Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

67

Злучылі сэрцы ў капыльскім касцёле

26.06.2011
У мінулую суботу шматлюдна было ў касцёле св. Пятра і Паўла. Сюды прыйшлі не толькі прыхаджане, але і запрошаныя на вяселле маладой пары Піваварчыкаў. Алена і Аляксандр злучалі свае сэрцы ў сакраманце шлюбу, а месцам для абраду вянчання стала капыльская святыня. Адміністратар парафіі св. Пятра і Паўла ксёндз Аляксандр Вітко, а таксама ксёндз Мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа Андрэй Бародзіч правялі св. Імшу і пад гукі аргана, спевы прыхаджан далучылі маладых да святой таямніцы, калі ў клятве любові і вернасці адзін да аднаго ў сведкі бяруць выключна самога Бога, просячы яго благаславення. Алена працуе ў адной са сталічных друкарань інжынерам па ўпраўленні якасцю, а яе суджаны – выкладчык БНТУ. На пытанне, чаму вырашылі ўзяць шлюб менавіта ў касцёле, Аляксандр адказаў: — Мы – хрысціяне, таму перад Богам далі клятву жыць у адпаведнасці з яго запаведзямі. Марыя ШЭІНА Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей