Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Дакрануцца да вялікіх святынь

31.10.2012
З 28 кастрычніка па 1 лістапада ў Капылі праходзіць фестываль праваслаўнай культуры “Кладезь”. [caption id="attachment_22462" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас Хрэснага ходу"][/caption] У наш горад разам з выставай-кірмашом прыбылі вялікія святыні: каўчэг з часцінкамі мошчаў Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдалены, Святога Праведнага Сімеона Верхатурскага, святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага. Дакрануцца да іх змаглі капыляне, якія завіталі на выставу ў раённы Цэнтр культуры ў дзень адкрыцця, 28 кастрычніка. [caption id="attachment_22463" align="aligncenter" width="443" caption="Вялікія святыні"][/caption] У нядзелю пасля службы ў Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля вернікі прайшлі Хрэсным ходам да месца правядзення фестывалю, якім традыцыйна стаў раённы Цэнтр культуры. У фае ўстановы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, шматлікія прыхаджане, госці свята. Прысутных вітаў Благачынны цэркваў Капыльскай акругі айцец Сергій. “З дапамогай Свята-Елісавецінскага манастыра, яго сёстраў і братоў, Сястрынства ў гонар Святой Прападобнай княгіні Елісаветы, Сястрынства ў гонар Іаана Воіна мы пачынаем духоўна-асветніцкую праграму “Кладезь”, якая накіравана на духоўнае аздараўленне нашага грамадства. Існуе шмат духоўных праблем, якія сталі вынікам бязбожнага жыцця чалавечага, калі царква знаходзілася ў ганенні, калі вера знаходзілася пад прыгнётам. Людзі страцілі духоўны арыенцір і таму нарадзіліся ў грахах, якія зараз цяжка вылечыць сваімі сіламі, — звярнуўся да прысутных айцец Сергій. — Але з дапамогай Божай, з малітвай і руплівай працай мы можам пераадолець усе негатыўныя бакі нашага жыцця”. У рамках фестывалю праходзяць выстава-кірмаш, семінары, сустрэчы-гутаркі на розныя жыццёвыя і духоўныя тэмы са святарамі і прадстаўнікамі манастыроў. Для дзяцей штодня ў глядзельнай зале раённага Цэнтра культуры адбываюцца прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка”. У праграму фестывалю таксама ўваходзіць і праект “Добры фільм”. Мерапрыемства і праекты «Кладезя» накіраваны на духоўна-маральнае выхаванне як сталых людзей, так і маладога пакалення. І на гэтым фестывалі, знойдзецца цікавы праект для кожнага. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара    

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей