Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Перад службай — спартакіяда

27.01.2013
На мінулым тыдні адбылася спартакіяда дапрызыўнай і прызыўной моладзі па зімовым мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны” . Юныя спартсмены вялі барацьбу ў трох відах спорту: стральба, падцягванне і лыжныя гонкі. У старэйшай групе ў асабістым першынстве мацнейшым аказаўся Кірыл Рудэнка з гімназіі №1 г. Капыля. Другое і трэцяе месцы занялі прадстаўнікі трэцяй гарадской адзінаццацігодкі — Васіль Салаўёў і Ягор Дарашэвіч. У малодшай групе не было роўных Антону Смольскаму, які, дарэчы, вырваў перамогу пасля лыжных гонак на 5 км. Другую суму ачкоў набраў Раман Халяўскі, а трэцюю — Дзмітрый Карпяленя — лепшы стралок з пнеўматычнай вінтоўкі. У агульнакамандным заліку сярод гарадскіх навучальных устаноў лідарам стала гімназія №1 г. Капыля. Другое месца заняла СШ №2 і трэцяе — СШ №3. У сельскіх мацнейшай аказалася дружына Лясноўскай СШ, другую прыступку заняла каманда Бучацінскай, а замкнула тройку лідараў Семежаўская СШ. Ужо ў панядзелак, 21 студзеня, мацнейшыя капыльскія трохборцы адстойвалі гонар раёна на  занальных спаборніцтвах абласной спартакіяды дапрызыўнай і прызыўной моладзі па зімнім мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны”. За першынство змагаліся, акрамя нашых юнакоў, яшчэ чатыры раённыя каманды — уздзенская, клецкая, нясвіжская, стаўбцоўская. Калі раней у каманду ўвахо-дзіла тры юнакі старэйшай і два – малодшай, то цяпер па тры спартсмены ў кожнай групе. Упэўнена выступілі капыляне Антон Смольскі, Раман Халяўскі і Кірыл Рудэнка. Яны прынеслі камандзе найбольшую колькасць ачкоў. У выніковым пратаколе нашы землякі занялі першы радок, набраўшы 611 ачкоў. Другое месца ў каманды са Стоўбцаў (573) і трэцяе — з Нясвіжа (505). Хутчэй за ўсё, тры гэтыя каманды будуць працягваць барацьбу ў фінале абласных спаборніцтваў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей