Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Дапамога ад “Сафii”

26.01.2013
Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія” ў Мінскай вобласці займаецца рэалізацыяй разнастайных гуманітарных праектаў сумесна з беларускімі грамадскімі аб’яднаннямі, дзяржаўнымі арганізацыямі і службамі. Адзін з іх ажыццявіўся ў сярэдняй школе №2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага. [caption id="attachment_24303" align="aligncenter" width="443" caption="З вучнямі гутараць Гэры і Кэйлін Джон (справа)"][/caption] У другой адзінаццацігодцы адкрыўся не зусім звычайны клас, больш падобны на дамашні куток. У кабінеце сацыяльна-бытавой арыенціроўкі з’явілася новае кухоннае абсталяванне. Тут праходзяць заняткі, якія накіраваны на сацыялізацыю дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай педагога навучаюцца гатаваць ежу, карыстацца разнастайнымі бытавымі электрапрыборамі. На адным з такіх заняткаў пабывалі гуманітарныя валанцёры грамадскага аб’яднання “Сафія” Гэры і Кэйлін Джон. Прадстаўнікі міжнароднай дабрачыннай арганізацыі на свае вочы ўбачылі, як дзеці самастойна робяць бутэрброды і запякаюць іх у мікрахвалевай печы. [caption id="attachment_24304" align="aligncenter" width="443" caption="Падчас занятку"][/caption] Пасля занятку Гэры і Кэйлін пагутарылі з вучнямі пра іх сем’і, а таксама расказалі пра сваіх дзяцей і ўнукаў. На памяць аб візіце ў капыльскую школу госці атрымалі “смайлікі”, зробленыя рукамі вучняў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей