День потребителя учрежден в нашей республике на государственном уровне с 2000 года. Международная федерация потребительских организаций ежегодно определяет тематику Всемирного дня защиты прав потребителей. В 2012 году он прошел под девизом «Наши деньги, наши права». К актуальным вопросам потребительской тематики, тесно связанным с финансовой сферой, можно отнести и вопросы документального оформления приобретения товаров (выдача чеков и иных документов, подтверждающих факт покупки). Об основных моментах отношений между продавцами и потребителями в интервью с главным специалистом отдела экономики райисполкома Тамарой НАГОРНОЙ.
— Тамара Сергеевна, вот мы пришли в магазин, присмотрели товар. О чем не должны забывать, рассчитываясь за него?
— Чтобы ваши права были гарантированно защищены, всегда требуйте документ об оплате товара. В качестве такого документа может выступать кассовый чек, в случаях, когда используется суммирующий кассовый аппарат, или специально утвержденная квитанция о приеме наличных денежных средств — при продаже товара (оказании услуги, выполнении работ) без применения кассовых суммирующих аппаратов и (или) специальных компьютерных систем и платежных терминалов.
— Какие сведения должны присутствовать в названных документах?
— Продавец обязан информировать о полном названии организации, учетном номере плательщика, наименовании товара и его количестве, цене за единицу, сумме оплаты, дате реализации.
— Есть ли ситуации, когда продавец имеет право не выдавать документ об оплате?
— Действительно, такие ситуации существуют. Это применяется в том случае, если одновременно есть несколько условий. Первое — стоимость единицы товара не превышает три базовых величины при торговле без кассового суммирующего аппарата в торговых объектах системы потребкооперации, расположенных в сельских населенных пунктах, с численностью не более трех продавцов на таких объектах, на торговых местах на рынках и ярмарках, разносной и развозной торговли. И второе — потребитель не потребовал выдачи документа об оплате (если потребовал — продавец должен его предоставить).
— Какой еще документ (помимо кассового чека, талона формы № 20-ФС, квитанции формы № КВ-1) вправе выдать продавец?
— Для подтверждения оплаты товара продавец вправе выдать потребителю документ, подтверждающий факт приобретения товара, который содержит сведения о продавце и о товаре. Так, в сведениях о продавце указывается его наименование и место нахождения (юридический адрес). Индивидуальный предприниматель должен также сообщить свою фамилию, имя, отчество, данные свидетельства и госрегистрации (номер, дата выдачи, кем выдано). Информация о товаре должна содержать его наименование, марку либо модель, либо артикул, либо сорт товара (при их наличии), цену, а при продаже развесных и мерных товаров — цену за единицу веса, меры, объема и стоимость покупки. Если товар — изделия из драгоценных металлов и драгоценных камней, указывается проба, вес, цена за грамм, вид и характеристика драгоценного камня. Должны присутствовать сведения о гарантийном сроке, если он не указан в другой документации, прилагаемой к товару, наличие недостатков, дата продажи товара. Могут быть и другие сведения, предусмотренные договором.
— А если у потребителя нет ни чека, ни иного документа, подтверждающего факт приобретения товара, вправе ли он предъявить продавцу претензию по качеству товара?
— Согласно ст. 20 Закона Республики Беларусь «О защите прав потребителей» отсутствие у потребителя документа, подтверждающего факт приобретения товара, не является основанием для отказа в удовлетворении его обоснованных требований в отношении товара ненадлежащего качества, если его недостатки не были оговорены продавцом. В соответствии со статьей 28 названного Закона, требование потребителя об обмене либо возврате качественного товара подлежит удовлетворению в течение 14 дней, если товар не был в употреблении, сохранены его потребительские свойства и имеются доказательства приобретения его у данного продавца.
— Что же может служить дополнительным подтверждением приобретения товара у того или иного продавца?
— Это, к примеру, могут быть элементы потребительской тары (упаковки), на которых имеются соответствующие отметки.
Хотелось бы напомнить жителям нашего города и района: каждый из нас – потребитель товаров и услуг. Знайте свои права и умело ими пользуйтесь!
Подготовила Маргарита САКОВИЧ
В населенных пунктах, которые чаще всего подвергаются подтоплению, назначаются ответственные лица для контроля обстановки и предоставления оперативной информации в комиссию по ЧС. Определены места эвакуации населения в случае затопления населенных пунктов. Районы, которые могут быть изолированы паводком, в полном объеме будут обеспечены товарами первой необходимости.
Однако не следует забывать о мерах личной безопасности. Необходимо позаботиться о местах возможной эвакуации, очистить от снега дворы и водопуски. Если ваш дом находится в зоне вероятного подтопления, в первую очередь вам необходимо отключить газ, воду и электричество, погасить огонь в печах, перенести на верхние этажи и чердачные помещения ценные вещи и продукты питания, закрыть окна и двери, при необходимости — забить окна и двери первых этажей досками или фанерой.
Проверенный способ не пустить воду на порог — вырыть около дома канавки, в которых будет скапливаться вода. Во время половодья и в течение двух-трех недель после того, как вода ушла, не пейте сырую воду из колодца, т. к. в ней могут находиться болезне-творные микробы. При получении предупреждения об эвакуации, вам нужно подготовить теплую удобную одежду, сапоги, одеяло, деньги и ценности, собрать трехдневный запас питания, подготовить аптечку первой помощи и лекарства, которыми вы обычно пользуетесь, завернуть в непромокаемый пакет паспорт и другие документы, взять необходимые средства гигиены и постельное белье.
Если вода поднимается резко, перейдите в безопасное место, запаситесь предметами, которые могут понадобиться в случае самоэвакуации. Кроме лодок, плотов и надувных матрасов подойдут бочки, бревна, щиты, двери, обломки деревянных заборов, автомобильные камеры.
До прибытия спасателей или спада воды оставайтесь на верхних этажах и крышах, на деревьях или других возвышениях. Спасателям будет проще найти потерпевших, если в светлое время суток будут вывешены белое или цветное полотно, а в темное — подавайте световые сигналы.
По прибытии спасателей соблюдайте необходимые правила: в первую очередь эвакуируются женщины и дети, переходить в лодку нужно по одному. Самостоятельно выбираться из затопленного района необходимо лишь в безвыходных ситуациях.
Виктор ГНЕТЬКО,
заместитель начальника Копыльского РОЧС по ГСЧС, майор внутренней службы
Нарадзіўся Дзіма, як мы яго называлі ў дзяцінстве, 15 сакавіка 1937 года ў мястэчку Цімкавічы. Ён быў другім у сям’і настаўнікаў Віктара Сяргеевіча і Зінаіды Іосіфаўны Раманенкаў. Маці выкладала рускую мову і літаратуру, а бацька да пачатку вайны быў дырэктарам рускай школы.
У вайну было цяжка дзецям, але цяжэй было іх бацькам. Многае давялося перажыць: гібель сяброў і знаёмых, бамбёжкі, радасць вызвалення. А вось Віктару Сяргеевічу давялося яшчэ ваяваць да канца вайны.
Як успамінала Зінаіда Іосіфаўна Раманенка, у верасні 1944 года забурліла жыццё ва ўцалелых хатах, дзе пачаліся заняткі ў тры змены. Як Дзіма радаваўся, што пайшоў у першы клас! Ён ужо ўяўляў сябе дарослым і ва ўсім стараўся дапамагаць маці, бо ў той было шмат клопату: і вучыць дзяцей у тры змены, таму што настаўнікаў не хапала, і паралельна кіраваць драматычным калектывам. Ужо да канца года цімкаўляне паглядзелі спектакль “Харошая суседка”. Шквал авацый стаў “зялёным святлом” будучаму народнаму тэатру. Кларыса і Вальдэмар, а пасля і малодшая Вольга, неслі таксама цяпло сваёй маме шчырымі апладысментамі. А ў яе знаходзіўся час для хора, струннага аркестра і аркестра народных інструментаў. Хлопчык сам прымаў актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці, іграў у ансамблі. У такім асяроддзі ў Дзімы і яго аднакласнікаў выхоўваліся самыя лепшыя чалавечыя якасці. І вучыўся ён на выдатна. Калі прыйшоў з фронту бацька, хлопчык адчуў сапраўднае шчасце. А як ганарыўся ён мамай, якая на дырэктарскай пасадзе выве-ла цімкавіцкую дзесяцігодку ў лік лепшых на Міншчыне.
Вальдэмар Віктаравіч у 1954 годзе заканчвае на выдатна 10 класаў і паспяхова паступае ў Мінскі медыцынскі інстытут. Пасля атрымання дыплома яго накіроўваюць у Капыль-скую раённую бальніцу, дзе ён спачатку будзе працаваць тэрапеўтам.
— У тэрапеўтычным аддзяленні Вальдэмар Віктаравіч Раманенка зарэкамендаваў сябе выдатным спецыялістам. Выпускніку медінстытута дапамаглі набрацца практычных ведаў і вопыту капыльскія ўрачы Аляксандр Сямёнавіч Грынюк, Вера Іванаўна Мрочак і Рыгор Самуілавіч Туроўскі, — успамінала былы ўрач райбальніцы Святлана Мікалаеўна Тамашэўская.
Здольнага маладога ўрача прыкмеціў і галоўны ўрач райбальніцы Яўген Антонавіч Брыкальскі, які неўзабаве прызначыў яго сваім намеснікам. Але Вальдэмар Віктаравіч вырашыў прысвяціць сябе навуцы. І вось у 1964 годзе паспяхова здае экзамен у Беларускі інстытут ўдасканалення ўрачоў і паступае ў аспі-рантуру на кафедру тэрапіі. У 1968 годзе паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю. Давялося яму папрацаваць выкладчыкам у Гродзенскім медінстытуце і ў Мінскім педінстытуце на кафедры грамадзянскай абароны, намеснікам дырэктара па навуцы і навуковым кіраўніком тэрапеўтычнага аддзялення Беларускага навукова-даследчага інстытута экспертызы і арганізацыі працы інвалідаў. У 1981 годзе запрашаюць на працу ў Беларускі інстытут удасканалення ўрачоў, а праз некаторы час выберуць загадчыкам кафедры. У 1990 годзе Вальдэмар Віктаравіч Раманенка паспяхова абароніць доктарскую дысертацыю, а ў 1991 — стане прафесарам. Ім напісана каля 200 навуковых работ, якімі карыстаюцца ўрачы-кардыёлагі і тэрапеўты, падрыхтавана 5 кандыдатаў навук.
Акрамя выкладчыцкай і навуковай працы Вальдэмар Віктаравіч займаецца лячэннем лю-дзей. Ён лічыцца адным з лепшых урачоў Міншчыны і з’яўляецца кансультантам кардыялагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Прафесар паспяхова ўкараняе ў работу медустановы сучасныя метады дыягностыкі і лячэння хворых. Шмат урачоў-тэрапеўтаў рэспублікі павысілі сваю кваліфікацыю, набраліся вопыту ў вучонага з Цімкавіч. Вальдэмар Віктаравіч з’яўляецца членам вучонага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый пры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Але б дзе не працаваў Раманенка, не забывае родную школу. Яму было прыемна ў розныя часы сустрэцца з выпускніком 1918 года пісьменнікам Міколам Хведаровічам, было аб чым пагаварыць з заслужаным урачом БССР Мікалаем Марозам, з вядомым журналістам-публіцыстам Марыяй Варчэняй-Карпенка, з іншымі слыннымі выхаванцамі навучальнай установы. Любіць ён родную Капыльшчыну і стараецца прыехаць на юбілейныя святы нашага гарадка ці Цімкавіч.
За гэта шчыры дзякуй яму. Мы зычым нашаму земляку плённай працы ў навуцы, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.
Іван ІГНАТЧЫК,
г. Капыль
19 сакавіка 1947 года ў вёсцы Дусаеўшчына ў сям’і Антона Вайкуль, дзе падрасталі 15-гадовая дачка і 13-гадовы сын, нарадзілася дачушка Ліначка. Была такая маленькая і кволая, што адразу яе называлі божым анёлам.
З ранняга дзяцінства дзяўчынка любіла гуляць ў “бальніцу”. Лялькі і плюшавы мядзведзь былі за хворых. Уколамі станавіліся тонкія палачкі з чароту. З узростам ёй захацелася даведацца пра ўнутраную будову мышэй і жаб. Ужо ў дзіцячыя гады Ліна марыла, што стане хірургам, каб дапамагаць людзям.
Здольная да навукі дзяўчына скончыла СШ №2 г. Капыля з сярэбраным медалём. Можна было атрымаць і залатую ўзнагароду, але крыху не сябравала з фізкультурай – не дазваляла здароўе.
У 1965 годзе мара дзяцінства збылася. Ліна паспяхова вытрымлівае экзамен у Гродзенскі медінстытут. У час вучобы студэнтка-актывістка, камсамолка, першая прыгажуня курса сустрэла сваю другую палавінку: у яе закахаўся стараста групы, кучаравы Пуставы Валерка. Ах, якая гэта была цудоўная пара! Спачатку паміж маладымі людзьмі ўспыхнуў невялічкі агеньчык кахання, а затым разгарэлася полымя.
Вяселле адзначалі ўсёй групай. Перад дзяржаўнымі экзаменамі ў Пуставых нарадзілася дачушка Іначка. У 1971 годзе па размеркаванні сям’я Пуставых прыязджае на працу ў Капыльскую ЦРБ. Ліна Антонаўна працуе хірургам, а з 1976 года яшчэ і загадчыкам аддзялення пералівання крыві.
Вялікай радасцю ў сям’і Пуставых стала нараджэнне сына Віталія. Няпроста было з двума дзеткамі: накарміць, памыць і папрасаваць адзенне, дапамагчы падрыхтаваць урокі і выправіць у школу. Частымі былі і начныя дзяжурствы. Не падлічыць, колькі разоў прыходзілася падымацца ноччу, пакідаць хворых дзетак і ісці выконваць свой прафесійны абавязак.
І вось здарылася ў Пуставых бяда. Заўчасна пайшла з жыцця старэйшая сястра Ліны Антонаўны. І яна бярэ на выхаванне трох маленькіх дзяўчынак. Любові, ласкі і дабрыні хапала на ўсіх. Ніколі яна не дзяліла дзяцей на сваіх і чужых, ніколі не пакрыўдзіла сірот.
Праўда, бяда адна не ходзіць. У росквіце сіл памёр любы муж, клапатлівы бацька. Але гора не зламала гэту жанчыну. Яна і сёння па сваім жыццёвым шляху ідзе велічна і горда. А ганарыцца ёсць чым. Выхавала і дала вышэйшую адукацыю сваім дзецям. Сярод іх – урачы, педагог, юрыст і кандыдат гістарычных навук. Радуюць душу і сэрца ўнукі, асабліва самыя малодшыя – Сёмка і Лерачка.
Жыццярадаснасць, камунікабельнасць дазваляюць Ліне Антонаўне лёгка кантактаваць з людзьмі. Яна знаходзіць неабходныя словы спагады, каб зняць боль хвораму чалавеку. На твары заўсёды ўсмешка і добразычлівасць. У яе шмат сяброў, у якіх яна цэніць індывідуальнасць, шчырасць і адкрытасць.
За 41 год працы Ліна Антонаўна Пуставая неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі, мела шматлікія падзякі ад кіраўніцтва бальніцы, Міністэрства аховы здароўя, неаднаразова заносілася на Дошку гонару. Урач-жанчына і сапраўдная маці з’яўляецца Ганаровым донарам Рэспублікі Беларусь. За добрае сэрца, залатыя рукі, уважлівыя і чулыя адносіны да людзей яе сёння ведаюць і помняць ва ўсіх кутках Капыльшчыны і не толькі.
На пытанне, што было галоўным за пражытыя гады, Ліна Антонаўна адказала: “Мой жыццёвы арыенцір – здароўе людзей! Калі бачу, што чалавек у настроі і з усмешкай, адчуваю натхненне і асалоду ад сваёй любімай справы”.
Барыс Дзенісюк,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Слабадакучынская СШ”
На здымку: Л. А. Пуставая