Юныя спартсмены вялі барацьбу ў трох відах спорту: стральба, падцягванне і лыжныя гонкі. У старэйшай групе ў асабістым першынстве мацнейшым аказаўся Кірыл Рудэнка з гімназіі №1 г. Капыля. Другое і трэцяе месцы занялі прадстаўнікі трэцяй гарадской адзінаццацігодкі — Васіль Салаўёў і Ягор Дарашэвіч. У малодшай групе не было роўных Антону Смольскаму, які, дарэчы, вырваў перамогу пасля лыжных гонак на 5 км. Другую суму ачкоў набраў Раман Халяўскі, а трэцюю — Дзмітрый Карпяленя — лепшы стралок з пнеўматычнай вінтоўкі.
У агульнакамандным заліку сярод гарадскіх навучальных устаноў лідарам стала гімназія №1 г. Капыля. Другое месца заняла СШ №2 і трэцяе — СШ №3. У сельскіх мацнейшай аказалася дружына Лясноўскай СШ, другую прыступку заняла каманда Бучацінскай, а замкнула тройку лідараў Семежаўская СШ.
Ужо ў панядзелак, 21 студзеня, мацнейшыя капыльскія трохборцы адстойвалі гонар раёна на занальных спаборніцтвах абласной спартакіяды дапрызыўнай і прызыўной моладзі па зімнім мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны”. За першынство змагаліся, акрамя нашых юнакоў, яшчэ чатыры раённыя каманды — уздзенская, клецкая, нясвіжская, стаўбцоўская.
Калі раней у каманду ўвахо-дзіла тры юнакі старэйшай і два – малодшай, то цяпер па тры спартсмены ў кожнай групе. Упэўнена выступілі капыляне Антон Смольскі, Раман Халяўскі і Кірыл Рудэнка. Яны прынеслі камандзе найбольшую колькасць ачкоў. У выніковым пратаколе нашы землякі занялі першы радок, набраўшы 611 ачкоў. Другое месца ў каманды са Стоўбцаў (573) і трэцяе — з Нясвіжа (505).
Хутчэй за ўсё, тры гэтыя каманды будуць працягваць барацьбу ў фінале абласных спаборніцтваў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
[/caption]
Павіншаваць работнікаў з наваселлем прыехалі кіраўнік спраў Капыльскага райвыканкама Віктар Плашкевіч, намеснік генеральнага дырэктара РУП “Мінскэнерга” Юрый Мішук, дырэктар філіяла “Энергазбыт” РУП “Мінскэнерга” Андрэй Шэршань, дырэктар філіяла “Мінскэнергаспецрамонт” Андрэй Рэут, прадстаўнікі суседніх раённых участкаў.
Рамонтныя работы доўжыліся ўсяго паўгода, хаця реканструкцыя пачыналася, як кажуць, “з нуля” — ад былога будынка фактычна засталіся толькі сцены. Дзякуючы супрацоўнікам філіяла “Мінскэнергаспецрамонт” участак набыў сучасны выгляд як звонку, так і ўнутры. Да таго ж, часткова былі заменены мэбля і аргтэхніка на больш сучасную для камфоту кліентаў і персаналу.
[caption id="attachment_24315" align="aligncenter" width="443" caption="Абноўлены будынак"]
[/caption]
Бясспрэчна, на наваселле не прынята прыходзіць з пустымі рукамі. Пазнаёміўшыся з умовамі работы, прысутныя ўручылі калектыву ноўтбук, мікрахвалевую печь і шмат іншых памятных падарункаў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
[/caption]
У другой адзінаццацігодцы адкрыўся не зусім звычайны клас, больш падобны на дамашні куток. У кабінеце сацыяльна-бытавой арыенціроўкі з’явілася новае кухоннае абсталяванне. Тут праходзяць заняткі, якія накіраваны на сацыялізацыю дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай педагога навучаюцца гатаваць ежу, карыстацца разнастайнымі бытавымі электрапрыборамі. На адным з такіх заняткаў пабывалі гуманітарныя валанцёры грамадскага аб’яднання “Сафія” Гэры і Кэйлін Джон. Прадстаўнікі міжнароднай дабрачыннай арганізацыі на свае вочы ўбачылі, як дзеці самастойна робяць бутэрброды і запякаюць іх у мікрахвалевай печы.
[caption id="attachment_24304" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас занятку"]
[/caption]
Пасля занятку Гэры і Кэйлін пагутарылі з вучнямі пра іх сем’і, а таксама расказалі пра сваіх дзяцей і ўнукаў. На памяць аб візіце ў капыльскую школу госці атрымалі “смайлікі”, зробленыя рукамі вучняў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Работы вяліся ў рамках Праграмы развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культур у 2008—2013 гадах. Летась, згодна з патрабаваннем Прэзідэнта, у рэспубліцы неабходна было завяршыць будаўніцтва 40 сучасных насенняводчых комплексаў, 13 з якіх прыходзіліся на долю Мінскай вобласці. Сярод сельгаспрадпрыемстваў, якія цяпер змогуць у сціслыя тэрміны правесці пасляўборачную дапрацоўку насеннага матэрыялу, аказаць паслугі не толькі сельгаспрадпрыемствам Капыльшчыны, але і іншых раёнаў, і насенняводчая гаспадарка — ААТ “Ціміразеўскі”.
Паводле слоў дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства Аляксандра Турбана, комплекс здольны перапрацаваць за гадзіну 5 тон зерня, а значыць за досыць кароткі зімовы дзень давесці да ладу 25—27 тон. А калі зерневы паток накіраваць на лінію пратручвання, то можна атрымаць гатовае да сяўбы насенне. Пакуль жа зерне затарваецца ў біг-бэгі (спецыяльныя мяккія поліпрапіленавыя мяшкі-кантэйнеры) і дастаўляецца на склад.
А будаваўся насеннеачышчальны комплекс сваімі сіламі – было цалкам рэканструявана памяшканне былога кармацэха.
Узята ў лізінг сучаснае абсталяванне (на 6 млрд 200 млн руб.), набыты вілачны пагрузчык. Днямі з работай комплексу пазнаёміліся кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны (на здымку). Некаторыя з іх, адразу ўбачыўшы магчымасць скарыстацца паслугамі ААТ “Ціміразеўскі”, узялі навінку на заметку.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара