Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Вясенні марафон гаспадарлівых семежаўцaў

06.04.2011
Кожная новая вясна не бывае падобнай на папярэднюю. Адна наступае раней, аднак заяўляе пра сябе не спяшаючыся, другая прыходзіць пазней, але пачынаецца бурна. Аднак, якой бы не была гэтая пара, земляробы ведаюць, што іх галоўная задача — яравая сяўба, і робяць усё для таго, каб правесці яе якасна і ў аптымальныя тэрміны. [caption id="attachment_8835" align="aligncenter" width="580" caption="На закрыцці вільгаці працуюць (злева направа) Сяргей Волкаў, Міхаіл Горбач і Аляксандр Скамароха"][/caption] У ААТ “Семежава” ўсе веснавыя работы вядуцца ў комплексе. І гэта нягледзячы на тое, што сёлета спрыяльных дзён, як лічыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Юрый Зяньковіч, амаль не было. Каб захаваць на палетках вільгаць, пусцілі ў работу шэсць шыроказахватных культыватараў. Ідзе ўнясенне мінеральных угнаенняў пад сяўбу, падкормка азімых збожжавых агрэгатам “Раса”, шматгадовых траў, рапсу. Асаблівую занепакоенасць выклікае стан апошняга: пасля зімоўкі 30 га знаходзяцца ў даволі дрэнным стане. Аднак заворваць іх не спяшаюцца — ёсць надзея, што сваю справу зробіць азот. Глебы ў гаспадарцы не вельмі лёгкія, шмат нізінак, дзе яшчэ сыра, таму сяўбой займаецца толькі адзін агрэгат. На магутным “Джон Дзіры” шчыруе малады механізатар Сяргей Гардзей. Ён мясцовы, родам з Чырвонай Дубравы. Як прызнаецца сам, іншай долі для сябе і не хоча. “Люблю на зямлі працаваць, ды і тэхніку даверылі такую, што люба-дорага паглядзець. Здаецца, такі складаны, магутны трактар, а кіраваць ім можа нават і прасцей, чым айчыннымі”, — дзеліцца хлопец. Калі зямля крыху падсохне, у работу ўключыцца яшчэ адзін пасяўны агрэгат. А пакуль Аляксандр Скамароха закрывае вільгаць непадалёку ад Чырвонай Дубравы. Яго прозвішча для чытачоў раёнкі вельмі знаёмае. І гэта не дзіўна, паколькі працоўны марафон для Аляксандра Мікалаевіча пачаўся ў “Семежаве” ў 1984 годзе. Ён і культывацыяй займаецца, і сее, і зялёны корм нарыхтоўвае, і на збожжаўборачным камбайне шчыруе. І ўсюды ў ліку лепшых. Вось і зараз пачынае чарговую пасяўную кампанію разам са сваімі больш маладымі калегамі — Міхаілам Горбачам і Сяргеем Волкавым. Ім ёсць чаму павучыцца ў вопытнага механізатара. За работай звяна магутных МТЗ-3022 назірае кіраўнік паляводчай брыгады Мікалай Кавальчук. Як кажуць, давярай, але правярай. [caption id="attachment_8768" align="aligncenter" width="413" caption="Механізатар Сяргей Гардзей"][/caption] Усяго ў гаспадарцы неабходна пасеяць 750 га збожжавых і зернебабовых. І гэта нямнога, мяркуе галоўны аграном, улічваючы сучасную магутную тэхніку, што ёсць у сельгаспрадпрыемстве, і, самае галоўнае, — надзвычай адказных і працавітых людзей, якія яе дасканала асвоілі. У планах сяўба 450 га цукровых і 30 га кармавых буракоў, звыш 200 га кукурузы, 100 га бульбы. “Сеяць будзем насеннем І рэпрадукцыі, кожны год праводзім яго абнаўленне па 70 тон азімых і яравых, — расказвае Юрый Міхайлавіч. — Пачалі сяўбу з піваварнага ячменю гатунку “бровар” з нормай высеву 4,3 млн зярнят на адзін гектар. Сёлета купілі новую машыну для пратручвання насення з дабаўленнем мікраэлементаў і прымяненнем прыліпальнікаў. Летась мы ўжо адпрацавалі такую тэхналогію і атрымалі магчымасць прадаць дзяржаве ячмень у аб’ёме падвоенага задання і толькі першым класам. Спадзяёмся на поспех і сёлета”. Кожная культура, калі ёй займацца з душой, упэўнены галоўны аграном, можа быць удзячнай. Таму ў гаспадарцы таксама вялікую ўвагу надаюць вырошчванню цукровых буракоў, рапсу, азімай пшаніцы, плошчу пад якую павялічылі з 450 да 950 га, кукурузы на зерне (сёлета вырашылі паспрабаваць пасеяць  насенне не толькі айчыннай вытворчасці). Павярнуліся, так бы мовіць, тварам і да бульбы: да пасяўной набылі новую бульбасаджалку, заключылі дагавор на пастаўку сартавальнай устаноўкі. Увогуле, як падзяліўся Юрый Міхайлавіч, для паспяховага вядзення пасяўной кампаніі ёсць усё, у тым ліку і вялікае жаданне правесці яе хутка і якасна. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей