Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Для камфорту кліентаў і персаналу

26.01.2013
Пасля рэканструкцыі адбылося адкрыццё абноўленага разлікова-касавага цэнтра Капыльскага ўчастка «Энергазбыт». [caption id="attachment_24314" align="aligncenter" width="443" caption="Чырвоную стужку пераразаюць Ю. Мішук і В. Плашкевіч."][/caption] Павіншаваць работнікаў з наваселлем прыехалі кіраўнік спраў Капыльскага райвыканкама Віктар Плашкевіч, намеснік генеральнага дырэктара РУП “Мінскэнерга” Юрый Мішук, дырэктар філіяла “Энергазбыт” РУП “Мінскэнерга” Андрэй Шэршань, дырэктар філіяла “Мінскэнергаспецрамонт” Андрэй Рэут, прадстаўнікі суседніх раённых участкаў. Рамонтныя работы доўжыліся ўсяго паўгода, хаця реканструкцыя пачыналася, як кажуць, “з нуля” — ад былога будынка фактычна засталіся толькі сцены. Дзякуючы супрацоўнікам філіяла “Мінскэнергаспецрамонт” участак набыў сучасны выгляд як звонку, так і ўнутры. Да таго ж, часткова былі заменены мэбля і аргтэхніка на больш сучасную для камфоту кліентаў і персаналу. [caption id="attachment_24315" align="aligncenter" width="443" caption="Абноўлены будынак"][/caption] Бясспрэчна, на наваселле не прынята прыходзіць з пустымі рукамі. Пазнаёміўшыся з умовамі работы, прысутныя ўручылі калектыву  ноўтбук, мікрахвалевую печь і шмат іншых памятных падарункаў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара        

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей