Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Копыльщина отметит День Республики

02.07.2011
Паважаныя жыхары Капыльшчыны, ветэраны вайны, удзельнікі партызанскага руху! Ад усёй душы віншуем вас з вялікім дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 67-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такія асаблівыя даты ў нашай гісторыі застаюцца праз дзесяцігоддзі і пакаленні, заўсёды болем адзываюцца ў сэрцах як маладых сучаснікаў, так і ссівелых ветэранаў. Разам з тым яны напаўняюць душу пачуццём бязмежнай удзячнасці, якая не дае знікнуць памяці, звязвае нас, старэйшае і маладое пакаленні, адзінымі ідэаламі і каштоўнасцямі. Прадаўжаючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, Беларусь становіц- ца моцнай і квітнеючай дзяржавай. Нізка схіляем галовы перад тымі, хто здабыў для нас мір і шчасце, хто падарыў нам магчымасць жыць у свабоднай і незалежнай, такой цудоўнай краіне — Беларусі. Шчыра жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці, дабрабыту, поспехаў і доўгіх гадоў жыцця. Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей