У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наведваюць дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, апякунскія, прыёмныя сем’і, дзіцячыя сацыяльныя прытулкі і іншыя ўстановы.
[caption id="attachment_15408" align="aligncenter" width="443" caption="Чырвоную стужку пераразаюць М. Кулеш, К. Фарыно, А. Абросімаў і А.Жданеня"]
[/caption]
У дзяржаўнай установе адукацыі “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат” у мінулую пятніцу адбыліся адразу два святы – Навагодні карнавал і адкрыццё новага чатырохпакаёвага дома для выхаванцаў установы адукацыі. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Казімір Фарыно, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Кулеш, старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў.
Першая ўрачыстасць праходзіла ў актавай зале ўстановы адукацыі. На працягу гадзіны гучалі тут жарты, песні, дзеці вадзілі карагоды пад зялёнай прыгажуняй з казачнымі персанажамі і, бясспрэчна, Дзедам Марозам і Снягуркай.
У такія дні немагчыма абысціся без падарункаў. Ад Міністэрства адукацыі Казімір Фарыно ўручыў дырэктару ўстановы адукацыі Марыне Крэпскай пашпарт ад інтэрактыўнай дошкі – вялікага сэнсарнай экрана. “Дарагія дзеці, хачу пажадаць, каб усе мары вашы збыліся, каб вы не сумавалі, больш працавалі і добра вучыліся. Вось з гэтай мэтай я і ўручаю гэты цікавы падарунак”, - сказаў Казімір Сцяпанавіч.
Пасля ганаровыя госці прайшліся па класах, пагутарылі з настаўнікамі і выхавацелямі школы-інтэрната, пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай вучэбнай гаспадаркі.
[caption id="attachment_15409" align="aligncenter" width="443" caption=" Падчас навагодняга карнавалу"]
[/caption]
Комплексная дапамога навучэнцам з асаблівасцямі развіцця – прыярытэтны напрамак у дзейнасці Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната. Менавіта тут упершыню ў рэспубліцы пачалася рэа- лізацыя праграмы «Апрабацыя мадэлі падрыхтоўкі навучэнцаў дапаможнай школы-інтэрната да самастойнага пражывання». Летась быў завершаны першы этап - пабудаваны камфартабельны двухпавярховы дом для пражывання 12 чалавек. Разам з выхавацелем старэйшыя юнакі і дзяўчаты набывалі тут вопыт самастойнага жыцця. Наступны этап – пражыванне ў асобным доме на тэрыторыі школы-інтэрната. Намаганнямі Міністэрства адукацыі, упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, дабрачыннага фонду «Дзіцячыя дамы Беларусі», кіраўніцтва Капыльскага раёна сёння створаны ўсе ўмовы для яго рэалізацыі. Дзякуючы добрай рабоце падрадчыка, якім выступала ДУП “ПМК-194”, быў уведзены ў строй другі дом. Складаецца ён з чатырох пакояў, у кожным з якіх будуць пражываць па два чалавекі. Пасля невялікай афіцыйнай часткі Анатоль Жданеня перадаў сімвалічны ключ ад жылля Марыне Крэпскай. А калі была перарэзана чырвоная стужка, прысутныя змаглі пазнаёміцца з інтэр’ерам памяшканняў, ацаніць камфорт і ўтульнасць новабудоўлі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии