У субботу, 26 студзеня, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля пройдзе зімовая раённая спартакіяда арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. У праграму мерапрыемства ўваходзяць шэсць відаў: плаванне, гіравы спорт, дартс, штрафны кідок у баскетбольнае кальцо, скачкі праз скакалку і камбінаваная эстафета.
Запрашаем усіх аматараў спорту на відовішчнае спаборніцтва, якое пачнецца ў 10.00.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии