Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Гісторыя Айчыннай вайны 1812 года – праз паштоўкі

22.10.2012
Працягваем расказваць пра паштоўкі з асабістай калекцыі У.  У.  Дварэцкага. У ёй ёсць шмат момантаў, якія  адлюстроўваюць не толькі Айчынную вайну 1812 года, але і падзеі да яе надыходу. Пачынаеш разумець, што гэта не проста калекцыя, а вялікая каштоўнасць, якая захоўвае шматлікія гістарычныя падзеі. Разгледзім некаторыя з іх. Вось яшчэ адна работа вядомага мастака Уладзіміра Верашчагіна “Маршал Даву в Чудовом монастыре” (здымак 1). Луі-Нікаля Даву – гэта палкаводзец напалеонаўскіх войнаў, герцаг Аўэрштэдцкі, князь Экмюльскі, маршал Францыі. Меў мянушку «жалезны маршал». Адзіны маршал Напалеона, які не прайграў ні адной бітвы. У Чудавым манастыры ў 1812 годзе размяшчаліся штаб Напалеона і некаторыя з яго гвардзейскіх палкоў. У алтары сабора ў імя Цуда Архістратыга Міхаіла была пабудавана спальня маршала. Як сведчыць гісторыя, “Даву меў галоўную кватэру ў Новадзявочым манастыры, але, калі прыязджаў у Крэмль, спыняўся ў Цудавым манастыры, дзе і  быў пастаўлены яго паходны ложак. Двое вартавых з салдат 1-га корпуса стаялі па абодва бакі ад царскіх дзвярэй”. А вось карціна іншага мастака Хрысціяна-Вільгельма Фабера дзю Фора “Отступление французской армии. Бивак близ Михайловки 7 ноября 1812 г.” (здымак 2). Хрысціян Вільгельм Фабер дзю Фор (1780-1857) – вюртэмбергскі (Германія) батальны мастак. У чыне французскага палкоўніка служыў у складзе корпуса маршала М. Нея, прайшоў усю вайну 1812 года. Падчас свайго знаходжання ў Расіі стварыў мноства малюнкаў. Пасля дзю Фор дапоўніў іх тэкставымі каментарыямі. На гэтай паштоўцы захаваны сумны сюжэт выяўлення групы змерзлых французаў падчас пагібельнага  адступлення. Карціна «Подвиг генерала Неверовского под Красным 2 августа 1812 г.» мастака Петэра фон Гесса (здымак 3) расказвае нам аб тым, як французскі імператар вырашыў разгарнуць свой знакаміты аўстрыйскі манеўр: марш-кідком  прабіцца па краснінскай дарозе да Смаленска, узяць горад, адрэзаць рускія арміі ад Масквы і ад забеспячэння, - і навязаць ім генеральную бітву на нязручнай пазіцыі. Як і думаў Барклай дэ-Толлі, ілжывая раскіданасць войскаў Напалеона не перашкодзіла таму з неверагоднай хуткасцю, літаральна за адны суткі, сабраць цэнтральную групоўку арміі ў адзіны кулак і накіраваць на Краснае. Выкананне свайго плана імператар даручыў двум маршалам: Мюрату і Нею. Кавалерыя першага павінна была забяспечыць прарыў, пяхота і артылерыя другога - замацаваць поспех. Аднак на шляху французскай арміі, на бяду Напалеона, апынуўся генерал Д. П. Невяроўскі са сваёй 27-й дывізіяй, якая атрымала загад ад князя Баграціёна стрымліваць ворага да апошняга. Усяго ў распараджэнні Невяроўскага было каля 7 тыс. чалавек. Па розных ацэнках, у той дзень 27-я пяхотная дывізія Невяроўскага вытрымала ад 16 да 40 нападаў французскай конніцы і пяхоты і страціла ўсяго каля 1500 чалавек. Як піша гісторык А. В. Тарлеў, «У Невяроўскага была такая манера навучання салдат: ён перад боем сам вадзіў іх паглядзець пазіцыю і тлумачыў сэнс таго, што адбываецца». Разумеючы, што і навошта яны робяць, салдаты змагаліся з большай аддачай, цалкам спадзеючыся на свайго камандзіра. Павел ШЭІН Фота з асабістай калекцыі паштовак У. У. Дварэцкага  

Капыльшчына — дзіўны край паэтаў і творцаў

22.10.2012
14 кастрычніка 2012 г. на базе рэгіянальнага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў ДУА “Слабадакучынская сярэдняя школа” пры падтрымцы Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.” (ФРГ) і ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” прайшоў семінар “Літаратурная Капыльшчына: мінулае і сучаснасць”. Эпіграфам мерапрыемства сталі словы з верша былой настаўніцы Пацейкаўскай СШ Галіны Іванаўны Салавей: [caption id="attachment_22301" align="alignright" width="300" caption="Алесь Марціновіч"][/caption] Нам трэба прыгожа пражыць і памерці — Каб кожны сказаў: “Я пражыў нездарма”, У гісторыі нашай, каб след свой не сцерці, Другога й жадання няма! У семінары прынялі ўдзел Алесь Марціновіч і Леаніда Падвойская — члены Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь; Мікалай Майсюк, Любоў Мотуз, Ядвіга Малевіч, Вікторыя Матусевіч, Вікторыя Коршук, Рэната Калпак — самадзейныя паэты Капыльшчыны; Святлана Кубрак, Вадзім Салавей, Святлана Астрэйка і аўтар гэтых радкоў — настаўнікі Капыльскага раёна з вопытам работы па вуснагістарычнай тэматыцы. Тэатралізаванае прадстаўленне з паказам прэзентацый забяспечылі вучні гуртка “Юныя экскурсаводы” ДУА “Пацейкаўская СШ” (кіраўнік Вадзім Салавей). Леаніда Падвойская  азнаёміла аўдыторыю вучняў і настаўнікаў з кнігай “Предтечи Зверя. Максим”. Аўтар характарызуе жанр сваіх твораў як “фэнэкшн”, падкрэсліваючы, што падзеі ў яе дэтэктывах адбываюцца ў вельмі падобным, але ж не ў нашым свеце. Алесь  Марціновіч (аўтар кнігі “Ля Каменкі бруістай”) пабываў ва ўсіх кутках нашай сінявокай Беларусі, абышоў краіну ўздоўж і ўпоперак. Многія дзесяцігоддзі Аляксандр Андрэевіч раскрывае нацыянальную гісторыю праз асобы знакамітых беларусаў. “Любіце кнігу! Беражыце роднае слова”, — пажадаў прысутным знакаміты пісьменнік. З вершамі аб роднай зямлі выступіў Мікалай Майсюк, настаўнік матэматыкі ДУА “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат”. ”Натхненне   на паэтычную творчасць дае мне капыльская радзімая зямля”, — адзначыў наш зямляк. Тэму Радзімы вершам “Я безмерно горжусь родной Беларусью” прадоўжыла Вікторыя Коршук, вучаніца 9 класа ДУА “Слабадакучынская СШ”. Вікторыя  прысвячае свае радкі  школе, сябрам, маме. Вікторыя Матусевіч, бухгалтар ААТ “П-з “Дусаеўшчына”,  удзельнік абласнога злёту маладых паэтаў, піша пра каханне, чалавечую дабрыню і адкрытасць. Ядвіга Малевіч доўгія гады працавала фельчарам на Дзяржынскім ФАПе. ”Пішу вершы даўно і ў парыве натхнення”, — запэўнівае паэтка. Ядвіга Генрыхаўна расказала пра свой зборнік вершаў “Жыццёвыя напевы”. Вершы нараджаліся ў час выканання свайго прафесійнага абавязку, калі спяшалася да хворых людзей і ведала, што яе чакаюць. Фельчару прыхо-дзілася пераадольваць непагадзь. Таму і ўзнікалі наступныя творы: “Стан душы”, “Лясная крыніца”,  “Наша жыццё” і іншыя. [caption id="attachment_22305" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі семінара"][/caption] Любоў Мотуз знаходзіцца на заслужаным адпачынку з 1993 г.  Пачала пісаць вершы і вучыць англійскую мову з 50-ці гадоў, калі ўжо выраслі дзеці і з’явіліся ўнукі. Вершы прысвячае прыродзе, жывёлам і птушкам, дзецям і новым захапленням. Мне сын сказал: не обижайся, мама. Наукой уж доказано давно, Будь ты усидчивой, упрямой — Не выучишь английский все равно! Менавіта гэтым вершам аўтар пераконвае, што ўзрост не перашкода для творчасці. Госці  наведалі  школьны  музей імя І.  С. Трацэўскага, у якім члены клуба “Патрыёты Радзімы” правялі краязнаўчую гасцёўню, прысвечаную 113-гадавіне з дня нараджэння пісьменніка Адама Бабарэкі. У ходзе абмеркавання былі закрануты праблемы сучаснай паэзіі і прозы, магчымасці падтрымкі маладых паэтаў Капыльшчыны, творцаў старэйшага ўзросту, вызначаны перспектывы для развіцця вуснагістарычных даследаванняў у адукацыі дарослых. Удзельнікі дыскусіі дамовіліся праводзіць рэгіянальныя тэматычныя сустрэчы з навучэнцамі школ, педагагічнымі калектывамі і асабліва з членамі ветэранскіх арганізацый. Людзі, якія знаходзяцца на пенсіі, павінны адчуваць сваю значнасць у грамадстве. Іх вопыт, веды запатрабаваны і сёння. Неабходна спрыяць развіццю і перадачы творчых  дасягненняў моладзі. І, самае галоўнае, мы павінны стварыць ўсе ўмовы, каб старэйшае пакаленне жыло ў радасці і настроі, адзначылі ўдзельнікі сустрэчы. У канцы семінара  была наведана яшчэ адна адметнасць вёскі — мемарыяльны камень–знак у гонар 300-годдзя вёскі і 100-годдзя  школы. Барыс ДЗЕНІСЮК, намеснік дырэктара Слабадакучынскай СШ па вучэбна-выхаваўчай рабоце, кіраўнік рэгіянальнага рэсурснага цэнтра вуснагістарычных даследаванняў.  

Пожар в школе

21.10.2012
16 октября с. г. в 11 часов 16 минут на центр оперативного управления Копыльского РОЧС поступило сообщение о возгорании в ГУО «Средняя школа №3 г. Копыля». По прибытии к месту вызова первых подразделений установлено, что произошло задымление в фойе школы на первом этаже. Очаг возгорания находился в бытовом помещении размером 1,5x2 метра и был ликвидирован техперсоналом школы при помощи огнетушителей. До прибытия спасателей персоналом школы проведена эвакуация детей и учителей на стадион школы (351 учащийся, 37 учителей). Школа оборудована пожарной сигнализацией, которая сработала в момент возникновения пожара. Сигнал услышал вахтер,  который доложил о происшествии директору школы, а тот позвонил в МЧС. В результате пожара произошло повреждение (оплавление) 1,5 метра электропроводки, проложенной по стене к электророзетке, обуглилась деревянная полка, закопчено 2 м2 стены. По данному случаю проводится проверка. Евгений ЧИРКУН, инспектор ИГПН Копыльского РОЧС  

Читать или не читать?

20.10.2012
Компьютерные технологии и Интернет постепенно вытесняют из обыденной жизни книгу. Действительно ли книга уходит в прошлое, а современные дети читают только в рамках школьной программы? Если это на самом деле так, то есть ли повод для тревоги и полезно ли чтение? «Читать или не читать?» – под таким названием прошел час полезной информации в Душевской сельской библиотеке. Цель мероприятия – популяризация книг и чтения. Началось оно с небольшого экскурса в историю книги, также вниманию участников были представлены выставки книг: «Книги детства наших бабушек и дедушек», «Любимые книги детства звезд белорусского шоу-бизнеса». Взрослым участникам было предложено рассказать о любимой книге из детства и не просто рассказать, а заинтересовать присутствующих. Не секрет, что первыми и любимыми книгами для большинства из нас были сказки. Поэтому для детей была подготовлена викторина «Кто это? Узнай героя сказки». Во время мероприятия звучали интересные факты о книге, доводы в пользу чтения. В конце каждый участник получил небольшой подарок: дети – книжки-малышки и конфеты, а взрослые – памятку «Секреты для взрослых, или Как стать родителями читающего ребенка». Алина ЛОПАТИНА, библиотекарь Душевской сельской библиотеки  

Пашана за творчую працу

18.10.2012
Сапраўдным святам напярэдадні Дня работнікаў культуры стала ўрачыстасць, праведзеная ў Капыльскім раённым Цэнтры культуры. Па традыцыі адбылося ўшаноўванне лепшых працаўнікоў, а для ўсіх прадстаўнікоў сферы была падрыхтавана канцэртная праграма. [caption id="attachment_22229" align="aligncenter" width="443" caption=" Н. Царкова ўручае грамату А. Булакевічу"][/caption] — Дзякуючы вашай працы, намаганням, плённа  працуюць творчыя калектывы раёна, развіваецца народная творчасць, захоўваецца гісторыка-культурная спадчына, — адзначыла падчас адкрыцця мерапрыемства начальнік аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Наталля Царкова. – Сапраўднай гордасцю з’яўляюцца калектывы са званнем “народны”, яны годна заслужылі павагу жыхароў не толькі раёна, але вобласці і рэспублікі. Наталля Іванаўна павіншавала ўсіх са святам, а таксама ўручыла заслужаныя ўзнагароды лепшым. Так, Ганаровых грамат упраўлення культуры Мінаблвыканкама ўдастоены мастацкі кіраўнік РЦК Валянціна Зарамбоўская, галоўны  бібліятэкар раённай дзіцячай  бібліятэкі Валянціна Хартановіч, бухгалтар аддзела культуры Галіна Федаровіч, настаў-ніца Капыльскай ДШМ Святлана Швайбовіч. Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці адзначана работа Капыльскага РЦК (дырэктар Наталля Рыбак). Упраўленнем культуры Мінаблвыканкама, абласным цэнтрам народнай творчасці, аддзелам культуры Клецкага райвыканкама ўзнагароджаны Дыпломамі VIII абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў” ансамбль мажарэтак РЦК (кіраўнік Святлана Папок) і калектыў навучэнцаў ДШМ (кіраўнік Людміла Беразоўская). [caption id="attachment_22230" align="aligncenter" width="443" caption=" Выступае «Зімняя вішня»"][/caption] Па даручэнні кіраўніка раёна Анатоля Жданені начальнік аддзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова ўручыла Падзякі старшыні райвыканкама намесніку дырэктара раённай бібліятэкі Валянціне Камінскай, дырэктару Цімкавіцкага СДК Святлане Лазоўскай і настаўніцы ДШМ Тамары Новік. Шэраг прадстаўнікоў сферы культуры атрымаў узнагароды ад аддзела культуры. Актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця былі заахвочаны РА РГА “Белая Русь”, галіновым прафсаюзным камітэтам, маладыя супрацоўнікі – аддзелам па справах моладзі райвыканкама. А ветэранам, якія прысутнічалі на свяце, былі ўручаны кветкі. Цудоўны падарунак  зрабілі госці з Цэнтральнага раёна г. Мінска. Бурнымі апладысментамі віталі гледачы выступленні ансамбля “Зімняя вішня”, парадыйныя нумары, фокусы і, безумоўна, песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Святланы Салодкай. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА    
Страница 459 из 1058