Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Адбыліся выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

24.10.2012
На мінулым тыдні адбыліся выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы. Так, група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд правяла сустрэчу ў ПМК-11. Калектыў СГФ “Крыніца” сустрэўся з інфармацыйнай групай, якую ўзначаліла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк.  Група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Алы Раманоўскай наведалася ў ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Члены працоўных калектываў даведаліся пра стан спраў у раёне, змаглі задаць пытанні, якія іх хвалююць. Сяргей КОЗЕЛ  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 43)

24.10.2012
У чацвер, 25 кастрычніка, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з начальнікам Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Віктаравічам БОБРЫКАМ. Калі ў вас ёсць пытанні па дзейнасці РАНС, тэлефануйце ў вызначаны час па нумарах: 55-7-90, 51-5-07.  

У Капылі распачаўся новы сезон на фізкультурна-аздараўленчым комплексе

24.10.2012
Надышоў ацяпляльны сезон, і басейны фізкультурна-аздараўленчага комплексу ўжо чакаюць сваіх наведвальнікаў. Плаванне заўсёды застаецца самым папулярным відам адпачынку, у тым ліку і ў нашым раёне. Такое баўленне вольнага часу будзе даспадобы ўсёй сям’і. А калі вы яшчэ не умееце плаваць, то спецыялісты ФАКу навучаць трымацца на вадзе ў самы кароткі тэрмін. Не менш папулярным для капылян становіцца і аквааэробіка — водная гімнастыка для карэкцыі фігуры. Да ўвагі прыгожай паловы чалавецтва, ды і другой таксама, існуюць і іншыя аздараўленчыя віды: шэйпінг, пілатас, усходнія танцы. Інструктары падбяруць аптымальную групу з улікам і ўзросту, і вашых чаканняў ад заняткаў. Надаць прывабны выгляд сваёй фігуры можна таксама і ў трэнажорнай зале, дзе маецца набор сучаснага абсталявання. Для аматараў здаровага адпачынку на комплексе ёсць яшчэ шмат карысных паслуг. Заўсёды гарачая саўна — для аматараў пары. Наведвальнікі прызнаюцца, што пасля гэтай працэдуры арганізм пакідаюць усе хваробы, адчуваецца лёгкасць і свежасць. Па-ранейшаму не пустуюць спартыўная і тэнісная залы, більярд. Для аматараў канькабежнага спорту маюцца ролікавыя канькі, якімі змогуць скарыстацца ўсе жадаючыя, ёсць спартыўны інвентар для турызму, а для самых маленькіх — электрамабілі. Прыходзьце на фізкультурна-аздараўленчы комплекс, тут абавязкова знойдзеце занятак для сябе і сваіх родных! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Работа с одаренными и талантливыми детьми

24.10.2012
22 октября 2012 года в районе стартует II областной педагогический марафон по теме «Совершенствование работы с одаренными и талантливыми учащимися учреждений образования Минской области». Он организован с целью мотивации педагогов к поиску эффективных путей выявления и интеллектуально-творческого развития учащихся, повышения качества образования и результативности участия в интеллектуальных конкурсах различных уровней. Подробности мы узнали у Елены ВЕРЕЛЬ, заведующего районным учебно-методическим кабинетом. — Каждое учреждение системы образования района определило мероприятия (открытые уроки, факультативные занятия, классные гостиные, семинары, семинары-тренинги), которые будут проходить в рамках недели педагогического марафона. Педагоги продемонстрируют эффективные формы работы с учащимися с высокой мотивацией к обучению, их родителями. Педагогический марафон предлагает несколько тематических платформ для обсуждения и презентации опыта. В частности, будут обсуждаться направления работы методических формирований педагогов по обеспечению развития талантливых учащихся. Пойдет речь о роли педагога в работе с талантливой и одаренной молодежью, создании благоприятных условий для раннего выявления и развития природных дарований, становления творческой личности детей дошкольного и младшего школьного возраста. Большое внимание будет уделяться развитию интеллектуальной одаренности учащегося средствами учебного предмета, организации работы профильной смены оздоровительного лагеря как средства повышения мотивации к участию в интеллектуальных конкурсах, практике выявления одаренности учащихся. Будет рассмотрена деятельность отделов и учреждений образования по подготовке учащихся к результативному участию в интеллектуальных и творческих конкурсах, опыт психолого-педагогических служб по сопровождению и поддержке одаренных и талантливых учащихся. В центре внимания будут также педагогическая поддержка способных и одаренных детей в учреждении дополнительного, а также профессионально-технического и среднего специального образования (формы, методы и средства), повышение результативности и эффективности работы с одаренными и талантливыми учащимися на основе совершенствования управленческой компетентности кадров. Руководители, педагоги, имеющие достаточный опыт в работе с одаренными и талантливыми учащимися, могут стать активными участниками обсуждения. Подготовила Маргарита САКОВИЧ  

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 31)

24.10.2012
Урачыстасць. 25 кастрычніка па вуліцы Цімкавіцкай, д. 4а адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага адміністрацыйнага будынка Капыльскага аддзялення Дэпартамента “Ахова” МУС Рэспублікі Беларусь. ВЫТВОРЧАСЦЬ. Чатырнаццаць найменняў цвёрдага сыру прапануе сваім патэнцыяльным пакупнікам Капыльскі масласырзавод. Сярод іх – “Белорусское золото” 50%, “Сырный орешек” 50%, “Купаловский” 50%, “Гройцер” молодой 50% і інш. ДАБРАЧЫННАСЦЬ. Навучэнцы ДУ “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж” наведалі выхаванцаў сацыяльнага прытулка. Яны ўручылі хлопчыкам і дзяўчынкам цацкі, школьныя прылады і інш. Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня маці. КАДРЫ. Адміністрацыяй Капыльскага прафесійнага каледжа заключаны дагаворы ўзаемадзеяння на падрыхтоўку кадраў з 7 прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна — ААТ “Семежава”, “Старыца-Агра”, “Мажа-Агра”, ПМК-194, ТАА “Капыльскі энергасэрвіс”, Капыльскім райспажыўтаварыствам. КОНКУРС. Сталі лаўрэатамі 5-га адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “Залатая ліра-2012” выхаванцы ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыль- скага раёна”. За паспяховае выступленне ўдзельнікі ансамбля сучаснага эстраднага танца “Вяснушкі” пад кіраўніцтвам Святланы Палонскай былі адзначаны Дыпломам ІІ ступені і Кубкам. Спорт. 20 кастрычніка ў Капылі прайшло першынство ўстановы “ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК” па лёгкай атлетыцы, у якой прынялі ўдзел 60 юных спартсменаў. Стральба. У сярэдняй школе №2 г. Капыля ў суботу адбудуцца спаборніцтвы па стральбе с пнеўматычнай вінтоўкі, дзе прымуць удзел каманды арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада і сельгаспрадпрыемстваў.  
Страница 456 из 1058