Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

«Слава працы» для вас i пра вас Избранное

24.03.2012
Усё часцей можна пачуць: “Раёнка змянілася ў лепшы бок!” Для мяне, як галоўнага рэдактара выдання, гэтыя словы служаць авансам, бо ў штодзённым журналісцкім пошуку не заўсёды ўдаецца зрабіць тое, што хацелася б. Невялікі творчы калектыў нядаўна працаваў над Канцэпцыяй абнаўлення “Слава працы”, яе сайта. Замянілі лагатып, сталі даваць большым шрыфтам тэксты, загалоўкі, укампанавалі тэлепраграму, дадаткова вызваліўшы газетную плошчу, з’явіліся новыя рубрыкі, тэмы… Але гэта толькі пачатак той вялікай і карпатлівай работы над удасканаленнем раёнкі, яе знешняга выгляду і ўнутранага зместу. “Слава працы” павінна адпавядаць сучасным патрабаванням і надалей утрымліваць лідэрства ў раёне сярод выданняў, якія выпісваюць яго жыхары. Дарэчы, раённая газета “Слава працы” займае 4 месца ў вобласці па папулярнасці сярод чытачоў. На тысячу насельніцтва даводзіцца 170 экзэмпляраў. А хацелася б, каб яна прыходзіла ў кожны дом, стала сябрам і дарадчыкам яшчэ большай часткі насельніцтва. Над гэтым мы працуем, а яшчэ, паважаныя чытачы, прыслухоўваемся да вашых парад, рэкамендацый. Рэдакцыйная пошта з цягам часу становіцца большай, а значыць – газета выклікае ў людзей цікавасць. Яе прадаюць у 5 гандлёвых кропках Капыля, кіёсках “Саюздруку”, і амаль што няма вернутых экзэмпляраў. Гэта прыемна. Да канца падпісной кампаніі засталося зусім нямнога. Не забудзьце падпісацца на раёнку. Вы даведаецеся аб галоўных навінах раёна, вобласці і нават рэспублікі, справах у кожным працоўным калектыве Капыльшчыны, навучальнай установе. Цікава будзе ўбачыць фотаздымкі сваіх родных, суседзяў, сяброў, якія працуюць на розных участках і ствараюць агульны дабрабыт. Газета павінна быць цікавай моладзі, падлеткам і самым юным жыхарам. Дзякуй за ўзаемаразуменне. Заставайцеся з намі! Марыя ШЭІНА  
Оцените материал
(0 голосов)

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей