Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Працаваць не дзеля галачкi

21.12.2011
Такая задача была пастаўлена на калегіі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Сур’ёзная размова аб эфектыўнасці сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы і ўдасканаленні механізмаў развіцця выхаваўчай прасторы адбылася на мінулым тыдні падчас калегіі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама. [caption id="attachment_15213" align="aligncenter" width="443" caption="Таіса Данілевіч (у цэнтры) з загадчыкам аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама Аляксеем Абросімавым"][/caption] Начальнікі раённых аддзелаў адукацыі, дырэктары ўстаноў прафтэхадукацыі і школ-інтэрнатаў сталічнай вобласці наведалі гімназію № 1 г. Капыля, СШ № 3 г.Капыля, Капыльскую дапаможную школу-інтэрнат, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка”, санаторны яслі-сад г. Капыля, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Капыльскі прафесійна-тэхнічны каледж, Лясноўскую і Быстрыцкую сярэднія школы. Па заканчэнні аб’езду ў раённым Цэнтры культуры прайшла нарада, якую правяла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таіса Данілевіч. Галоўнае, на што нацэліла сваіх падначаленых Таіса Іванаўна, гэта неабходнасць працаваць не дзеля галачкі і ствараць спрыяльныя умовы для навучэнцаў, якія, у сваю чаргу, павінны самі імкнуцца працаваць у будучым на свой дабрабыт. Удзел у абласной калегіі ўзяла намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Ала Раеўская. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей