Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Программа «Забота» — оздоровление под присмотром милиции

21.10.2024
Во исполнение указания УВД Миноблисполкома от 28 апреля 2011 года «О проведении межведомственной специальной программы «Забота» и решения Минского облисполкома «Об организации летнего оздоровления детей в 2011 году» с 1 мая по 1 сентября с. г. проводится межведомственная специальная программа «Забота». С целью профилактики правонарушений несовершеннолетних, организации их занятости и досуга, обеспечения надлежащего общественного порядка, предупреждения чрезвычайных ситуаций и несчастных случаев Копыльским РОВД в текущем году был предпринят ряд организационных и практических мер в указанных направлениях деятельности. Была изучена предполагаемая занятость несовершеннолетних, состоящих на учете в ИДН Копыльского РОВД, составлены списки с указанием местонахождения подростков помесячно. В комиссию по делам несовершеннолетних Копыльского райисполкома, отдел образования, сектор управления по труду, занятости и социальной защите населения, РК ОО «БРСМ», отдел культуры Копыльского райисполкома направлены списки несовершеннолетних, состоящих на учете в ИДН, с целью оказания помощи в трудоустройстве незанятых подростков в летний период. На территории Копыльского района работает 23 детских оздоровительных лагеря (6 - с круглосуточным и 17 с дневным пребыванием детей). Расположены они на базе общеобразовательных школ. Сотрудниками инспекции, совместно с представителями МЧС  были обследованы все лагеря, а акты обследования находятся в папке-накопителе. Стационарных лагерей для оздоровления детей на территории Копыльского района нет. В настоящее время функционирует 3 лагеря с круглосуточным пребыванием детей. Сотрудниками РОВД осуществляется круглосуточное дежурство в них по обеспечению охраны правопорядка. Кроме того, для контроля и влияния на складывающуюся обстановку к ним приближены маршруты нарядов милиции. В местах дислокации лагерей функционируют ночные мобильные группы. За каждым детским оздоровительным лагерем на период летних каникул закреплены сотрудники Копыльского РОВД. На них возложена ответственность за выполнение мероприятий по обеспечению охраны общественного порядка, пожарной и дорожной безопасности, сохранности имущества. В дежурной части Копыльского РОВД находится накопительная папка, в которой имеются план проведения спецпрограммы «Забота-2011», графики рейдовых мероприятий и  закрепления сотрудников милиции за детскими оздоровительными лагерями с круглосуточным пребыванием детей, списки, где указано место дислокации лагеря, данные о начальнике, номер телефона дежурного, количество отдыхающих детей и обслуживающего персонала. Совместно с комиссией по делам несовершеннолетних при Копыльском райисполкоме и районным отделом образования обеспечено направление максимального количества подучетных несовершеннолетних в оздоровительные лагеря. Всего в них в июне оздоровится около 26 подростков, состоящих на учете в ИДН, 2 подростка трудоустроено, 27 — продолжают учебу или сдают экзамены. Остались не вовлеченными и находятся по месту жительства под присмотром родителей 14 подростков. Сотрудниками инспекции проведен ряд бесед профилактической направленности с учащимися учебных заведений о недопустимости правонарушений и преступлений. Совместно с отделом образования мы провели семинар-учебу начальников оздоровительных лагерей, с общественными воспитателями — беседы, в ходе которых было обращено особое внимание на контроль за поведением подростков в летний период, а совместно с ОСВОД — профилактические мероприятия по предупреждению гибели детей на воде. Еженедельно наши сотрудники совместно с представителями заинтересованных ведомств проверяют работу кружков, секций, клубов по интересам, бывают в местах массового отдыха молодежи, проверяют занятость подростков, делают все, чтобы исключить совершение ими проступков и преступлений. Наталья ШАХ, временно исполняющая должность начальника ИДН Копыльского РОВД, старший лейтенант милиции:  

Злучылі сэрцы ў капыльскім касцёле

21.10.2024
У мінулую суботу шматлюдна было ў касцёле св. Пятра і Паўла. Сюды прыйшлі не толькі прыхаджане, але і запрошаныя на вяселле маладой пары Піваварчыкаў. Алена і Аляксандр злучалі свае сэрцы ў сакраманце шлюбу, а месцам для абраду вянчання стала капыльская святыня. Адміністратар парафіі св. Пятра і Паўла ксёндз Аляксандр Вітко, а таксама ксёндз Мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа Андрэй Бародзіч правялі св. Імшу і пад гукі аргана, спевы прыхаджан далучылі маладых да святой таямніцы, калі ў клятве любові і вернасці адзін да аднаго ў сведкі бяруць выключна самога Бога, просячы яго благаславення. Алена працуе ў адной са сталічных друкарань інжынерам па ўпраўленні якасцю, а яе суджаны – выкладчык БНТУ. На пытанне, чаму вырашылі ўзяць шлюб менавіта ў касцёле, Аляксандр адказаў: — Мы – хрысціяне, таму перад Богам далі клятву жыць у адпаведнасці з яго запаведзямі. Марыя ШЭІНА Фота аўтара

Умовы аднолькавыя, а людзі — розныя

21.10.2024
У раёне практычна закончылася нарыхтоўка кармоў з траў першым укосам. У сянажныя траншэі пакладзена звыш 100 тысяч тон сенажу, на захоўванні знаходзіцца каля 9000 тон сена. Вядома ж, надзея на добрую атаву застаецца, а значыць кармавыя запасы папоўняцца. Аднак не менш важнай справай з’яўляецца захоўванне ўжо нарыхтаваных кармоў. Гэта праблема была адной з тых, што браліся пад увагу падчас сумеснага рэйду, у ходзе якога былі наведаны гаспадаркі-суседкі — ААТ “Мажа-Агра” і ААТ “Піянер-Агра”. Акрамя таго, у поле зроку рэйдавай групы трапілі некаторыя дойныя статкі названых гаспадарак, звярталася ўвага на ўмовы ўтрымання маладняку і парадак на прыфермскіх тэрыторыях. Аб’езд тэрыторыі ААТ “Мажа-Агра” ажыццяўляўся з непасрэдным удзелам дырэктара таварыства Мікалая Гурыновіча і галоўнага ветурача Сяргея Аўтушкі, у ААТ “Піянер-Агра” нас суправаджаў галоўны заатэхнік гаспадаркі Аляксандр Канаваленка. Для таго, каб зрабіць заключэнне аб стане спраў у абодвух прадпрыемствах, не трэба быць вялікімі знаўцамі асаблівасцей вядзення сельскай гаспадаркі. Дастаткова толькі ўбачыць і параўнаць. У нашым выпадку — паглядзець на фотаздымкі, дзе адлюстраваны аднолькавыя па сваім функцыянальным прызначэнні аб’-екты. Толькі вось выглядаюць яны па-рознаму. Калі ў ААТ “Піянер-Агра” сянажная траншэя, згодна з патрабаваннямі, абгароджана, накрыта зверху саломай, мае адпаведны пашпарт, то ў ААТ “Мажа-Агра” ў якасці ўкрыўнага матэрыялу чамусьці вырашылі выкарыстаць… будаўнічае смецце. Ва ўсякім разе ўзнікае такое ўражанне. І толькі пасля нашага прыезду і выказанай заўвагі кіраўнік гаспадаркі аддаў загад тэрмінова накіраваць да сянажнай траншэі аўтамабіль, людзей, і работа закіпела… (Невялічкая рэмарка да вышэйсказанага — ля траншэі прымацавана таблічка, на якой ёсць подпіс галоўнага ветурача, як сведчанне таго, што кармы прыняты, а значыць — тут усё ў поўным парадку…). Яшчэ больш дыяметральна супрацьлеглыя ў названых гаспадарках ўмовы ўтрымання маладняку. Возьмем, да прыкладу, цялятнік у вёсцы Усава (ААТ “Мажа-Агра”) (здымак 1), дзе знаходзяцца цялушкі злучнога ўзросту. Не палічыце за перабольшванне, але ўзнікае ўражанне, што ў іх хутка перапонкі на капытах вырастуць, паколькі небаракам даводзіцца амаль пастаянна знаходзіцца ў вадзе. І якую карысць у дадзеным выпадку прыносяць гэтыя прагулкі на свежым паветры?! Не лепшая сітуацыя і з цялушкамі на ферме “Мажа”, якія таксама месяць гразь у доржніку. А думаеце лепшыя ўмовы для кароў у летнім лагеры? Ніяк не лепшыя, калі не горшыя! Тая ж гразь па калена, а то і вышэй. Бедалагам, каб ускараскацца на дойку, трэба прыкласці нямала намаганняў, а можа і атрымаць не адзін удар (ні для кога не сакрэт, што і такое мае месца). Ды і ўмовы працы для саміх даярак вельмі добрымі не назавеш. Прадстаўнікі гаспадаркі спасылаліся на тое, што, маўляў, дождж ідзе, таму і гразь. Нават у двары самага лепшага гаспадара, калі там многа жыўнасці, у такое надвор’е не праехаць, не прайсці. Аднак, навошта кідаць камень у двор нейкага там абстрактнага гаспадара? Дастаткова праехацца ў суседнюю гаспадарку і наведаць тутэйшыя цялятнікі і выгульныя двары, якія засланы саломай (здымак 2). Як могуць упэўніцца чытачы газеты, сітуацыя тут іншая. А можа, у Ванелевічах дажджы не ідуць? Нейкім дзівосным чынам абходзіць непагадзь гэту гаспадарку? А выпасванне дойных статкаў? Гэта таксама тэма для асобнай размовы. У той жа Мажы, непадалёку ад птушніка, каровы паразыходзіліся на такой плошчы, што нават і размовы няма пра нейкую там франтальную пасьбу ці папярэджвальнае падкошванне пашы. Жывёле, каб дабрацца да бочкі з вадой, трэба прайсці не адну сотню метраў (добра, што трава мокрая, пасля дажджу, не так піць хочацца). Не ўбачылі мы і ніводнага пастуха. Можа, ім было брыдка за сваю работу і яны хаваліся недзе ў кустах?! Пра які прырост малака тут можна гаварыць? Зусім іншае ўбачылі ў “Піянеры-Агра”. Міжволі ўзнікае пытанне: “У чым жа тут справа?” Відаць, усё-такі ў людзях, іх імкненні рабіць сваю справу як мае быць, з разуменнем важнасці сённяшняй сітуацыі, калі нават на дробязях можна мець станоўчы рэзультат. У рэйдзе бралі ўдзел: Леанід ПАЛЯШЧУК, галоўны ветурач Капыльскага раёна; Маргарыта САКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Слава працы” Фота Маргарыты САКОВІЧ

Неабходна весці работы згодна з тэхналогіяй

21.10.2024
Чарговы семінар па жывёлагадоўлі адбыўся на базе адкрытых акцыянерных таварыстваў “Суворава-Агра”, “Праснакі” і дзяржаўнага прадпрыемства“Грозава-агра”. Галоўныя заатэхнікі і ветэрынарныя ўрачы гаспадарак раёна на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк і першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу Віталем Ракевічам пабывалі на аб’ектах названых сельгаспрадпрыемстваў, пазнаёміліся з ходам нарыхтоўкі кармоў. Добрыя ўражанні засталіся ад наведвання ААТ “Суворава-Агра”. Літаральна за месяц у гаспадарцы адбыліся значныя зрухі ў лепшы бок: наведзены парадак на фермах, на прылягаючых тэрыторыях, зроблена дэзінфекцыя, пабудовы пастаянна абкошваюцца. Напрыклад, як адзначыла Ірына Кісляк, калі раней на МТФ “Камень” цялушкі амаль што патаналі ў гноі, то цяпер зусім іншая сітуацыя. Чаго нельга сказаць пра некаторыя іншыя гаспадаркі. Статак у “Суворава-Агра” доіцца ў перасоўных даільных устаноўках, падзенне ўзроўню малака не дапускаецца, а наадварот, назіраецца “плюс” прыкладна 1 кг да ўзроўню мінулага года (разам з імі “плюсуюць” толькі “Капыльскае” і “Жыліхава”). Таксама ўдзельнікі семінара азнаёміліся з летнім лагерам для жывёлы і з за-кладкай  шматкампанентных пашаў у в. Карачоўшчына. У ААТ “Праснакі” была паказана закладка сянажнай ямы (дарэчы, як гэтага не трэба рабіць). Яма павінна закрывацца максімальна за пяць дзён. А на момант наведвання яна ўжо закладвалася больш чым тыдзень. Да таго ж, не была падрыхтавана (абкошана толькі з аднаго боку). Тэмпература сенажу ў некалькі разоў перавышала дапушчальныя нормы. А вось у якасці станоўчага прыкладу адзначана свінатаварная ферма “Жукі”, дзе наведзены неабходны парадак. Зусім іншая сітуацыя па закладцы сенажу ў ДП “Грозава-агра”. Закрываецца яма за два-тры дні, маса добрая, захоўваецца тэмпературны рэжым. На МТФ “Папоўцы” было бачна, што аб’екты рыхтуюцца да зімовага перыяду, наводзіцца парадак на прыфермскіх тэрыторыях. На пленарным пасяджэнні ў першую чаргу была звернута ўвага на скарачэнне знаходжання кароў на гарачыні, змяншэнне загонак на пашах, недапушчэнне пасьбы на перарослых травах, арганізацыю падкормкі сакавітай зялёнай масай і г. д. Таксама былі падведзены вынікі работы галіны за пяць месяцаў. Як адзначыў Віталь Ракевіч, радавацца няма чаму. У гаспадарках раёна катастрафічна падае ўзровень надояў малака, тое ж можна сказаць і пра прывагі па вытворчасці мяса. Асаблівы папрок быў зроблены за колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы. У большасці гаспадарак, за выключэннем “Мажы-Агра”, “Скабіна”, “Прагрэса-2010”, “Старыцы-Агра”, “Доктаравіч”, “Бабоўні” і “Прамяня”, назіраецца змяншэнне пагалоўя. І гэта адна з прычын падзення малака. Таму выказана патрабаванне да канца гэтага года выйсці на мінулагодні паказчык. Сяргей КОЗЕЛ  

Копыльщина отметит День Республики

21.10.2024
Паважаныя жыхары Капыльшчыны, ветэраны вайны, удзельнікі партызанскага руху! Ад усёй душы віншуем вас з вялікім дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 67-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такія асаблівыя даты ў нашай гісторыі застаюцца праз дзесяцігоддзі і пакаленні, заўсёды болем адзываюцца ў сэрцах як маладых сучаснікаў, так і ссівелых ветэранаў. Разам з тым яны напаўняюць душу пачуццём бязмежнай удзячнасці, якая не дае знікнуць памяці, звязвае нас, старэйшае і маладое пакаленні, адзінымі ідэаламі і каштоўнасцямі. Прадаўжаючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, Беларусь становіц- ца моцнай і квітнеючай дзяржавай. Нізка схіляем галовы перад тымі, хто здабыў для нас мір і шчасце, хто падарыў нам магчымасць жыць у свабоднай і незалежнай, такой цудоўнай краіне — Беларусі. Шчыра жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці, дабрабыту, поспехаў і доўгіх гадоў жыцця. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  
Страница 860 из 1058