Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Гісторыя роднага краю

24.10.2012
Музей памяці 17-га Чырвонасцяжнага Цімкавіцкага пагранатрада, створаны ў Цімкавіцкай СШ, наведалі ганаровыя госці, якія сустрэліся з навучэнцамі школы. Гісторыя 17-га пагранічнага атрада ў Цімкавічах пачалася з дваццатых гадоў мінулага стагоддзя. Тады, да 1939 года, дзяржаўная мяжа СССР праходзіла непадалёку ад Мінска. Пагранічныя атрады ў той час насілі назвы: Заслаўскі, Дзяржынскі, Цімкавіцкі, Пляшчанскі… Савецкія пагранічнікі закрывалі шлях варожым дыверсантам і шпіёнам, белагвардзейцам і кантрабандыстам. І толькі за адзін 1929 год ахоўнікі межаў цімкавіцкага атрада затрымалі 399 парушальнікаў граніцы, 196 з якіх былі выкрыты як агенты замежных разведак. 14 лютага 1936 года за выдатныя заслугі пагранічнікаў па ахове граніцы, і пільнасць і бязлітасную барацьбу з класавым ворагам атрад быў узнагароджаны ЦВК СССР ордэнам Чырвонага Сцяга. У гонар герояў на базе Цімкавіцкай СШ створаны музей, які кожны год па традыцыі прымае гасцей. І вось на гэты раз музей памяці 17-га Чырванасцяжнага Цімкавіцкага пагранічнага атрада зноў адчыніў свае дзверы. Гасцямі мерапрыемства былі старшыня савета ветэранаў 17-га Цімкавіцкага пагранатрада Ніна Сяргееўна Наздарская, сын аднаго з пагранічнікаў Аляксандр Навуменка, якія кожны год наведваюць  музей, і дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. Перад гасцямі выступілі школьнікі з вершамі, песнямі, расказамі аб героях пагранатрада. Кожны з гасцей выказаў навучэнцам словы падзякі і пажадаў дзецям, каб яны слухалі старэйшых і не забываліся гісторыю роднага краю. Ніна Наздарская ад цэнтра КДТ імя Кіжаватава і пагранічнікаў Цюменскай вобласці напрыканцы свята ўручыла дырэктару школы грошы на рамонт музея. Павел  ШЭІН Фота аўтара  

Уручаны ордэн Маці

24.10.2012
На Капыльшчыне пражываюць 28 жанчын, якім у свой час была ўручана высокая ўрадавая ўзнагарода — ордэн Маці. Тыдзень таму ў гэтым спісе з’явілася прозвішча Таццяны Аляксандраўны Чумак з аграгарадка Мажа. Падчас святкавання Дня маці ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстасць з нагоды ўручэння жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі па пяць і болей дзяцей, ордэна Маці. Узнагарода па праве з’яўляецца самай высокай формай заахвочвання жанчын. Сярод 34 прадстаўніц сталічнага рэгіёну, якія ўшаноўваліся ў гэты дзень, была і наша зямлячка. У сям’і Таццяны Аляксандраўны пяцёра непаўналетніх дзетак. Маргарыта САКОВІЧ  

Дакрануцца да вялікіх святынь

31.10.2012
З 28 кастрычніка па 1 лістапада ў Капылі праходзіць фестываль праваслаўнай культуры “Кладезь”. [caption id="attachment_22462" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас Хрэснага ходу"][/caption] У наш горад разам з выставай-кірмашом прыбылі вялікія святыні: каўчэг з часцінкамі мошчаў Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдалены, Святога Праведнага Сімеона Верхатурскага, святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага. Дакрануцца да іх змаглі капыляне, якія завіталі на выставу ў раённы Цэнтр культуры ў дзень адкрыцця, 28 кастрычніка. [caption id="attachment_22463" align="aligncenter" width="443" caption="Вялікія святыні"][/caption] У нядзелю пасля службы ў Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля вернікі прайшлі Хрэсным ходам да месца правядзення фестывалю, якім традыцыйна стаў раённы Цэнтр культуры. У фае ўстановы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, шматлікія прыхаджане, госці свята. Прысутных вітаў Благачынны цэркваў Капыльскай акругі айцец Сергій. “З дапамогай Свята-Елісавецінскага манастыра, яго сёстраў і братоў, Сястрынства ў гонар Святой Прападобнай княгіні Елісаветы, Сястрынства ў гонар Іаана Воіна мы пачынаем духоўна-асветніцкую праграму “Кладезь”, якая накіравана на духоўнае аздараўленне нашага грамадства. Існуе шмат духоўных праблем, якія сталі вынікам бязбожнага жыцця чалавечага, калі царква знаходзілася ў ганенні, калі вера знаходзілася пад прыгнётам. Людзі страцілі духоўны арыенцір і таму нарадзіліся ў грахах, якія зараз цяжка вылечыць сваімі сіламі, — звярнуўся да прысутных айцец Сергій. — Але з дапамогай Божай, з малітвай і руплівай працай мы можам пераадолець усе негатыўныя бакі нашага жыцця”. У рамках фестывалю праходзяць выстава-кірмаш, семінары, сустрэчы-гутаркі на розныя жыццёвыя і духоўныя тэмы са святарамі і прадстаўнікамі манастыроў. Для дзяцей штодня ў глядзельнай зале раённага Цэнтра культуры адбываюцца прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка”. У праграму фестывалю таксама ўваходзіць і праект “Добры фільм”. Мерапрыемства і праекты «Кладезя» накіраваны на духоўна-маральнае выхаванне як сталых людзей, так і маладога пакалення. І на гэтым фестывалі, знойдзецца цікавы праект для кожнага. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

Спасет ли урок литературы?

23.10.2012
Ах, как же хотелось бы в это верить! Но это иллюзия, потому что не может спасти то, чего нет.  Не надо обманывать себя: литературы как предмета изучения в школе просто нет. Полтора урока в год, т. е. один урок в одно полугодие и 2 урока – во второе, отводится по программе на изучение русской литературы и русского языка (то же и по белорусскому). Не странно ли это? Не просто странно, а абсурдно!  А в душе этой юной личности, как замечал поэт, как в колбе «вечно что-нибудь кипит и булькает, и происходит». Книга, прочитанная вместе с учителем, — это «из искры неясной – ясное знание». Это общение с жизнью. Это размышления, поиски, открытия, впечатления… Как тут не вспомнить слова Ф. М. Достоевского: «Я всегда верил в силу гуманного, эстетически выраженного впечатления. Впечатления мало-помалу накопляются, пробивают с развитием сердечную кору, проникают в самое сердце, в самую суть и формируют человека… А сформированному погуманнее человеку получше привьются и всякие специальности». Гениально сказано! Действительно, все наилучшее приложится к человеку, который образован душевно, эмоционально. А прежде всего – творчество как наипервейшая потребность развитой души. Где же хранятся эти «гуманные, эстетически выраженные впечатления? В нашей литературе, которую ученик изучает один урок в неделю(!). Академик Д. С. Лихачев, обращаясь к молодежи, говорил: «Литература дает нам колоссальный, обширнейший и глубочайший опыт жизни, она делает человека интеллигентным, развивает в нем не только чувство красоты, но и понимание — понимание жизни, всех ее сложностей. Раскрывает перед вами сердца людей – одним словом, делает вас мудрым». Стоит задуматься над словами двух гениев двух веков. Творчество, мудрость, душевное и духовное богатство, интеллигентность. Книга, вовремя прочитанная учеником вместе с учителем, вовремя услышанный Пушкин и Чехов, Достоевский и Булгаков, Гоголь и Толстой, Ахматова и Пастернак – как много это значит! Только в школе, только на уроках литературы ученики читают талантливые произведения и становятся талантливыми читателями. Книга, умно прочитанная, учит и воспитывает. Это как молния на куртке: обе стороны застегиваются одновременно и накрепко, неторопливым движением замка – творческой мысли. И что мы имеем? Сегодня – творческий, как теперь модно говорить, креативный ученик, а завтра – талантливый врач, инициативный руководитель, мудрый педагог, находчивый инженер, чуткий милиционер… Можно много и долго говорить о том, что значат уроки литературы, книги, которые, как точно определил Константин Корнелюк в своей заметке в газете «Слава працы», «могли бы спасти ребенка в какой-то критический момент, заменить работу психологической службы». Но литературу действительно в школе проходят... Валентина САВЧЕНКО, ветеран педагогического труда, отличник народного образования БССР, постоянный читатель «Слава працы»  

Интересная экскурсия

23.10.2012
Формированию положительного имиджа библиотеки, привлечению детей к чтению во многом способствуют экскурсии для воспитанников детских садов. О таком мероприятии, прошедшем в Душевской сельской библиотеке накануне Дня библиотек, мы и хотим рассказать. Занимательную экскурсию по библиотеке провела Баба Яга — всеми любимый, сказочный персонаж, роль которой талантливо сыграла Елена Калинова. Баба Яга рассказала о книгах, с помощью игры познакомила с основными правилами пользования библиотекой. Экскурсия  сопровождалась веселыми  загадками, играми и завершилась вручением сладких призов. Далее вниманием детей завладел кукольный театр «Тимоша» со сказкой «Непослушная Настя». Театр создан при Потейковской сельской библиотеке более 8 лет назад, руководит им библиотекарь Екатерина Ивановна Мозоль. Мы надеемся, что наше мероприятие оставило в памяти ребят добрые, теплые воспоминания, и малыши еще не раз придут в библиотеку и станут постоянными читателями. Екатерина Мозоль, библиотекарь Потейковской сельской библиотеки  
Страница 457 из 1058