39
Адбылася педагагічная навукова-практычная канферэнцыя
11.04.2011
У першы дзень красавіка на базе УА “ДАСШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага” адбылася педагагічная навукова-практычная канферэнцыя “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: вопыт, перспектывы”.
Удзел у ёй узялі кіраўнікі устаноў адукацыі раёна, намеснікі дырэктара па выхаваўчай рабоце, сацыяльныя педагогі, класныя кіраўнікі, настаўнікі пачатковых класаў. Размова ішла пра сутнасць ідэалогіі сучаснай беларускай дзяржавы, абмяркоўвалася роля музеяў, літаратурнага краязнаўства ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў, аналізавалася ўзаемадзеянне школ, сельскіх бібліятэк, ветэранскіх арганізацый у дасягненні станоўчых рэзультатаў у гэтай справе.
Мерапрыемства стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў раённага этапа ХІV рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту, матэрыялы да якога рыхтавалі ўсе ўстановы адукацыі. Рашэннем метадычнага савета восем работ былі рэкамендаваны да ўдзелу ў абласным туры.
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии