Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Форум народных талентаў

17.10.2012
X фестываль  народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” адбыўся ў суботу, 6 кастрычніка,  у Мар’інай Горцы. На свята з розных куткоў сталічнай вобласці прыехала каля трох дзясяткаў народныхі ўзорных калектываў. Яшчэ з самай раніцы гукі музыкі заклікалі мясцовых жыхароў, гасцей горада на плошчу ля раённага цэнтра культуры, дзе разгануўся “Рамесніцкі гасцінец” — выстава майстроў народнай творчасці рэгіёнаў Міншчыны. Філігранная разьба па дрэве, кераміка разнастайных форм і памераў, саламяныя вырабы, лялькі, карціны, упрыгожанні са скуры, тканыя паясы і рушнікі — усё гэта можна было знайсці ў гасцінцы. Пра багатыя народныя традыцыі менавіта Капыльшчыны сведчыла выстава народнай творчасці народнага клуба “Скарбонка”, дзе экспанаваліся вышываныя іконы, тканыя вырабы, разьба па дрэве, карціны з цеста і інш. Народны майстар Беларусі Валянціна Гладкая нават  паказала гасцям, як працуе ткацкі станок. Запамінальным стаў момант з’яўлення артыстаў нясвіжскага тэатра імя Уршулі Радзівіл, якія выйшлі на плошчу ў касцюмах вяльмож. Госці з культурнай сталіцы Беларусі гэтага года з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі карэспандэнтаў, фатаграфаваліся з наведваль-нікамі выставы. Асноўная праграма фестывалю адкрылася парадам калектываў-удзельнікаў, якія ўрачыстым маршам прайшлі да цэнтра культуры пад гукі ваеннага аркестра. Затым на плошчы пачаўся канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці раёна. А ўжо ў зале РЦК стартавала галоўнае дзейства — конкурс творчых калектываў. На свяце талентаў прысутнічалі і ганаровыя госці —  намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі,  старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінаблвыканкама Руслан Трухан, начальнік упраўлення культуры Мінаблвыканкама Анатоль Акушэвіч, саветнік па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі ў Рэспуб-ліцы Беларусь Ліз Тальба Барэ, галоўны рэдактар газеты “Звязда” Алесь Карлюкевіч. Адзін за адным на сцэну выходзілі калектывы, дэманструючы сваё непаўторнае мастацтва. Пад нумарам 13 выступаў наш народны ансамбль народнай песні “Спадчына” пры падтрымцы народнага ансамбля народнай музыкі “Капыляне”. Сваё майстэрства калектывы не раз пацвярджалі цудоўнымі вынікамі на розных фестывалях і конкурсах. І цяпер яны дэманстравалі нядрэннае выканальніцкае майстэрства. Але гэтага было недастаткова, каб атрымаць гран-пры фестывалю — мікрааўтобус “Газэль”. Сёлета галоўны прыз дастаўся ўзорнаму ансамблю народнай песні “Дзянніца” з Клецкага раёна. Капыляне ж атрымалі Дыплом III ступені і прафесійны мікрафон, а таксама мікрахвалевую печ. Але, спадзяёмся, што яшчэ не раз нашы народныя калектывы заявяць аб сабе ў поўны голас! Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКАХ: моманты свята. Фота аўтара    

Удзячнасці за сыноў

17.10.2012
У Капыльскім раённым ваенным камісарыяце адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню маці. На яго былі запрошаны жанчыны, чые сыны праходзяць тэрміновую ваенную службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні свята з розных вайсковых часцей прыйшлі па-дзячныя пісьмы на імя Юрыя Качана, Юрыя Максімені, Івана Макаеда, Івана Давідоўскага, Валерыя Казака, Сцяпана Камёнкі, Сяргея Корбута, Дзяніса Лобана, Анатоля Навапольцава, Дзяніса Рыцько, Дзяніса Скобцава, Дзяніса Пятровіча, Яўгена Чумака, Рамана Майсюка, Ула-дзіміра Матусевіча і Ігара Лобана. Цёплыя словы за выхаванне сыноў у гэты дзень прагучалі ад начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталлі Гарбацэвіч, старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” старшага прапаршчыка запасу Аляксандра Пякарскага, а выконваючы абавязкі ваеннага камісара ваеннага камісарыята Капыльскага раёна маёр Сяргей Маргалік уручыў маці падзячныя пісьмы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: удзельнікі мерапрыемства. Фота аўтара    

Справы вясковыя па стане на 16 кастрычніка 2012 г.

17.10.2012
Гаспадаркамі раёна ўбрана 95,5% бульбяных палеткаў. Накапана 29403,6 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 278 ц/га. Рэалізавана 9397 тон, у тым ліку амаль 800 тон гораду Мінску. Ужо намалочана 14 485 тон кукурузнага зерня, сама болей — 4530 тон — у ААТ “Старыца-Агра”. На 92% палеткаў гэта культура ўбрана на сілас і зялёны корм — пры сярэдняй ураджайнасці 271,3 ц/га сабрана 233 102 тоны зялёнай масы. Ідзе ўборка цукровых буракоў. З неабходных 5657 гектараў салодкія караняплоды выкапаны на 62% плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ «Семежава» — 480 ц/га, у “Піянер-Агра” — 425 ц/га, па 417 цэнтнераў з кожнага гектара атрымліваюць у ААТ “Старыца-Агра”, па 400 ц — у ААТ “Прагрэс 2010”. Вядуць уборку соі ААТ “Старыца-Агра”, “Ціміразеўскі” і КСУП “С “Лясное”: пры сярэдняй ураджайнасці 11,5 ц/га намалочана 234,7 тоны. За апошні дзень ад адной каровы ў сярэднім атрымана па 11,56 кг малака. Лепшыя рэзультаты паказваюць ААТ “Ціміразеўскі” — 14,6 кг, “Старыца-Агра” — 13,8 кг, “Скабін” і “Семежава” — па 13,6 кг малака. Валавы надой за дзень склаў 228 тон 738 кг, таварнасць малака — 88%. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Віншаванні маладым мамам

17.10.2012
Для Шубіных, Зяньковічаў, Сяргеевых, Санчук з г. Капыля, Шарко з аг. Быстрыца і Пічыц з аг. Ванелевічы сёлета святкаванне Тыдня маці стала вельмі асаблівым — у іх сем’ях адбылося прыбаўленне. Маладыя мамы па традыцыі прымалі віншаванні з гэтай цудоўнай падзеяй у іх жыцці ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. Галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Ірына Ігнатчык (здымак 1) уручыла ад райвыканкама камплекты для немаўлят і пажадала моцнага здароўя жанчынам і іх дзецям. Цёплыя словы ў адрас віноўнікаў урачыстасці прагучалі і ад прадстаўнічай дэлегацыі ў складзе старшыні райсавета дэпутатаў, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыі Сандрозд, намесніка старшыні райвыканкама, намесніка старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алы Раеўскай, старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніны Жук (здымак 2). Маладым мамам яны таксама падарылі камплекты для нованароджаных і салодкія пачастункі ад фабрыкі “Слодыч”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 30)

17.10.2012
ІНФАРМАВАННЕ. У чацвер,  18 кастрычніка, пройдзе адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму: “Ход выканання праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў вобласці на 2011-2015 гады”. КЛОПАТ. Нарыхтавана 5 т 700 кг бульбы для адзінокіх і адзінока пражываючых людзей, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў ТЦСАН. Ёю забяспечана 49 жыхароў г. Капыля, якія адносяцца да гэтай катэгорыі. ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯ. Сёння на базе ф-ла “В. Раёўка” праходзіць раённы конкурс тэхнікаў-асемянатараў, дзе сваё майстэрства і веды пакажуць прадстаўнікі большасці сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны. ГРЫП. З набліжэннем зімы ўзрастае верагоднасць захварэць на грып. Спецыфічным сродкам прафілактыкі гэтай хваробы з’яўляецца імунізацыя насельніцтва. У раёне яна праводзіцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэту. На 16 кастрычніка ўжо прышчэплена 3579 чалавек, з якіх 422 дзіцяці. АДУКАЦЫЯ. З 16 кастрычніка пачалася франтальная праверка Камсамольскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Падчас яе будзе прааналізавана дзейнасць установы адукацыі за апошнія пяць гадоў. КВЗ. У Стоўбцах на занальным конкурсе каманд КВЗ-2012, якія складаліся з непаўналетніх, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, капыльскія юнакі і дзяўчаты занялі другое месца. МУЗЕЙ. Капыльскі раённы краязнаўчы музей быў прадстаўлены ў дзвюх намінацыях — “Лепшы рэгіянальны музей” і “Лепшая партнёрская дзейнасць” на Першым нацыянальным форуме “Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю”, які прайшоў з 12 па 14 кастрычніка ў горадзе Гродна. ГІСТОРЫЯ. У пятніцу, 19 кастрычніка, у Капылі пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Капыль. Праблемы гісторыі горада і рэгіёна” (да 360-годдзя надання прывілея на магдэбургскае права Капылю). Падчас яе будзе разгледжана гісторыя гарадскога самакіравання ў Беларусі, гісторыя нашага раёна ў X – ХХ ст., культурная спадчына Капыльшчыны і іншыя пытанні. Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і Капыльскі раённы выканаўчы камітэт. ВЫСТАВА. У ДУ “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэх-нічны каледж” у рамках Тыдня маці была арганізавана выстава “Шчодрая восень”, у якой узялі ўдзел усе вучэбныя групы навучальнай установы. Разнастайныя выставы такога кшталту былі арганізаваны ў большасці ўстаноў адукацыі Капыльшчыны. МЕСЯЧНІК. У сувязі з наступленнем ацяпляльнага перыяду супрацоўнікамі Капыльскага РАНС праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі яны ўдзельнічаюць у рэйдавых мерапрыемствах па выяўленні і ўхіленні недахопаў, што адмоўна ўплываюць на стан пажарнай бяспекі. ЛЕС. Актыўны ўдзел у агульнарэспубліканскай акцыі «Чысты лес», што праводзілася па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пад дэвізам «Лёс лесу ў нашых руках», прынялі супрацоўнікі ДЛГУ «Капыльскі лясгас». Сумесна з членамі школьных лясніцтваў (усяго ўзялі ўдзел 300 чалавек) яны ліквідавалі каля 10 м3 цвёрдых бытавых адходаў уздоўж лясных дарог і на ўзлесках. Крос. У мінулыя выхадныя адбыўся раённы крос, які ўваходзіць у праграму раённай спартакіяды сельскіх жыхароў і калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арга-нізацый. Мацнейшымі бегунамі ў аграрыяў сталі прадстаўнікі КСУП “С “Лясное”, а сярод гарадскіх каманд перамогу святкавалі аматары здаровага ладу жыцця з цэнтральнай раённай бальніцы.  
Страница 460 из 1058