[/caption]
Начальнікі раённых аддзелаў адукацыі, дырэктары ўстаноў прафтэхадукацыі і школ-інтэрнатаў сталічнай вобласці наведалі гімназію № 1 г. Капыля, СШ № 3 г.Капыля, Капыльскую дапаможную школу-інтэрнат, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка”, санаторны яслі-сад г. Капыля, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Капыльскі прафесійна-тэхнічны каледж, Лясноўскую і Быстрыцкую сярэднія школы. Па заканчэнні аб’езду ў раённым Цэнтры культуры прайшла нарада, якую правяла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таіса Данілевіч. Галоўнае, на што нацэліла сваіх падначаленых Таіса Іванаўна, гэта неабходнасць працаваць не дзеля галачкі і ствараць спрыяльныя умовы для навучэнцаў, якія, у сваю чаргу, павінны самі імкнуцца працаваць у будучым на свой дабрабыт.
Удзел у абласной калегіі ўзяла намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Ала Раеўская.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Так, 29 снежня прадстаўнікі раённай улады наведалі цэнтральную раённую бальніцу і сацыяльна-педагагічны цэнтр, каб павіншаваць са святам дзяцей, якія ў гэтыя дні не змогуць сустрэць урачыстасць у коле сям’і.
Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік ідэалагічнага аддзела Людміла Камкова разам з Дзедам Марозам і Снягуркай наведалі дзіцячае, хірургічнае і інфекцыйнае аддзяленні ўстановы аховы здароўя. Цёплыя віншаванні, пажаданні моцнага здароўя стварылі добры настрой дзецям. А хлопчыкі і дзяўчынкі, у сваю чаргу, прыгатавалі свае сюрпрызы гасцям – вершы і песні пра Новы год. Бясспрэчна, што салодкія гасцінцы чакалі ўсіх без выключэння дзяцей.
У раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры да прадстаўнічай дэлегацыі далучыліся начальнік фінансавага аддзела Галіна Міцкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук, якія таксама ўнеслі сваю лепту ў ажыццяўленне навагодняга цуда. Салодкія падарункі, прыгожыя цацкі ад сваіх структур, а таксама ад Беларускага дзіцячага фонду надоўга застануцца ў памяці выхаванцаў цэнтра. А з сабой госці забралі сэрцы – талісманы, якія хлопчыкі і дзяўчынкі вырабілі сваімі рукамі.
Сапраўды, напярэдадні Новага Года ніводнае дзіця не павінна заставацца без падарунка. Гэта – іх свята!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
[/caption]
У дзяржаўнай установе адукацыі “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат” у мінулую пятніцу адбыліся адразу два святы – Навагодні карнавал і адкрыццё новага чатырохпакаёвага дома для выхаванцаў установы адукацыі. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Казімір Фарыно, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Кулеш, старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў.
Першая ўрачыстасць праходзіла ў актавай зале ўстановы адукацыі. На працягу гадзіны гучалі тут жарты, песні, дзеці вадзілі карагоды пад зялёнай прыгажуняй з казачнымі персанажамі і, бясспрэчна, Дзедам Марозам і Снягуркай.
У такія дні немагчыма абысціся без падарункаў. Ад Міністэрства адукацыі Казімір Фарыно ўручыў дырэктару ўстановы адукацыі Марыне Крэпскай пашпарт ад інтэрактыўнай дошкі – вялікага сэнсарнай экрана. “Дарагія дзеці, хачу пажадаць, каб усе мары вашы збыліся, каб вы не сумавалі, больш працавалі і добра вучыліся. Вось з гэтай мэтай я і ўручаю гэты цікавы падарунак”, - сказаў Казімір Сцяпанавіч.
Пасля ганаровыя госці прайшліся па класах, пагутарылі з настаўнікамі і выхавацелямі школы-інтэрната, пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай вучэбнай гаспадаркі.
[caption id="attachment_15409" align="aligncenter" width="443" caption=" Падчас навагодняга карнавалу"]
[/caption]
Комплексная дапамога навучэнцам з асаблівасцямі развіцця – прыярытэтны напрамак у дзейнасці Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната. Менавіта тут упершыню ў рэспубліцы пачалася рэа- лізацыя праграмы «Апрабацыя мадэлі падрыхтоўкі навучэнцаў дапаможнай школы-інтэрната да самастойнага пражывання». Летась быў завершаны першы этап - пабудаваны камфартабельны двухпавярховы дом для пражывання 12 чалавек. Разам з выхавацелем старэйшыя юнакі і дзяўчаты набывалі тут вопыт самастойнага жыцця. Наступны этап – пражыванне ў асобным доме на тэрыторыі школы-інтэрната. Намаганнямі Міністэрства адукацыі, упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, дабрачыннага фонду «Дзіцячыя дамы Беларусі», кіраўніцтва Капыльскага раёна сёння створаны ўсе ўмовы для яго рэалізацыі. Дзякуючы добрай рабоце падрадчыка, якім выступала ДУП “ПМК-194”, быў уведзены ў строй другі дом. Складаецца ён з чатырох пакояў, у кожным з якіх будуць пражываць па два чалавекі. Пасля невялікай афіцыйнай часткі Анатоль Жданеня перадаў сімвалічны ключ ад жылля Марыне Крэпскай. А калі была перарэзана чырвоная стужка, прысутныя змаглі пазнаёміцца з інтэр’ерам памяшканняў, ацаніць камфорт і ўтульнасць новабудоўлі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
[/caption]
Якое кіно прапануе капыльскаму гледачу і чым жыве сёння Капыльскі аддзел КУП “Мінаблкінавідэапракат”, мы спыталі ў начальніка Івана ГусевА:
– Практычна ніводнае мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу нашага аддзела. Працуем у школах, сельгаспрадпрыемствах, установах культуры, сельсаветах. За 2011 год на разнастайных паказах пабывалі 63,9 тысячы чалавек.
– Мяркую, ёсць перыяд на працягу года, калі ў вашай дзейнасці ідзе спад і наадварот – пад’ём…
– Пік работы прыходзіцца на перыяд школьных канікул. Асабліва запатрабаваны нашы паслугі ў аздараўленчых лагерах. Таксама сумесна са службамі райвыканкама шмат працуем у такім напрамку, як прафілактыка алкагалізму, наркаманіі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Самы складаны месяц – жнівень.
– А як капыляне наведваюць кіназалы, дзе дэманструюцца мастацкія фільмы?
– Па-рознаму. Я скажу, што і мастацкія фільмы бываюць рознымі. Ёсць стужкі, якія заслугоўваюць большай увагі і наадварот. І, як не дзіўна, не заўсёды сюжэт фільма, што мае вельмі прыцягальную рэкламу, адпавядае гэтаму. Вось, напрыклад, нядаўна ў школах раёна адбыўся паказ здавалася б зусім невядомай стужкі “Сынок”. Рэкламы па ім практычна не было, але фільм аказаўся вельмі добры. Ён расказвае пра наша з вамі жыццё: проста і адначасова прыцягальна. Увогуле, у кожнага фільма ёсць свой глядач.
На кінапаказы прыходзяць у асноўным маладыя людзі. А ў савецкія часы публіка была розна-ўзроставая. Перавагу цяпер аддаюць дамашняму відэа. А ў прынцыпе ўспрыманне на вялікім экране і па тэлевізары – дзве вялікія розніцы.
Але на змену плёнцы прыходзіць кіно ў 3D-фармаце. Такія паказы камерцыйна больш апраўданыя. Колькасць паказаў знаходзіцца пад кантролем фірмы-вытворцы, практычна немагчыма зрабіць “пірацкія” копіі. З цягам часу ў нашым аддзеле, дзякуючы падтрымцы вобласці, з’явяцца ўстаноўкі, што будуць дэманстраваць 3D-кіно. Некалькі такіх сеансаў ужо прайшлі ў школах раёна.
– Ці часта ў вас ідзе абнаўленне рэпертуара?
– Фактычна кожны тыдзень ідуць прэм’еры. Нават у такі нялёгкі час закупка фільмаў не зменшылася. Мінская вобласць забяспечана новымі фільмамі ніяк не горш, чым сталіца.
– Іван Георгіевіч, раскажыце, калі ласка, пра ваш калектыў.
– Наш калектыў невялікі – працуе 11 чалавек. Асаблівасцю лічу тое, што кожны з іх – універсальны работнік, які можа прыйсці на дапамогу свайму калегу, калі гэта неабходна. Дзякуючы зладжанасці, даведзеныя планы выконваюцца і перавыконваюцца.
– Дзякуй за размову.
Гутарыў Сяргей ЛАЗОЎСКІ