Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Новы год – свята дзяцей

04.01.2012
Праводзіць дабрачынныя мерапрыемствы напярэдадні Новага года стала добрай традыцыяй для кіраўніцтва райвыканкама. Так, 29 снежня прадстаўнікі раённай улады наведалі цэнтральную раённую бальніцу і сацыяльна-педагагічны цэнтр, каб павіншаваць са святам дзяцей, якія ў гэтыя дні не змогуць сустрэць урачыстасць у коле сям’і. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік ідэалагічнага аддзела Людміла Камкова разам з Дзедам Марозам і Снягуркай наведалі дзіцячае, хірургічнае і інфекцыйнае аддзяленні ўстановы аховы здароўя. Цёплыя віншаванні, пажаданні моцнага здароўя стварылі добры настрой дзецям. А хлопчыкі і дзяўчынкі, у сваю чаргу, прыгатавалі свае сюрпрызы гасцям – вершы і песні пра Новы год. Бясспрэчна, што салодкія гасцінцы чакалі ўсіх без выключэння дзяцей. У раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры да прадстаўнічай дэлегацыі далучыліся начальнік фінансавага аддзела Галіна Міцкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук, якія таксама ўнеслі сваю лепту ў ажыццяўленне навагодняга цуда. Салодкія падарункі, прыгожыя цацкі ад сваіх структур, а таксама ад Беларускага дзіцячага фонду надоўга застануцца ў памяці выхаванцаў цэнтра. А з сабой госці забралі сэрцы – талісманы, якія хлопчыкі і дзяўчынкі вырабілі сваімі рукамі. Сапраўды, напярэдадні Новага Года ніводнае дзіця не павінна заставацца без падарунка. Гэта – іх свята! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей