На Капыльшчыне пражываюць 28 жанчын, якім у свой час была ўручана высокая ўрадавая ўзнагарода — ордэн Маці. Тыдзень таму ў гэтым спісе з’явілася прозвішча Таццяны Аляксандраўны Чумак з аграгарадка Мажа.
Падчас святкавання Дня маці ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстасць з нагоды ўручэння жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі па пяць і болей дзяцей, ордэна Маці. Узнагарода па праве з’яўляецца самай высокай формай заахвочвання жанчын. Сярод 34 прадстаўніц сталічнага рэгіёну, якія ўшаноўваліся ў гэты дзень, была і наша зямлячка. У сям’і Таццяны Аляксандраўны пяцёра непаўналетніх дзетак.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии