; оказание гражданам различного рода услуг, в том числе социально-бытовых и консультационных; сотрудничество с государственными, общественными и религиозными организациями в решении вопросов оказания социальной помощи и поддержки нуждающимся гражданам. Практика работы показала, что количество обращений в социальный пункт постоянно растет. За 2010 год обратилось 63 человека. К инспектору по основной деятельности для сдачи документов по назначению государственной адресной социальной помощи — 7 человек, гуманитарной помощи — 2, на бесплатное обеспечение продуктами питания детей первых 2-х лет жизни и по другим вопросам — 2 семьи. Инспектором постоянно ведется работа по выявлению граждан, нуждающихся в социальных услугах. В социальном пункте создана мобильная бригада, которая за 2010 год оказала 52 услуги, среди которых складирование торфобрикета, обкоска и уборка придомовой территории, колка дров, посадка и уборка картофеля. Изучив эффективность работы социального пункта на базе Тимковичского сельисполкома с учетом охваченной территории, с февраля текущего года начал работать еще один социальный пункт на базе Семежевского сельисполкома. Светлана ЧЕРНИКОВИЧ, заведующая отделением социальной помощи на дому

Экран пасяўной-2011

19.10.2024
Сяўбу ранніх яравых збожжавых культур распачалі дзевяць сельгаспрадпрыемстваў раёна. Усяго на іх рахунку, паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 5 красавіка 262 гектары, у тым ліку за апошні дзень — 134 га. Так, у ААТ “Старыца-Агра” пасеяна 80 га, ААТ “Семежава” — 50 га, ААТ “Малінава” і МАУП “Доктаравічы” — па 25 га, ААТ “Ціміразеўскі” — 21 га, ААТ “Капыльскае” — 20 га, СГФ “Крыніца” — 18 га, ДП “С “Лясное” — 13 га, ААТ «Скабін» — 10 га.
Страница 915 из 1058