Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Гарадская спартакіяда запрашае

24.01.2013
У субботу, 26 студзеня, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля пройдзе зімовая раённая спартакіяда арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. У праграму мерапрыемства ўваходзяць шэсць відаў: плаванне, гіравы спорт, дартс, штрафны кідок у баскетбольнае кальцо, скачкі праз скакалку і камбінаваная эстафета. Запрашаем усіх аматараў спорту на відовішчнае спаборніцтва, якое пачнецца ў 10.00. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

Навіны рэгіёна: Пацейкаўскі сельскі Савет

25.01.2013
в. Пацейкі Мадэрнізацыя фермы працягваецца Ідзе рэканструкцыя малочнатаварнай фермы “Пацейкі”на 600 галоў. З ходам будаўнічых работ пазнаёміўся старшыня Мінабл-выканкама Барыс Батура, які наведаў ААТ “Прагрэс 2010”. Была дадзена станоўчая ацэнка і пастаўлена задача паскорыць тэмпы работ і завяршыць будаўніцтва да верасня бягучага года. в. Жавулкі Урок мужнасці Па ініцыятыве бібліятэкара Пацейкаўскай сельскай бібліятэкі А. Мазоль рыхтуецца ўрок мужнасці “Жавулкі — сястра Хатыні” для моладзі і навучэнцаў Пацейкаўскай ДАСШ. Ён адбудзецца 5 лютага, у дзень, калі 70 гадоў таму адбылася трагедыя: фашысцкімі акупантамі былі спалены 512 мірных жыхароў. в. Печураны Сустрэліся з вяскоўцамі У  доме сацыяльных паслуг в. Печураны прайшла чарговая сустрэча прадстаўнікоў сельвыканкама з мясцовымі жыхарамі. Старшыня сельскага Савета Генадзь Лопух расказаў пра сітуацыю ў раёне, выслухаў пажаданні і скаргі грамадзян. Медыцынскія кансультацыі дала загадчыца Душаўскага ФАПа Ж. Вайтовіч. Акрамя таго вяскоўцы мелі магчымасць набыць медыкаменты. в. Траянава Пазбавілі ад клопатаў Сіламі членаў таварыства паляўнічых і рыбаловаў, участковага інспектара міліцыі і ў прысутнасці прадстаўніка мясцовай улады на полі паміж Траянавам і Пацейкамі быў праведзены адстрэл бадзяжных сабак, зграя якіх ужо не адзін месяц дастаўляла шмат клопатаў мясцовым жыхарам. Як паведамілі ў Пацейкаўскім сельвыканкаме, сітуацыя  застаецца на кантролі. в. Душава Ішла Каляда Тэатралізаванае каляднае шэсце па вуліцах вёскі адбылося напярэдадні Нараджэння Хрыстова. У свяце, арганізаваным работнікамі Душаўскага сельскага Дома культуры, актыўны ўдзел прынялі члены падлеткавага клуба “У коле сяброў”, які працуе пры ўстанове культуры. Юнакі і дзяўчаты стукаліся ў вясковыя дамы, каб павітаць гаспадароў песнямі і жартамі і павіншаваць іх са святамі. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Упэўненая перамога капыльскіх юнакоў

25.01.2013
У Клецку адбыўся турнір па міні-футболе сярод юнакоў 2001–2002 г. н., прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Мінскай вобласці. Капыльскія футбалісты ўпэўнена правялі ўсе сустрэчы, не пакінуўшы сапернікам ніводнага шанса. Поспех камандзе прынеслі Валянцін Шынгірэй, Максім Загрыва, Аляксей Вашэсцік, Дзмітрый Жогаль, Уладзіслаў Кульбіцкі, Ілля Наркевіч, Ілля Беразоўскі і Мікіта Рогач.  

“Триумф героям спорта”

25.01.2013
Под таким названием проходит открытый публичный конкурс, в ходе которого болельщики определят лучших атлетов, тренера и команду страны минувшего года. Организаторами этого масштабного проекта, который проводится в годы летних и зимних Игр, являются Минспорта, Национальный олимпийский комитет, Президентский спортивный клуб и Белтелерадиокомпания. До 31 января среди жителей Беларуси пройдет предварительное голосование за претендентов на звание лауреатов года. Заполненные бюллетени все желающие могут направить по почте или факсимильной связи в управление по физической культуре, спорту и туризму соответствующего облисполкома или Мингорисполкома. Положение о конкурсе и бюллетени для голосования размещены на сайтах вышеназванных организаторов. С 1-го по 15 февраля жюри конкурса обобщит результаты предварительного голосования и с их учетом определит лауреатов. Подведение итогов конкурса проводится по восьми номинациям, в каждой из которых будет назван только победитель: «Команда года», «Спортсмен года», «Спортсменка года», «Тренер года», «За волю к победе», «Прорыв года», «Результат года» и «Самый яркий спортивный момент года». Финалом конкурса станет церемония торжественного награждения лауреатов, сопровождаемая гала-концертом с участием артистов белорусской эстрады. Трансляция ее состоится 27 февраля. Подготовила Маргарита САКОВИЧ  

Розничный товарооборот (CMigrator copy 3)

25.01.2013
О том, как сложился объем розничного товарооборота в 2012 году, рассказывает начальник отдела статистики Копыльского района Галина ЧИГИРЬ: — Розничный товарооборот торговли через все каналы реализации в 2012 году сложился в размере 326,3 млрд рублей, или 118,9% к уровню 2011 года. Розничный товарооборот торговли в 2012 году составил 318,4 млрд рублей и увеличился по сравнению с аналогичным периодом прошлого года в сопоставимых ценах на 13,7%. Населению продано пищевых продуктов, напитков и табачных изделий на 215,8 млрд рублей (67,8% в общем объеме розничного товарооборота торговли), непродовольственных товаров — на 102,6 млрд рублей, что составило, соответственно, 109% и 123% к уровню прошлого года. Организациями потребительской кооперации в 2012 году реализовано товаров через розничную торговую сеть на 155,5 млрд рублей, или в сопоставимых ценах 110% к уровню 2011 года. Розничный товарооборот общественного питания в 2012 году составил 15,8 млрд рублей, или 109,4% к уровню 2011 года. Подготовила Виктория СТРЕЛКИНА  
Страница 372 из 1058