Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

На прыёме ў памочніка сенатара

21.10.2024
Па даручэнні члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Крыштаповіча ў Капыльскім райвыканкаме правяла прыём грамадзян яго памочнік Валянціна Шуста. Да Валянціны Мікалаеўны звярнуліся чатыры чалавекі. Як звычайна, большасць пытанняў насілі жыллёва-бытавы характар. У прыватнасці, былі закрануты праблемы па добраўпарадкаванні пешаходных дарожак па вул. Усходняй у Капылі, навядзенні належнага парадку на могілках у Праснаках, па абмене жыллёвай плошчы ў горадзе і па пакрыцці ўрону жыллёва-камунальнай службай у выніку затаплення кватэры. Усе пытанні ўзяты на кантроль, і па кожным будзе зроблены зварот у адпаведныя службы. Сяргей КОЗЕЛtc "Падрыхтавала Таццяна БОХАН "  

«Капыльскія пацехі» запрашаюць

21.10.2024
Весела будзе ў суботу, 25 чэрвеня, у Капылі. Сюды збяруцца аматары гумару на ІV абласны фестываль «Капыльскія пацехі». Пачнецца свята ў 10.30 прэзентацыяй часопіса «Вожык» (з нагоды яго 70-годдзя). А ў 11 гадзін адкрыюцца фестывальныя пляцоўкі ў цэнтры горада, на якіх выступяць калектывы не толькі Міншчыны, але і з Брэсцкай вобласці, і нават з Літвы. Да ўвагі капылян і гасцей будзе прапанавана шмат забаўляльных праграм, дзіцячых і спартыўных пляцовак. Будуць працаваць горад майстроў, гандаль сельгаспрадпрыемстваў, кафэ на свежым паветры. Таксама адбудзецца розыгрыш прызоў і дыскатэка.  

Невыпадковы выбар

21.10.2024
Пасля заканчэння Лясноўскай СШ Кацярына Місевіч цвёрда ведала, што абавязкова стане ўрачом. Выбар прафесіі для Кацярыны Аляксандраўны быў невыпадковым. Прыкладам для яе сталі ўрачы Бабаўнянскай урачэбнай амбулаторыі Марыя Мечыславаўна і Сцяпан Сцяпанавіч Яршы, якія заўсёды ўважліва і клапатліва ставіліся да сваіх пацыентаў. Нягледзячы на тое, што першая спроба паступіць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у г. Мінску (БДМУ) не стала паспяховай, дзяўчына не адмовілася ад свайго выбару. Ужо праз год пасля заканчэння падрыхтоўчага аддзялення пры ВНУ яе мара здзейснілася – Кацярына стала студэнткай. Вось ужо чатыры гады (спачатку ў Цімкавіцкай участковай, цяпер – у цэнтральнай раённай бальніцы) урач УЗІ-дыягностыкі, тэрапеўт Кацярына Місевіч працуе на роднай Капыльшчыне, дапамагаючы людзям справіцца з іх хваробамі. Сяргей  ЛАЗОЎСКІ  

Паслухаем, што людзі кажуць (CMigrator copy 1)

21.10.2024
Паважаныя чытачы! У каторы раз мы працягваем знаёміць вас з творчасцю Валянціна Рабкевіча. У Аксамітах кажуць: Абы скварка і чарка, дак там будзе і Марка. Без вусоў і без барады – як чорт малады. Вольнаму – воля, а шалёнаму – поле. Галоднай куме хлеб наўме. Да чаго не дайду, тое ў кніжцы знайду. Еш, пакуль не запяеш. Жаніўся б і сёння, але дзе жонка спаць будзе? З вялікага грому малы дождж. Мае лапці ліповыя пераносяць твае боты валовыя. Каму смятанку з тваражком, а каму і сыроватку з гаршком. Лепш сто сяброў, чым сто рублёў. Падрыхтавала Таццяна БОХАН  

Н. Я. Гарашчэня – народны майстар Беларусі

21.10.2024
Жыццё кожнага чалавека ацэньваецца яго працай, яго дасягненнямі, яго нашчадкамі. Пра Ніну Яўгенаўну Гарашчэню можна сказаць адназначна - усё гэта яна мае. Выхавала двух сыноў і дачку, мае цудоўных унукаў. Сваё жыццё звязала з культурай, дзе працуе і сёння. Любае захапленне перарасло ў любую працу, якая дае адчуванне задавальнення. А карпатлівасць, старанне, майстэрства паднялі на прыступку значнага дасягнення. Нарадзілася Ніна Яўгенаўна ў вёсцы Ванелевічы. У 1967 годзе закончыла Ванелевіцкую сярэднюю школу. Працавала загадчыцай Ляшнянскага сельскага клуба. 3 1972 па 2005 год — загадчыцай Ляшнянскай сельскай бібліятэкі. Працу ў бібліятэцы сумяшчала з вучобай у Магілёўскім бібліятэчным тэхнікуме. Працуючы на пасадзе бібліятэкара, яна вяла гурток па вышыўцы «Чароўная іголачка», а затым яшчэ і гурток па ткацтве «Су- квецце» пры Ляшнянскім СДК. 3 2006 года Ніна Яўгенаўна працуе майстрам-метадыстам творчай майстэрні раённага Цэнтра ткацтва пры Ляшнянскім СДК. Для Ніны Яўгенаўны занятак за кроснамі ці вышыўка — гэта не толькі адкрыццё свайго творчага патэнцыялу, выражэнне сваёй фантазіі і выдумкі. Гэта, перш за ўсё, успаміны дзяцінства, калі яна, маленькая дзяўчынка, дапамагала маці па гаспадарцы, а ў вольную хвіліну садзіліся разам за кросны ці вышывалі. Гэтае захапленне засталося на ўсё жыццё. У сваім рамястве Ніна Яўгенаўна выкарыстоўвае мясцовыя традыцыі, творча іх развівае, надаючы  вырабам адметныя рысы сучаснасці. Працуючы майстрам-метадыстам Цэнтра ткацтва, займаецца выпускам сувенірнай прадукцыі. Вырабляе сурвэткі, ручнікі, ходнікі. Але самае каштоўнае і галоўнае яе дасягненне — навучанне дзяцей народнаму мастацкаму ткацтву. Старэйшая яе навучэнка Даша Рудзеня — дыпламантка рэгіянальных святаў «Матчыны кросны» (2008 г. Старыя Дарогі), «Млечны шлях ад рук бабулі»(2009 г. аг. Семежава). У 2010 годзе дзяўчынкі, удзельніцы гуртка «Суквецце» прымалі ўдзел у І рэгіянальным свяце-конкурсе дзіцячай творчасці «Калыска талентаў» (г. Клецк). Ніна Яўгенаўна атрымала дыплом лаўрэата за арганізацыю пераемнасці і перадачу мясцовых традыцый падрастаючаму пакаленню. Лаўрэатам стала яе вучаніца Алеся Шчэглік. Хрысціна Кавалеўская і Алеся Каражанец атрымалі дыпломы свята ў намінацыі за зберажэнне і творчае развіццё традыцый ткацтва. Ніна Яўгенаўна — удзельніца выставы «Горад майстроў» на абласным свяце «Зажынкі-2009». Прымала ўдзел у рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Вясновы букет» (2007, 2008 гг.). З’яўляецца дыпламантам раённага свята-конкурсу па вышыўцы «Сем колераў вясёлкі» (2009, 2010 гг.). Узнагаро- джана дыпломам абласной выставы «Традыцыйнае ткацтва Міншчыны». У кожнага майстра свой узор, свой стыль. Але вынік адзін — прыгажосць, якую ствараюць іх рукі і сэрца. Руплівасць, старанне, майстэрства даюць свае вынікі. Саюз майстроў Беларусі высока ацаніў працу і майстэрства Ніны Яўгенаўны. У 2011 годзе ёй прысвоена ганаровае званне «Народны майстар Беларусі». Гэта трэцяя ткачыха ў нашым раёне, якая атрымала такое званне. Наталля ХОЛАД, дырэктар раённага Цэнтра ткацтва НА ЗДЫМКУ: Н. Я. Гарашчэня перадае сакрэты свайго майстэрства. Фота Наталлі Царковай  
Страница 863 из 1058