
Пасля заканчэння Лясноўскай СШ Кацярына Місевіч цвёрда ведала, што абавязкова стане ўрачом. Выбар прафесіі для Кацярыны Аляксандраўны быў невыпадковым. Прыкладам для яе сталі ўрачы Бабаўнянскай урачэбнай амбулаторыі Марыя Мечыславаўна і Сцяпан Сцяпанавіч Яршы, якія заўсёды ўважліва і клапатліва ставіліся да сваіх пацыентаў.
Нягледзячы на тое, што першая спроба паступіць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у г. Мінску (БДМУ) не стала паспяховай, дзяўчына не адмовілася ад свайго выбару. Ужо праз год пасля заканчэння падрыхтоўчага аддзялення пры ВНУ яе мара здзейснілася – Кацярына стала студэнткай.
Вось ужо чатыры гады (спачатку ў Цімкавіцкай участковай, цяпер – у цэнтральнай раённай бальніцы) урач УЗІ-дыягностыкі, тэрапеўт Кацярына Місевіч працуе на роднай Капыльшчыне, дапамагаючы людзям справіцца з іх хваробамі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии