Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

У раённым краязнаўчым музеi адкрылася выстава вышываных твораў Алы Раеўскай

07.07.2025
«Хараство славянскага ўзору» – менавіта так называецца выстава майстра Алы Раеўскай, што размясцілася ў выставачнай зале раённага краязнаўчага музея. Вышыўка для Алы Марксаўны – гэта хобі, якім жанчына з захапленнем займаецца ў вольны ад работы час. Працуе яна на адказнай пасадзе – намеснікам старшыні Капыльскага райвыканкама, але, нягледзячы на сваю занятасць, з’яўляецца руплівай майстрыхай, займаецца тэхнікай вышыўкі крыжыкам і новым відам мастацтва — вышыўкай стужкамі. Справа гэта хоць і карпатлівая, але прыносіць свой плён. Бачылі б вы, якія прыгожыя работы атрымоўваюцца ў выніку. Слоў не хопіць, каб апісаць усё ўбачанае. Работы Алы Раеўскай вылучаюцца прыгажосцю і арыгінальнасцю, каларытнасцю і разнастайнасцю кампазіцый. Па ўсіх законах жанру яна вышывае карціны, якія потым цудоўна ўпісваюцца ў сучасны інтэр’ер, упрыгожваюць сцены яе дома на радасць сям’і, родным і сябрам. Нягледзячы на тое, што вышыванне патрабуе ўседлівасці, гэта тая справа, якая можа захапіць, супакоіць, а потым па-сапраўднаму ўцягнуць цябе ў свет мастацтва і прыгажосці. Шэдэўры, створаныя Алай Марксаўнай, з густам аформлены, што выклікае прыемнае ўражанне ад убачанага. Трэба адзначыць, што работы таленавітай творцы не адзін раз экспанаваліся на традыцыйных святах. Супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея адзначылі вялікую цікавасць капылян да выставы. Пазнаёміцца з творчасцю мастачкі прыходзілі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў, каб менавіта там правесці свой майстар-клас па вышыўцы, а таксама тыя, хто цэняць прыгажосць, арыгінальнасць і цікавяцца народным мастацтвам. Па словах дырэктара раённага краязнаўчага музея Валянціны Шураковай, дадзеная выстава дазваляе не толькі адчуць гармонію народнага мастацтва, але і па-сапраўднаму выклікае жаданне рэалізаваць свае асабістыя творчыя магчымасці, якія перадаюцца нашым сучаснікам праз вопыт вось такіх майстроў-умельцаў, як Ала Марксаўна Раеўская. Таццяна БОХАН Фота аўтара

Адбылася педагагічная навукова-практычная канферэнцыя

07.07.2025
У першы дзень красавіка на базе УА “ДАСШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага” адбылася педагагічная навукова-практычная канферэнцыя “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: вопыт, перспектывы”. Удзел у ёй узялі кіраўнікі устаноў адукацыі раёна, намеснікі дырэктара па выхаваўчай рабоце, сацыяльныя педагогі, класныя кіраўнікі, настаўнікі пачатковых класаў. Размова ішла пра сутнасць ідэалогіі сучаснай беларускай дзяржавы, абмяркоўвалася роля музеяў, літаратурнага краязнаўства ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў, аналізавалася ўзаемадзеянне школ, сельскіх бібліятэк, ветэранскіх арганізацый у дасягненні станоўчых рэзультатаў у гэтай справе. Мерапрыемства стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў раённага этапа ХІV рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту, матэрыялы да якога рыхтавалі ўсе ўстановы адукацыі. Рашэннем метадычнага савета восем работ былі рэкамендаваны да ўдзелу ў абласным туры. Маргарыта САКОВІЧ

Огонь уничтожает все живое!

07.07.2025
В последнее время весенние палы сухой травы значительно участились и приобрели характер общенационального бедствия. Основными причинами возникновения пожаров являются: неосторожное обращение с огнем, поджоги из хулиганских побуждений, проведение сельскохозяйственными организациями очистки сенокосов и пастбищ путем выжигания стерни, пожнивных остатков, а также заблуждения населения в отношении вреда, приносимого природе выжиганием сухой травы. Начальник инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды Игорь ЧЕРКАС с полной ответственностью утверждает, что при весенних палах живой природе наносится непоправимый ущерб: — Огонь уничтожает все живое, нанося огромный урон природе. Гибнут миллионы полезных насекомых и микроорганизмов, без которых деградируют нормальные биологические процессы в почве и ее растительном покрове. Но зато остаются под землей вредители садов и огородов - проволочники и их личинки, колорадские жуки и другие, негативно влияющие на природу насекомые. В пламени огня погибают лягушки и ежи, ящерицы и зайчата, гнезда с кладками и птенцами жаворонков, чибисов и многих других птиц, строящих свои гнезда на земле. Становится все меньше шмелей, ос, бабочек - основных опылителей цветущих растений. Однако закон стоит на охране окружающей среды. В целях снижения столь губительного для природы антропогенного пресса Копыльская районная инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды обращает внимание, что в соответствии со статьей 20 Закона Республики Беларусь «О растительном мире» выжигание сухой растительности (сухих дикорастущих растений) и ее остатков на корню запрещается. Статьей 15.57 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях за выжигание сухой растительности, трав на корню, а также стерни и пожнивных остатков на полях либо непринятие мер по ликвидации палов на земельных участках предусмотрена административная ответственность в виде штрафа в размере от 10 до 40 базовых величин. Законодательством Республики Беларусь за подобные нарушения предусмотрена и уголовная ответственность. Инспекция призывает жителей района не проходить мимо возможных очагов пожара, принимать немедленные меры по их ликвидации. При невозможности затушить, необходимо срочно сообщать о случившемся в РОЧС, ближайший сельский Совет, лесничество, милицию, общество охотников и рыболовов, в районную инспекцию природных ресурсов и охраны окружающей среды. Подготовила Маргарита САКОВИЧ

Увага:прамая лінія

07.07.2025

12 апреля 2011 года с 10.00 до 12.00 по телефону 54-2-64 в общественной приемной районной организации РОО «Белая Русь» будет организована прямая линия с председателем президиума районной организации РОО «Белая Русь» Марией Леонидовной САНДРОЗД, заместителем председателя президиума районной организации РОО «Белая Русь» Аллой Марксовной РАЕВСКОЙ, председателем первичной организации ГУ «Копыльский ТЦСОН» Светланой Станиславовной МАЛИНОВСКОЙ, членом первичной организации РОО Натальей Анатольевной ЖУК.

«Культура — гэта душа чалавека»

07.07.2025
Так сказаў у інтэрв’ю карэспандэнту газеты “Слава працы” міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел ЛАТУШКА. Як мы раней паведамлялі, у Капыльскім райвыканкаме прыём грамадзян правёў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Доўгі час ён быў прэс-сакратаром Міністэрства замежных спраў, працаваў віцэ-консулам Беларусі ў Беластоку (Польшча), затым генеральным консулам, паслом Беларусі ў Польшчы. З чэрвеня 2009 года – міністр культуры Рэспублікі Беларусь. Свае думкі наконт развіцця беларускай культуры ў цэлым Павел Паўлавіч выказаў у інтэрв’ю капыльскай раённай газеце “Слава працы”: [caption id="attachment_9049" align="aligncenter" width="580" caption="Міністр культуры П. Латушка (другі справа) падчас прыёму грамадзян разам (злева направа) з намеснікам старшыні райвыканкама А. Раеўскай, дырэктарам раённага краязнаўчага музея В. Шураковай, начальнікам аддзела кінавідэапракату І. Гусевым, начальнікам аддзела культуры Н. Царковай."][/caption] – Ведаеце, што культура – гэта душа чалавека. І беларуская культура, яна чыстая і празрыстая, як назва нашай краіны – Беларусь. Мы можам ганарыццца нашай гісторыка-культурнай спадчынай, тым набыткам, які прыйшоў да нас ад прадзедаў спакон вякоў і на гэтым будаваць сучасную культуру. Перакананы, што дзяржава стараецца зрабіць усё дзеля таго, каб сёння гэтая сфера дзейнасці займала важнае месца ў грамадстве. Прыклад таму – рэалізацыя шэрага праграм. Успомніць хаця б дзяржаўную праграму развіцця і падтрымкі вёскі, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі апошнія пяць год. Дзякуючы ёй адрамантавана больш за 1700 аб’ектаў культуры і пабудаваны новыя ў розных кутках краіны: дамы культуры, клубы, бібліятэкі і г. д. Палепшылася матэрыяльная база і раённых устаноў. Зразумела, што не ўсе пытанні былі вырашаны, аднак з прыняццем новай дзяржаўнай праграмы фінансавую дапамогу атрымаюць і сельскагаспадарчыя рэгіёны краіны. Зараз мы працуем над выкананнем праграмы, якая тычыцца рэканструкцыі 28 дзяржаўных тэатраў. Да 2013 года дадзеныя аб’екты атрымаюць новае аблічча і будуць адрамантаваны. — Павел Паўлавіч, думаю, цікава будзе даведацца нашым чытачам і пра асноўныя моманты дзяржаўнай праграмы развіцця культуры Беларусі на 2011-2015 гады? — Дзеля таго, каб надаць новы імпульс развіццю культуры, Міністэрствам культуры была прапанавана, а ўрадам краіны ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі ў мінулым годзе зацверджана новая дзяржаўная праграма развіцця культуры Беларусі на 2011-2015 гады. Яе мэта — даць штуршок для вырашэння існуючых праблем у сферы культуры з пункту гледжання матэрыяльнага забеспячэння і новага імпульсу для творчага развіцця. Для нас вельмі важна стварыць новую сістэму з цікавымі праектамі і ідэямі. Калі хочаце, можна назваць гэта модным словам — крэатыў у сферы культуры. Гэтага патрабуе час і наш наведвальнік, бо, перш за ўсё, мы працуем для чалавека, дзеля таго, каб ён прыходзіў, пазнаў нешта новае, выхоўваўся і развіваўся. І я перакананы, што менавіта гэтая праграма будзе тым штуршком, тым імпульсам, які дазволіць перайсці на новы этап развіцця нашай культуры. — Скажыце, калі ласка, як новая праграма закране глыбінку? — Зразумела, што вельмі шмат увагі ў праграме надаецца менавіта развіццю рэгіёнаў. Прадугледжваюцца там і пытанні, звязаныя з рэканструкцыяй усіх кінатэатраў нашай краіны. На сёння іх дзейнічае 145, але міжнародным стандартам адпавядае толькі каля 30-40. Мы вырашым гэтую праблему на працягу пяці год. Падтрымку адчуюць і іншыя ўстановы, такія як дамы культуры і клубы. Будзе развівацца і матэрыяльная база, у тым ліку набыццё музычных інструментаў. Перш за ўсё, гэта праблема існуе ў школах мастацтваў нашай краіны. Адбудзецца рэстаўрацыя шэрага помнікаў архітэктуры. Дарэчы, у гэтай справе мы плануем распрацаваць асобную праграму “Замкі Беларусі”, куды будзе ўключана 38 аб’ектаў архітэктуры па ўсёй нашай краіне. Я скажу так, што без падтрымкі развіцця культуры рэгіёнаў немагчыма ўявіць сабе існаванне алімпа прафесійнага мастацтва. Калі мы ўзгадаем вядомых дзеячаў і тое, адкуль яны выйшлі, то адразу зразумеем, што менавіта з глыбінкі яны чэрпалі натхненне, з тых мясцін, дзе нарадзіліся, ад тых людзей, з якімі жылі побач. І такіх прыкладаў можна шмат сустрэць і на Капыльшчыне. Таму падтрымка культуры рэгіёнаў – гэта дзяржаўны прыярытэт, які будзе рэалізавацца ў бліжэйшыя пяць год. З другога боку, мы павінны быць рэалістамі і стварыць такія механізмы, якія б дазвалялі нам больш зарабляць грашовых сродкаў. Перш за ўсё, гэта тычыцца цікавых праектаў, якія б былі запатрабаванымі і за якія б глядач ці наведвальнік гатоў заплаціць, тым самым падтрымаць канкрэтную ўстанову. Ведаю, што ў Капыльскім краязнаўчым музеі актыўна працуюць у плане прыцягнення наведвальнікаў. І калі мы параўнаем іх работу з іншымі музеямі Мінскай вобласці, то можна з упэўненасцю сказаць: ваша ўстанова ўмее зарабляць грашовыя сродкі, а гэта ў сваю чаргу дазваляе ажыццявіць новыя праекты. Мы плануем у бліжэйшы час рэалізаваць падыход да праектнай грантавай дзейнасці ў сферы культуры. Таму цікавыя праекты будуць мець фінансавую падтрымку ад міністэрства ці абласнога ўпраўлення культуры, што, як нам падаецца, дасць магчымасць раскрыць латэнтную культуру з яе новымі талентамі і ідэямі. Спадзяёмся, што змены ў заканадаўстве створаць новыя падаткавыя льготы і дадуць імпульс для прыцягнення прыватнага капіталу, мецэнатаў у сферу культуры. Перш за ўсё, закране гэта цэнтральныя ўстановы, абласныя цэнтры, у меншай ступені рэгіён. Але, нягледзячы ні на што, гэты падыход трэба рэалізоўваць, каб стала прэстыжным укладваць грошы ў культуру. — Калі б у Вас, напрыклад, госць краіны спытаў, што ў Беларусі ёсць унікальнага, чым можна ганарыцца, што б Вы яму адказалі? — Адзначу, што наведваючы розныя куткі нашай краіны, можна ўбачыць тую велізарную спадчыну, той гісторыка-культурны скарб, які знаходзіцца на нашай зямлі. Гэта шматлікія помнікі гісторыі культуры. Я нават уявіць сабе не мог, што столькі замкаў было пабудавана ў Сярэднявеччы на Беларусі. Гэта больш за 150 аб’ектаў. Ці можна нам сёння сказаць, што наша краіна была неразвітой, ці як часта нас называлі “лапцёжнай”. Не, гэта была краіна еўрапейскага ўзроўню са сваёй культурнай скарбніцай. І падтрымка дзяржавы ў аднаўленні помнікаў – прыклад і доказ сучаснага ўзроўню развіцця нашай культуры. У сувязі з рознымі гістарычнымі падзеямі шмат чаго страцілі, а што засталося — сёння аднаўляем. Вось пра гэта я і расказаў бы гасцям, якія цікавяцца гісторыяй нашага краю. Акрамя нерухомай спадчыны вельмі важна захаваць і духоўную. Прыкладам тут з’яўляецца калядны абрад “Цары”. Работнікі культуры Капыльшчыны, можна сказаць, паднялі гэты пласт. Гонар ім і слава. Дай Бог, каб на нашай Беларусі такіх прыкладаў адраджэння духоўных скарбаў з’яўлялася яшчэ шмат. Мы павінны гэта захаваць дзеля будучых пакаленняў, каб яны ганарыліся тым, што жывуць у краіне, якая мае такую багатую нерухомую і духоўную спадчыну. Гэта два асноўныя элементы, якія акрэсліваюць будучае развіццё нашай культуры і нацыі. — Дзякуй за размову. Таццяна БОХАН Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Страница 911 из 1058