Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Размова аб надзённым

28.07.2011
На мінулым тыдні Маладзечна стала месцам правядзення абласнога свята журналістыкі, дзе ўшаноўвалі лепшыя рэдакцыйныя калектывы па выніках работы за мінулы год.  Рэдактары рэгіянальных СМІ, шматтыражных газет, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы райвыканкамаў сталічнай вобласці наведалі рэдакцыю “Маладзечанскай газеты”, тэлепраграмы “МКТВ”, РУП “Друкарня “Перамога”, ДУ “Бібліятэка “Верасок”, ДУА “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №7”. Падчас паездкі ўдзельнікі мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з ходам падрыхтоўкі горада да рэспубліканскага свята “Дажынкі”. Сёння Маладзечна нагадвае суцэльную будаўнічую пляцоўку. Большая частка запланаваных аб’ектаў ужо падрыхтавана, ажыла яркімі фарбамі, арганічна ўпісваецца ў ландшафт горада, у  якім пражывае больш за 93 тысячы жыхароў. Кульмінацыяй абласнога свята журналістыкі стала прэс-канферэнцыя старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры з удзелам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алега Праляскоўскага. Пытанні былі рознапланавымі. Яны тычыліся асноўных напрамкаў дзейнасці сталічнага рэгіёна і стану спраў у журналістыцы. А паколькі вядзецца ўборачная кампанія, Барысу Васільевічу было зададзена пытанне наконт асаблівасцей сёлетняга жніва на Міншчыне. Адзначана, што на 15 – 20% палеткаў наглядаецца палегласць, а ў астатніх раёнах і болей. Таму па словах губернатара вобласці, на першым плане – якасная ўборка. “Мы ставім задачу ўбраць да кожнага зярняці, прадумваем сістэму аплаты працы не толькі за тоны, але і за якасць, — адзначыў Барыс Батура. – Па цэнтральным рэгіёне для забеспячэння галіны жывёлагадоўлі плануем атрымаць 2 мільёны тон збожжа”. Журналістаў цікавіла пытанне работы са зваротамі грамадзян у сталічным рэгіёне. “У гэтым напрамку важна аб’ектыўна інфармаваць людзей, даваць канкрэтныя адказы, станоўчыя ці адмоўныя, — адзначыў Барыс Батура. – Іншая справа, калі ўзнікаюць непрадбачаныя аварыйныя сітуацыі (працякае дах альбо затапіла), тады патрэбна прымаць рашэнні без прамаруджвання. У кожным рэгіёне прыняты праграмы капітальнага рамонту жылля, дарог, газіфікацыі, водазабеспячэння, дзе вызначаны тэрміны работ. Аб іх павінны ведаць жыхары кожнага населенага пункта”. Былі закрануты пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў. “Адначасова навесці парадак немагчыма, — адзначыў Барыс Батура. – Патрэбна сістэмная мэтанакіраваная работа ў дадзеным напрамку. У кожным раёне прыняты праграмы і па добраўпарадкаванні, і па ліквідацыі міні-палігонаў. Па іх мы павінны і працаваць. У перспектыве ў нас з’явяцца новыя заводы па перапрацоўцы смецця. Пачнём іх будаўніцтва ў Салігорску і Барысаўскім раёне”. Узнята пытанне і аграэкатурызму. Сёння ў вобласці створана 271 аграсядзіба. За мінулы год даход ад іх дзейнасці  склаў 4 млрд рублёў. На пытанні журналістаў адказаў і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі. Ён ад-значыў, што з агульнарэспубліканскага тыража раённых, абласных            і гарад-скіх газет у 900 тысяч экзэмпляраў на Мінскую вобласць даводзіцца 200 тысяч. СМІ Міншчыны дадзена станоўчае адзнака. На пытанне аб перспектывах праваднога радыёвяшчання міністр паведаміў, што яно будзе існаваць, паколькі 30–40% жыхароў краіны яго слухаюць. Рэдактароў цікавіла пытанне і наконт прадукцыі Шклоўскага завода газетнай паперы. Атрыманы адказ, што завод выйшаў на праектную магутнасць і па якасці паперы адпавядае неабходным стандартам. Вядзецца адпаведная работа ў плане яе ніжэйшага кошту для дзяржаўных выданняў. Марыя ШЭІНА

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей