Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Грубейшие нарушения выявлены на объектах животноводства

17.10.2024
Одним из немаловажных направлений развития АПК является животноводство. Поэтому, чтобы сократить количество пожаров на его объектах, необходимо содержать все здания и помещения в чистоте, электрические сети и оборудование должно отвечать действующим правилам и нормам. Обслуживающему персоналу запрещается применять открытый огонь, курить (разрешается курить только в специально отведенных для этого местах), оставлять теплопроизводящие установки и другие агрегаты без присмотра или поручать наблюдение за ними посторонним лицам, применять для розжига отопительных установок бензин, керосин и другие легковоспламеняющиеся жидкости. Плавкие вставки предохранителей должны быть калиброваны с указанием на клейме номинального тока. Соединения, оконцевания и ответвление жил проводов и кабелей во избежание опасных в пожарном отношении переходных сопротивлений необходимо производить при помощи опрессовки, сварки, пайки или специальных зажимов. Светильники должны быть оборудованы защитными плафонами. Работники, обслуживающие объекты животноводства, должны быть обучены мерам пожарной безопасности и действиям на случай возникновения пожара по специальной программе противопожарного инструктажа. Приведу примеры характерных нарушений норм и правил пожарной безопасности в сельскохозяйственных предприятиях Копыльского района. Так, на светильниках в помещениях МТФ, телятниках, складах отсутствуют защитные плафоны (склад запчастей, СТФ аг. Песочное РСУП «С-з «Луч», МТФ д. Низковичи ОАО «Племзавод «Дусаевщина», МТФ д. Петрилово, мастерские д. Комсомольская ф-ла «Лакнея», МТФ д. Старина ОАО «Малинава» и др.). Электропроводка проложена по временной схеме, не закреплена и не защищена от механических повреждений (МТФ аг. Камень, д. Трухановичи, д. Осовец ОАО «Суворово-Агро»). Эксплуатируется ветхая электропроводка с поврежденной изоляцией (МТФ д. Старина ОАО «Малинава», МТФ аг. Камень, д. Трухановичи, д. Осовец ОАО «Суворово-Агро»). В большинстве хозяйств не организовано обучение специалистов по программе пожарно-технического минимума. Огневые работы проводятся с грубейшими нарушениями правил пожарной безопасности (не выдаются наряды-допуски на проведение огневых работ). С худшей стороны в этом плане отмечу ОАО «Преснаки», где на объектах хозяйствования не установлен строгий противопожарный режим, допускается курение в неустановленных местах, отсутствуют знаки пожарной безопасности. Помещения с содержанием КРС не оборудованы групповой привязью, обеспечивающей при пожаре быстрое освобождение и вывод животных. Объекты не обеспечены первичными средствами пожаротушения согласно нормам. В хозяйстве практически отсутствует энергослужба и, как следствие, не выполнены замеры сопротивления изоляции электропроводки, светильники в животноводческих, складских помещениях не закрыты защитными плафонами. Не разработаны планы устранения противопожарных мероприятий и перспективные планы повышения уровня пожарной безопасности объектов. В ОАО «Суворово-Агро» объекты хозяйствования не обеспечены первичными средствами пожаротушения , МТФ не оборудованы молниезащитой, электропроводка в течение длительного времени не проверялась на сопротивление изоляции. Водонапорные башни не оборудованы соединительными пожарными полугайками для забора воды пожарными автомобилями. В ОАО «П-з «Дусаевщина» не восстановлена молниезащита зданий (СТФ, склад ГСМ в д. Дусаевщина, семенной зерносклад в д. Велешино). Электропроводка в зданиях не проверена на сопротивление изоляции. Практически на всех объектах электрооборудование и электропроводка выполнены и эксплуатируются с нарушениями «Правил устройства электроустановок» (соединение жил проводов выполнено скруткой, ветхая изоляция, на светильниках отсутствуют защитные плафоны). Подключение двигателей навозоудаления на МТФ д. Подгорцы, д. Ст. Копыль, д. Низковичи, СТФ д. Дусаевщина выполнено по временной схеме. Неисправна групповая привязь скота, обеспечивающая при пожаре быстрый вывод животных на всех МТФ этого хозяйства. Отсутствовал здесь и план выполнения противопожарных мероприятий и перспективные планы повышения уровня пожарной безопасности объектов.

Андрей МАТЕЙКО, инженер ИГПН

У Капыльскім раёне пільная ўвага надаецца падрыхтоўцы навучальных устаноў да новага навучальнага года.

17.10.2024
На планёрцы ў старшыні райвыканкама Анатоля Жданені заслухоўваюцца вынікі прамежкавых этапаў. Кіраўнік раёна зараз персанальна наведвае шматлікія аб’екты і адсочвае ход работ. Рамонт устаноў і падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона знаходзяцца на пастаянным кантролі і ў намесніка старшыні Алы Раеўскай. Яшчэ напрыканцы мінулага навучальнага года ў раённым аддзеле адукацыі праведзена нарада з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, дзе дэталёва разгледжаны надзённыя пытанні. Як адзначае начальнік раённага аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў, на дадзены момант падрыхтоўка знаходзіцца ў самым разгары. Многія ўстановы вядуць рамонт, некаторыя з іх ужо на завяршальным этапе. Планава пастаўлены работы ў Быстрыцкай, Лясноўскай, Ванелевіцкай, Старыцкай СШ, дзе завершаны рамонт кабінетнай сістэмы, засталіся бягучыя пытанні па спартыўных збудаваннях і тэрыторыях. Пакуль што праблемнымі з’яўляюцца тыя ўстановы, дзе неабходна выканаць вялікія аб’ёмы работ. Напрыклад, у СШ №2 г. Капыля пры дапамозе раённага бюджэту праводзіцца рамонт сантэхнічных вузлоў і замена вокнаў на шклопакеты, згодна з праграмай энергазберажэння. Узмоцненымі тэмпамі вядуцца работы ў Навасёлкаўскай і Смаліцкой СШ. Па праграме падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона сіламі энергасэрвісу ідзе ўстаноўка дадатковага катла ў Семежаўскай СШ, праз некаторы час пачнецца ў Старыцкай СШ. У Семежаве таксама праводзіцца замена канвентарных батарэй на чыгунныя радыятары, што будзе зроблена і ў Грозаўскай СШ. Прапрацаваны пытанні па паверцы манометраў, цеплалічыльнікаў, перазарадцы вогнетушыцеляў і закупцы новых. Акрамя таго, працягваецца дастаўка торфабрыкету і дроў у навучальныя ўстановы. У адпаведнасці з графікамі працоўнай практыкі навучэнцы аказваюць пасільную дапамогу па падтрымцы ў належным выглядзе прышкольных участкаў, нарыхтоўцы прадукцыі, прымаюць удзел у рамонце. Пэўную дапамогу аказвае і сектар занятасці. З дапамогай беспрацоўных добраўпарадкоўваецца тэрыторыя Доктаравіцкай СШ. Значную фінансавую падтрымку выдзяляюць і базавыя гаспадаркі. Сумесна з Капыльскім райспажыўтаварыствам пра-працавана арганізацыя патыднёвых школьных кірмашоў з багатым асартыментам неабходных тавараў. Дарэчы, прыёмка гатоўнасці навучальных устаноў будзе праведзена адпаведнай камісіяй на працягу двух тыдняў, пачынаючы з 10 жніўня. А зараз супрацоўнікі раённага аддзела адукацыі займаюцца падрыхтоўкай да педагагічных секцый і жнівеньскай педканферэнцыі. — Хацелася б падзякаваць сваім калегам за разуменне і адносіны да справы, — падкрэсліў Аляксей Абросімаў. — Нягледзячы на свой адпачынак, яны непакояцца не толькі пра навучальны працэс, але і ствараюць такія ўмовы, каб вучань ні ў чым не меў патрэбы.

Сяргей КОЗЕЛ

В Копыльском районе прошли районные «Зажинки»

17.10.2024
Трэба сказаць, што апошнім часам надвор’е пастаянна паказвае свой капрызны характар. Вось і ў гэты дзень усю раніцу крапаў дождж, які і прымусіў арганізатараў унесці карэктывы ў правядзенне свята: замест палетка са збажыной святочнае дзейства разгарнулася на таку пад навесам. Аднак гэтыя абставіны засмуцілі толькі на некалькі хвілін, паколькі перад удзельнікамі мерапрыемства разгарнулася па-сапраўднаму святочнае дзейства. Гэтаму садзейнічала ўсё: і прыгожыя, перавітыя каляровымі стужкамі стапы, і загорнутыя ў бялюткія сурвэткі і ўзорыстыя ручнікі караваі, і старадаўні абрад, напоўнены песнямі, трапнымі народнымі прыказкамі. І, вядома ж, шчырыя словы павагі да чалавека працы, чыімі рукамі вырашчаны багаты ўраджай сёлетняга года. А ў першую чаргу яны былі скіраваны да механізатараў — сур’ёзных і стрыманых, але гатовых, нягледзячы на святочны тлум, у любую хвіліну прыступіць да работы. Сёлета, як, дарэчы, і кожны год, жніво запатрабуе ад хлебаробаў вялікіх намаганняў. І многае бу- дзе залежаць ад майстэрства і працоўнага настрою механізатараў, прадпрымальнасці кіраўнікоў і адказнасці спецыялістаў, а самае галоўнае — ад іх умення працаваць адной дружнай камандай. Пра гэта гаварыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня, які пажадаў усім удзельнікам жніва поспехаў у працы і моцнага здароўя, добрага надвор’я і высокіх намалотаў. “Усяго ў жніво ў раёне ўступяць 188 збожжаўборачных камбайнаў, звыш 180 вадзіцеляў будуць заняты на адвозцы зерня, адзначыў Анатоль Іосіфавіч. — Людзі будуць працаваць на дапрацоўцы збажыны, арганізацыі працы хлебаробаў. Аграрыям раёна неабходна ўбраць больш за 36 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых, прадаць дзяржаве (у лік дзяржзаказу) звыш 25 тыс. тон зерня, з іх 15 тыс. тон харчовай пшаніцы”. Ужо стала добрай традыцыяй для паспяховага вядзення ўборачнай прасіць Боскае блаславенне. Яно прагучала з вуснаў святара — іерэя Сергія, благачыннага цэркваў Капыльскай акругі: “Жадаю, каб Гасподзь бла- славіў вашу працу. Каб была яна плённай, а ў сэрцах нашых быў мір. І каб з гэтым мірам і асаблівым настроем мы шчыравалі на нашай матухне-зямлі”. Пасля кароткай малітвы айцец Сергій пакрапіў святой вадой снапы са збажыной новага ўраджаю, механізатараў і тэхніку, на якой яны будуць працаваць. Жанчыны ў нацыянальных касцюмах уручаюць снапы з новага хлеба кіраўніцтву раёна і гаспадаркі, усім удзельнікам свята, а дырэктару ААТ “Скабін” Віктару Станкевічу вешаюць на шыю каласісты пшанічны вянок. — Сёння мы сталі сведкамі галоўнай падзеі, якая вянчае працу хлебаробаў на працягу года — пачатка ўборачнай кампаніі, — адзначыў Віктар Канстанцінавіч. — І магу запэўніць усіх прысутных, што хлеб на палетках нашай гаспадаркі ёсць. Першыя зжатыя гектары сведчаць пра гэта. Цяпер самае галоўнае: не згубіць ніводнага зярняці, здаць хлеб дзяржаве толькі самай высокай якасці. Сёлета на хлебную ніву ў нас выйдуць 8 камбайнаў. Праз дзень-два закончацца пуска-наладачныя работы на новай сушылцы. Падабраны вопытныя, кваліфікаваныя кадры, і ўвесь наш калектыў мае настрой на хуткую, якасную ўборку і добры рэзультат. Затым усіх прысутных частуюць караваем. І ў першую чаргу яго каштуюць камбайнеры, паколькі смак хлеба дапамагае адчуць значнасць работы.

Маргарыта САКОВІЧ

Галоўнае – уборка ўраджаю

17.10.2024
На планёрцы, якую ў мінулы панядзелак правёў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, увага галоўным чынам была сканцэнтравана на правядзенні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Як адзначыў кіраўнік раёна, зажынкі ў ААТ “Скабін” прайшлі на высокім узроўні, а наперадзе — самы адказны момант. Патрэбна ўбіраць рапс, збожжавыя. Вялікая роля на жніве адводзіцца тэхналагічным групам, створаным з ліку адказных супрацоўнікаў упраўлення райсельгасхарчу і абслуговых арганізацый з мэтай якаснага правядзення ўборачных работ. На жніве не павінна быць страт, засяродзіў увагу Анатоль Іосіфавіч. Ён таксама нагадаў, што вялікім стымулам для паспяховага правядзення работ з’яўляецца заахвочванне перадавікоў. Чалавек працы павінен быць у цэнтры ўвагі работы ідэалагічнага і прафсаюзнага актываў, сродкаў масавай інфармацыі. Першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк спынілася на асноўных момантах правядзення сельгасработ, удзеле ў ім не толькі вяскоўцаў, але і прадстаўнікоў іншых арганізацый. Тут жа было закранута і пытанне вытворчасці малака. Намеснікі старшыні райвыканкама Леанід Бурак, Ала Раеўская далажылі аб ходзе работ па сваіх напрамках дзейнасці. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня засяродзіў увагу прысутных на добраўпарадкаванні населеных пунктаў, падведамасных тэрыторый, даручыў кіраўнікам адпаведных структур разгледзець скаргі, якія паступілі на яго імя па тэлефоне.

Марыя ШЭІНА

Приоритетным остается детское оздоровление

17.10.2024
Основной целью санаторно-курортного лечения является сохранение и укрепление здоровья населения Республики Беларусь. Поэтому в первую очередь мы работаем со льготными категориями граждан. Так, согласно Указу Президента Республики Беларусь №542 «О санаторно-курортном лечении и оздоровлении  населения» по линии республиканского бюджета финансирования ежегодное санаторное лечение могут получить дети-инвалиды до 18 лет. Всего за 6 месяцев текущего года оздоровилось 5 человек данной категории. Также бесплатное санаторное лечение (1 раз в два года) могут получить и граждане, пострадавшие от катастрофы на Чернобыльской АЭС. С 2007 года в МОУ РЦ на оздоровление были переданы силовые структуры Министерств обороны и внутренних дел, в том числе  неработающие пенсионеры данных ведомств.  За первое полугодие текущего года  уже оздоровились 2 человека. Основное направление в работе занимает санаторное лечение неработающей категории гражданских пенсионеров, и уже за 6 месяцев текущего года оздоровилось 24 человека. Отметим, что внеочередное право на получение ежегодной санаторной путевки имеют участники и инвалиды войны. Правом первоочередного получения бесплатной путевки (1 раз в 2 года) могут воспользоваться инвалиды I и II групп. Для остальной же категории — ветеранов труда — предусмотрена общая очередь с частичной оплатой от 15% до 100% в зависимости от дохода получателя путевки.  По линии государственного социального страхования оздоровиться могут ныне работающие граждане всех наших предприятий, организаций и учреждений, которые являются страхователями в районе. В каждой организации создана комиссия по оздоровлению и санаторно-курортному лечению. Обратившись туда, можно получить путевку, как для работника предприятия, так и для своих несовершеннолетних детей. Путевка, будь-то в детский санаторий или в отделение для родителей с детьми, выделяется по месту работы одного из родителей бесплатно. За 6 месяцев по линии социального страхования уже оздоровлено 69 человек, из которых 56,5%  пришлось на санаторное лечение детей. В первую смену в лагерях с дневным пребыванием, организованных в этом году на базе 17 школ района, оздоровлено 920 детей, с круглосуточным (на базе Грозовской школы-интерната, Копыльской вспомогательной школы-интерната, Грозовской и Бучатинской средних школ, а также гимназии № 1 г. Копыля) — 267 школьников. В данный момент начали свою работу круглосуточные лагеря во вторую смену на базе Копыльской вспомогательной школы для детей-сирот, Бучатинской СШ и СШ № 3 г. Копыля (спортивно-патриотический лагерь «Олимпиец»). С 15 июля работает выездной туристический профильный девятидневный лагерь на базе областной туристической базы в п. Ратомка Минского района, где отдохнут 40 школьников (спортсмены детской спортивной школы и дети членов профсоюза работников АПК). Всего за две смены будет оздоровлено 507 школьников, что приведет к выполнению плана на 101,2%. Отметим, что на эти цели из средств государственного социального страхования в район поступило более 240 млн рублей. Инна Корзун, главный специалист представительства МОУ РЦ по оздоровлению и санаторно-курортному лечению населения по Копыльскому району.
Страница 33 из 228