У Клецку адбыўся турнір па міні-футболе сярод юнакоў 2001–2002 г. н., прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Мінскай вобласці. Капыльскія футбалісты ўпэўнена правялі ўсе сустрэчы, не пакінуўшы сапернікам ніводнага шанса. Поспех камандзе прынеслі Валянцін Шынгірэй, Максім Загрыва, Аляксей Вашэсцік, Дзмітрый Жогаль, Уладзіслаў Кульбіцкі, Ілля Наркевіч, Ілля Беразоўскі і Мікіта Рогач.
Комментарии