Надышоў ацяпляльны сезон, і басейны фізкультурна-аздараўленчага комплексу ўжо чакаюць сваіх наведвальнікаў. Плаванне заўсёды застаецца самым папулярным відам адпачынку, у тым ліку і ў нашым раёне. Такое баўленне вольнага часу будзе даспадобы ўсёй сям’і. А калі вы яшчэ не умееце плаваць, то спецыялісты ФАКу навучаць трымацца на вадзе ў самы кароткі тэрмін.

Не менш папулярным для капылян становіцца і аквааэробіка — водная гімнастыка для карэкцыі фігуры. Да ўвагі прыгожай паловы чалавецтва, ды і другой таксама, існуюць і іншыя аздараўленчыя віды: шэйпінг, пілатас, усходнія танцы. Інструктары падбяруць аптымальную групу з улікам і ўзросту, і вашых чаканняў ад заняткаў. Надаць прывабны выгляд сваёй фігуры можна таксама і ў трэнажорнай зале, дзе маецца набор сучаснага абсталявання.
Для аматараў здаровага адпачынку на комплексе ёсць яшчэ шмат карысных паслуг. Заўсёды гарачая саўна — для аматараў пары. Наведвальнікі прызнаюцца, што пасля гэтай працэдуры арганізм пакідаюць усе хваробы, адчуваецца лёгкасць і свежасць. Па-ранейшаму не пустуюць спартыўная і тэнісная залы, більярд.

Для аматараў канькабежнага спорту маюцца ролікавыя канькі, якімі змогуць скарыстацца ўсе жадаючыя, ёсць спартыўны інвентар для турызму, а для самых маленькіх — электрамабілі.
Прыходзьце на фізкультурна-аздараўленчы комплекс, тут абавязкова знойдзеце занятак для сябе і сваіх родных!
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии