Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

Ацанілі работу

17.10.2024
У мінулы панядзелак на Капыльшчыне адбылося выязное пасяджэнне калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці па пытанні “Аб выніках комплекснай праверкі развіцця Капыльскага раёна і ацэнкі работы мясцовых органаў кіравання па паляпшэнні эканамічнага стану дадзенага рэгіёна”. Перад пасяджэннем калегіі быў арганізаваны практычны семінар па пытаннях эфектыўнасці функцыянавання галін эканомікі  рэгіёна  (па маршруце,  распрацаваным Камітэтам дзяржкантролю).

Марыя ШЭІНА

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 3)

17.10.2024
Нашы чытачы пра тое, што прымусіла думаць і перажываць. Наталля ЦАРКОВА, начальнік аддзела культуры райвыканкама: Непакоіць — Мяне, напэўна, як і ўсіх, зараз хвалюе пытанне ўборкі ўраджаю. Тое, што нам рыхтуе нябесная канцылярыя, не заўсёды спрыяе паспяховаму ходу работ. Ад будучага ўраджаю залежыць наш дабрабыт і ўзровень жыцця. Работнікі культуры таксама маюць дачыненне да ўборачнай кампаніі: прынялі ўдзел у раённым свяце “Зажынкі”, а зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да рэспубліканскіх “Дажынак”, што пройдуць у Маладзечне, дзе будуць прадстаўлены і калектывы культуры Капыльшчыны. Планы на перспектыву — У жніўні мы будзем прымаць удзел у абласным фестывалі па ткацтве “Матчыны кросны”, што пройдзе ў г. Старыя Дарогі. Упершыню станем удзельнікамі Міжнароднага фестывалю нацыянальнай кухні “Мотыльскія прысмакі”, які будзе ладзіцца ў Іванаўскім раёне, а ад нашага раёна выступяць члены клуба нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі”. Радуе — Нягледзячы на фінансава-эканамічныя складанасці, абнаўляецца матэрыяльная база ўстаноў культуры. Дзякуючы спонсарскай падтрымцы ўдалося пашыць касцюмы абрадаваму калектыву “Цары”. Нядаўна для ЦРБ імя А. Астрэйкі набыта новае камп’ютарнае абсталяванне. А 31 ліпеня будзем адзначаць 3 гады  з дня адкрыцця ў аг. Семежава музейнай экспазіцыі Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага. У гэты ж  дзень у Капылі адбудзецца канцэрт Андрэя Разіна і гурта “Ласкавы май”. Немагчыма забыцца — Да гэтага часу ў памяці абласное свята гульні і гумару “Капыльскія пацехі”. Свята сапраўды атрымалася. Грэюць душу прыемныя водгукі нашых землякоў, высокую ацэнку атрымалі і ад абласнога ўпраўлення культуры і абласнога цэнтра народнай творчасці. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Размова аб надзённым

17.10.2024
На мінулым тыдні Маладзечна стала месцам правядзення абласнога свята журналістыкі, дзе ўшаноўвалі лепшыя рэдакцыйныя калектывы па выніках работы за мінулы год.  Рэдактары рэгіянальных СМІ, шматтыражных газет, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы райвыканкамаў сталічнай вобласці наведалі рэдакцыю “Маладзечанскай газеты”, тэлепраграмы “МКТВ”, РУП “Друкарня “Перамога”, ДУ “Бібліятэка “Верасок”, ДУА “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №7”. Падчас паездкі ўдзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з ходам падрыхтоўкі горада да рэспубліканскага свята “Дажынкі”. Сёння Маладзечна нагадвае суцэльную будаўнічую пляцоўку. Большая частка запланаваных аб’ектаў ужо падрыхтавана, ажыла яркімі фарбамі, арганічна ўпісваецца ў ландшафт горада, у  якім пражывае больш за 93 тысячы жыхароў. Кульмінацыяй абласнога свята журналістыкі стала прэс-канферэнцыя старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры з удзелам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алега Праляскоўскага. Пытанні былі рознапланавымі. Яны тычыліся асноўных напрамкаў дзейнасці сталічнага рэгіёна і стану спраў у журналістыцы. А паколькі вядзецца ўборачная кампанія, Барысу Васільевічу было зададзена пытанне наконт асаблівасцей сёлетняга жніва на Міншчыне. Адзначана, што на 15 – 20% палеткаў наглядаецца палегласць, а ў астатніх раёнах і болей. Таму па словах губернатара вобласці, на першым плане – якасная ўборка. “Мы ставім задачу ўбраць да кожнага зярняці, прадумваем сістэму аплаты працы не толькі за тоны, але і за якасць, — адзначыў Барыс Батура. – Па цэнтральным рэгіёне для забеспячэння галіны жывёлагадоўлі плануем атрымаць 2 мільёны тон збожжа”. Журналістаў цікавіла пытанне работы са зваротамі грамадзян у сталічным рэгіёне. “У гэтым напрамку важна аб’ектыўна інфармаваць людзей, даваць канкрэтныя адказы, станоўчыя ці адмоўныя, — адзначыў Барыс Батура. – Іншая справа, калі ўзнікаюць непрадбачаныя аварыйныя сітуацыі (працякае дах альбо затапіла), тады патрэбна прымаць рашэнні без прамаруджвання. У кожным рэгіёне прыняты праграмы капітальнага рамонту жылля, дарог, газіфікацыі, водазабеспячэння, дзе вызначаны тэрміны работ. Аб іх павінны ведаць жыхары кожнага населенага пункта”. Былі закрануты пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў. “Адначасова навесці парадак немагчыма, — адзначыў Барыс Батура. – Патрэбна сістэмная мэтанакіраваная работа ў дадзеным напрамку. У кожным раёне прыняты праграмы і па добраўпарадкаванні, і па ліквідацыі міні-палігонаў. Па іх мы павінны і працаваць. У перспектыве ў нас з’явяцца новыя заводы па перапрацоўцы смецця. Пачнём іх будаўніцтва ў Салігорску і Барысаўскім раёне”. Узнята пытанне і аграэкатурызму. Сёння ў вобласці створана 271 аграсядзіба. За мінулы год даход ад іх дзейнасці  склаў 4 млрд рублёў. На пытанні журналістаў адказаў і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі. Ён ад-значыў, што з агульнарэспубліканскага тыража раённых, абласных            і гарад-скіх газет у 900 тысяч экзэмпляраў на Мінскую вобласць даводзіцца 200 тысяч. СМІ Міншчыны дадзена станоўчае адзнака. На пытанне аб перспектывах праваднога радыёвяшчання міністр паведаміў, што яно будзе існаваць, паколькі 30–40% жыхароў краіны яго слухаюць. Рэдактароў цікавіла пытанне і наконт прадукцыі Шклоўскага завода газетнай паперы. Атрыманы адказ, што завод выйшаў на праектную магутнасць і па якасці паперы адпавядае неабходным стандартам. Вядзецца адпаведная работа ў плане яе ніжэйшага кошту для дзяржаўных выданняў. Марыя ШЭІНА

Лета ў вёсцы

17.10.2024
На тэрыторыі раёна сезонна пражываюць звыш 3300 чалавек. З іх праводзяць лета на тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельскага Савета 615 грамадзян. У асноўным для адпачынку абраны аг. Пясочнае, вёскі Харытонаўка, Лугавая, Астрэйкі, Карзуны. А вось у вёсках Сцяпуры, Калодзезнае, Вялікія Прусы, Кукавічы і іншых Вялікараёўскага сельсавета пражываюць 507 дачнікаў.

Закуп малака

17.10.2024
З пачатку года ў разліку на адну карову з уласных падвор’яў па раёне закуплена 783 кг малака (106% да 2010 года). Найбольшыя прыбаўкі дасягнуты ў Браткаўскім (+214 кг), Семежаўскім (+169 кг) і Доктаравіцкім (+110 кг) сельскіх Саветах.
Страница 34 из 228