Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

«Олимпиец»: отличный отдых

17.10.2024
Здесь не увидишь грустного лица, не встретишь равнодушия. Коридоры этого здания наполнены звонким смехом. Тут царит атмосфера тепла, взаимопонимания и уюта.  Где находится это замечательное место? В спортивно-оздоровительном лагере «Олимпиец» при СШ №3 г. Копыля, открытие которого состоялось 12 июля. Мне посчастливилось побывать в лагере уже на второй день после открытия. Ребят я застала во время катания на роллерах. — В нашем лагере оздоравливается 83 ребенка в возрасте от 8 до 17 лет, — рассказывает старший воспитатель лагеря Валентина Александровна Гулис. — Кроме воспитателей, за здоровье и безопасность юных жителей лагеря отвечают медработники и сотрудники милиции. Они дежурят в «Олимпийце» круглосуточно. Так как лагерь спортивного направления, тренировки проходят два раза в день. Проводят занятия тренеры ДЮСШ: Тамара Квач, Артем Малиновский, Анатолий  Синюк, Михаил  Римашевский. В спортивных секциях ежедневно занимается 47 ребят. Те, у кого нет желания тренироваться, — проводят  время в игровых комнатах. Судя по всему, жаловаться на изобилие свободного времени «олимпийцам» не придется. Конкурсно-игровая программа «Азбука здоровья», сюжетно-ролевая игра «Детективы», рыцарский турнир, первенства лагеря по волейболу, теннису и футболу, просмотр фильмов, тематические дискотеки — это не все сюрпризы, которые ожидают ребят. Подготовили и встречи с работниками Центральной детской библиотеки, сотрудниками РОВД, военкомата.  К слову, в лагере поощряются инициативность и активность. В конце смены воспитатели определят победителей в номинациях: «Лучший старший по спальне», «Лучший дежурный», «Самый активный в культурной жизни». Но не будем раскрывать всех секретов. Давайте лучше попросим ребят поделиться своими впечатлениями об отдыхе. — Руководство лагеря сделало все, чтобы нам было комфортно. Просторные комнаты, новая мебель, хороший спортивный инвентарь — одним словом, есть все условия для отличного отдыха, — с восхищением говорит ученица 6 класса СШ №3 г. Копыля Полина Вабищевич. — Большую часть времени я провожу на тренировках. Вот завтра буду участвовать в соревнованиях. — Прошло только пару дней, а я уже успела приобрести много новых друзей. Вообще, мне нравятся все мероприятия. Прежде всего тем, что помогают нам поближе познакомиться, лучше узнать друг друга. Сейчас я с нетерпением жду экскурсий в Несвиж и Мирский замок, — радостно сообщила Ульяна Прадедова, учащаяся Грозовской школы-интерната. — Лагерь замечательный! Спасибо большое за это нашим воспитателям и директору Светлане Леонидовне Буткевич, а еще Виктору Викторовичу Масквичеву, без которого не обошлось бы ни одно музыкальное мероприятие, — с восторгом рассказывает Ирина Бурбицкая из деревни Новоселки. — Мне здесь очень нравится. Только хотелось бы, чтоб дискотеки длились немножко подольше. А так все отлично. Обязательно приеду сюда в следующем году. — Я в большом восторге от организации работы лагеря, а еще от питания, — делится двенадцатилетний Константин Пучинский из Старицы. — Особенно люблю курицу с картошкой. Готовят повара великолепно. Думаю, комментарии тут будут лишними. Остается пожелать ребятам, чтобы летние настроение и олимпийский дух не покидали их как можно дольше. Алина Минахорян, студентка Института журналистики БГУ

Спаборнiцтва на агульную карысць

17.10.2024
Ужо стала добрай традыцый падчас уборачнай кампаніі праводзіць раённае спаборніцтва паміж сельскагаспадарчымі арганізацыямі, прадпрыемствамі і земляробамі. Вось і сёлета раённы выканаўчы камітэт прыняў адпаведнае рашэнне №913 ад 11 ліпеня 2011 года, якім зацвердзіў Інструкцыю аб парадку арганізацыі штогадовага раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджая збожжавых і зернебабовых культур. Асноўнай мэтай спаборніцтва, якое ўжо разгарнулася ў раёне, з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў, нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі раслінаводства. Яно накіравана на павышэнне вытворчасці працы, распаўсюджванне перадавога вопыту па выкарыстанні інтэнсіўных тэхналогій, развіццё форм заахвочвання работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці за высокапрадукцыйную працу і павелічэнне якасці прадукцыі, якую яны вырабляюць. Каб стаць пераможцай раённага спаборніцтва за павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі збожжа, згодна з Інструкцыяй, сельгасарганізацыі неабходна атрымаць самы высокі валавы збор збожжа і павялічыць яго вытворчасць да ўзроўню мінулага года, да таго ж, забяспечыць выхад зерня ў разліку на 1 бала-гектар убранай плошчы не менш за 100 кг і забяспечыць засыпку кандыцыйнага насення пад поўную патрэбнасць. Пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва ў 2011 годзе сельгасарганізацыі будуць падзелены на дзве групы з улікам іх эканамічнага патэнцыялу. Так, да І групы адносяцца ААТ “Старыца-Агра”, “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Ціміразеўскі”, “Капыльскае”, “Семежава”, “Душава”, “Прагрэс-2010”, ЗАТ “Жыліхава”, СГФ “Браткава”, “Руднае”, ф-л “В. Раёўка”. Астатнія гаспадаркі ўвайшлі ў ІІ групу. Выніковая праца сельгасвытворцаў будзе добра ацэнена. Так, пры атрыманні найбольш высокай ураджайнасці  гаспадарка, аднесеная да І групы, будзе ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама, а яе кіраўнік (пры рэзультаце не менш за 50 ц/га) — грашовай прэміяй у памеры 3 млн рублёў, не менш за 60 ц/га — 4 млн рублёў, не менш за 70 ц/га — 5 млн рублёў. Для гаспадарак ІІ групы ўзнагароды наступныя: пры дасягненні самай высокай ураджайнасці гаспадарка атрымае Ганаровую грамату райвыканкама, а яе кіраўнік, пры ўраджайнасці не менш за 40 ц/га — грашовую прэмію ў памеры 2 млн рублёў, не менш за 45 ц/га — 3 млн рублёў, не менш за 50 ц/га — 4 млн рублёў. У індывідуальным спаборніцтве будзе вызначана па адным прызавым месцы ў кожнай групе: для экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, якія дасягнуць найбольш высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых культур (па марках камбайнаў), для механізатараў і ва- дзіцеляў, занятых на адвозцы збажыны, для звенняў на дапрацоўцы зерня на збожжасушыльных комплексах. За І месца старшы камбайнер будзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь, камбайнер — Ганаровай граматай райвыканкама і прэміяй у 7 б.в. Пераможцы — вадзіцель, заняты на адвозцы зерня, і члены звяна збожжасушыльнай устаноўкі — таксама атрымаюць Ганаровыя граматы і па прэміі ў 5 б.в. кожнаму. Згодна з рашэннем райвыканкама, у кожнай сельгасарганізацыі неабходна будзе распрацаваць і зацвердзіць спаборніцтвы ў межах гаспадаркі. Маргарыта САКОВІЧ

У ААТ “Піянер-Агра” на ўліку кожная хвіліна…

17.10.2024
Жніво набірае абароты. Адна за другой гаспадаркі заканчваюць уборку рапсу і ўсю сваю ўвагу скіроў- ваюць на збожжавыя культуры. Сярод іх і ААТ “Піянер-Агра”. Тут неабходна ўбраць і абмалаціць 1450 га. Для гэтага маецца 7 сучасных камбайнаў, адзін з якіх — КЗС-1218 — набыты сёлета. На іх працуюць вопытныя механізатары, за плячыма якіх не адна ўборачная. Ужо пятнаццатая яна (у якасці кіраўніка сельгаспрадпрыемства) для Аляксандра Макарчука. “Мы імкнёмся ўсю тэхніку задзейнічаць на адным палетку, — рассказвае Аляксандр Рыгоравіч. — Так  кантраляваць лягчэй, ды і самі камбайнеры знаходзяцца ў аднолькавых умовах. Праўда, апошнія гады ў нас амаль няма розніцы па ўраджайнасці на палях. Калі ёсць неабходнасць, напрыклад, для ўборкі насенных участкаў, 1—2 камбайны пераводзім туды. Аднак гэта хутчэй выключэнне. Стараемся арганізоўваць работу так, каб скараціць пераезды з палетка на палетак. Пагадзіцеся, што ў кожнай справе вельмі многае залежыць ад самасвядомасці яе выканаўцаў. У ААТ “Піянер-Агра” з гэтым усё ў парадку. Як адзначыў кіраўнік, ад яго падначаленых ніколі не гучалі скаргі, напрыклад, на працяглы рабочы дзень ці нейкія цяжкасці. Людзі разумеюць, што ў такой важнай сельскагаспадарчай кампаніі амаль усё вырашае час — убраць збажыну трэба літаральна за два тыдні. А яшчэ — якасць вядзення работ. “Сёння, пры такой сучаснай высокапрадукцыйнай уборачнай тэхніцы, — працягвае гутарку Аляксандр Макарчук, — кардынальна змяніліся функцыі памочніка камбайнера. Калі раней ён быў пастаянна задзейнічаны ў рамонце камбайна, то цяпер для яго галоўнае — не дапусціць страт. На кожным участку работ ёсць адказныя спецыялісты, у функцыях якіх, у тым ліку, і праверка якасці работ камбайнавых экіпажаў. Калі будуць заўважаны страты — экіпаж пакараюць рублём. Пра гэта мы гаворым на зажынках: у першую чаргу — пра тэхніку бяспекі на жніве, потым — пра якасць вядзення ўборачных работ”. Адчуваюць вялікую адказнасць за рэзультат сваёй працы браты Андрэй і Дзмітрый Міцкевічы, з якімі адбылася вельмі кароткая размова — хлопцы спяшаліся прадоўжыць жніво, каб не ўпусціць ніводнай хвіліны. Андрэй пасля заканчэння тэхнікума загадвае гаражом, Дзмітрый — студэнт ВНУ — дапамагае падчас канікулаў брату і роднай гаспадарцы на жніве. Іх сямейны экіпаж існуе ўжо пяты год і вызначаецца поўным узаемаразуменнем і зладжанасцю ў рабоце. Хаця, Аляксандр Макарчук, і гэта было заўважана не адзін раз, ніколі не называе лепшых працаўнікоў. Ён лічыць, што горшых у іх гаспадарцы проста няма. Усе стараюцца, імкнуцца выканаць даручаную справу як мае быць. Такім энтузіязмам вылучаюцца нават пенсіянеры, якія па першым слове кіраўніка ідуць на дапамогу гаспадарцы ў такую гарачую для яе пару. У чым тут сакрэт? Мабыць, у тым, што Аляксандр Рыгоравіч узяў за правіла ніколі не адступаць ад свайго слова: паабяцаў — выканай, не атрымалася сёння — растлумач людзям сітуацыю і зрабі заўтра. Вяскоўцы давяраюць свайму кіраўніку, а гэта, кажучы па-руску, “дорогого стоит”. Паралельна вядзецца і ўборка саломы. Яе цюкуе высокапрадукцыйны прэс-падборшчык, хутка ў справу ўключацца і чатыры рулонныя прэсы, якія пакуль задзейнічаны на падборцы сена. Працуе звяно на адвозцы саломы. У ім два пагрузчыкі і два трактары са спецыяльна сканструяванымі мясцовымі ўмельцамі прычэпамі-платформамі. На полі, густа ўсыпаным жоўценькімі рулонамі і цюкамі, мы сустрэліся з механізатарамі Віталем Лазюком і Сяргеем Ігошыным. Яшчэ адзін надзвычай важны ўчастак работ — дапрацоўка зерня. У гаспадарцы працуюць два збожжасушыльныя комплексы: так званая польская сушылка і новы комплекс, які ўступіў у работу некалькі гадоў таму. Як расказалі яго машыністы Аляксандр Лазюк і Аляксандр Абцэшка, дарэчы, абодва — работнікі ТАА “Капыльскі энергасэрвіс”, якія падчас уборачнай накіраваны прадпрыемствам на дапамогу ААТ “Піянер-Агра”, за змену комплекс здольны дапрацаваць 300 тон зерня (а работа на ім двюхзменная). Працуе ён на прыродным газе, які сёння каштуе нямала. Таму і ўчасткі для ўборкі, паводле слоў Аляксандра Макарчука, імкнуцца падбіраць такія, дзе збажына мае меншую вільготнасць. І хаця пра агульную ўраджайнасць у гаспадарцы яшчэ гаварыць рана, але, напрыклад, трыцікале дало 50 ц/га, радуе кіраўніка і азімая пшаніца, да ўборкі якой прыступяць у хуткім часе. Маргарыта САКОВІЧ

Акадэмік з Капыльшчыны

17.10.2024
Сёлета спаўняецца 190 год з дня народзін нашага славутага земляка Антона Якаўлевіча Красоўскага - заснавальніка расійскага навуковага акушэрства, знакамітага вучонага і грамадскага дзеяча. Нарадзіўся Антон Красоўскі ў 1821 годзе ў мястэчку Грозава. Бацькі яго былі прыгоннымі ў паноў Каменскіх. Хоць нейкіх гадоў 20 таму, да яго народзін, яны былі свабоднымі, такі быў статус местачкоўцаў да ўз’яднання ВКЛ з Расіяй. Многія рускія “мураў’ёвы” закабалілі не толькі грозаўцаў,  а і капылян. Але Красоўскія карысталіся аўтарытэтам у пана і ў хуткім часе ім выдалі вольную грамату. Будучы яшчэ прыгонным, Антон вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Як вядома, Каменскія дапамаглі хлопчыку паступіць у прывілеяваную ўстанову і за навучанне плацілі таксама. Антон будзе вучыцца на хірурга ў выдатнага вучонага Мікалая Іванавіча Пірагова. Пасля паспяховага заканчэння акадэміі Антон Якаўлевіч Красоўскі працуе хірургам у Краснасельскім і Араніенбаўмскім шпіталях, а ў 1849 годзе яго пераводзяць у 2-гі Пецярбургскі ваенна-сухапутны шпіталь, але ў 1850 нейкае спрыянне прывядзе яго ў акушэрскую клініку, а таксама дзіцячых хвароб. Можа б, стаў ён выдатным хірургам пры іншым жыццёвым раскладзе, але ў акушэрстве грозавец знайшоў сваё прызванне, і ён дасягае максімума ў гэтай галіне навукі. Дапамагла вучоба ў Еўропе, дзе ён навучыцца ў калег-урачоў з Германіі, Чэхіі, Польшчы, Францыі  лячэнню жаночых хвароб. Паспяхова ён асвоіць курс акушэрства і гінекалогіі прафесара Скарцоні. Вярнуўшыся з замежжа,  Красоўскі  выкладае  ў акадэміі курс акушэрства і гінекалогіі, прымяніўшы вопыт Вюрцбургскага ўніверсітэта. Хутка выдасць сваю кнігу «Курс практычнага акушэрства». Гэта быў вельмі добры дапаможнік для ўрачоў, якія займаліся гінекалогіяй. У 1860 годзе ён стане доктарам медыцыны і яму будзе прысвоенна званне прафесара. Антон Якаўлевіч першым у Расіі пачне рабіць складаныя гінекалагічныя аперацыі (зрабіў ён іх каля тысячы, па тым часе нямала). Ён паспяхова лечыць жаночыя хваробы, і яго пацыентамі становяцца сваякі імператара, а таксама жонкі высокапастаўленных чыноўнікаў. Поспеху спрыяюць эрудыраванасць Красоўскага, высокі прафесіяналізм, канфідэнцыяльнасць. Маючы вялікі аўтарытэт, ён дабіваецца адкрыцця ў Медыка-хірургічнай акадэміі першай у Расіі кафедры педыятрыі. А потым пры яго падтрымцы ўзнікае навуковая ўстанова, якая будзе рыхтаваць жанчын-уролагаў па акушэрстве. Але яшчэ акушэрская дапамога была слабай і, як паведамляла гарадская дума на сваіх паседжаннях, у Пецярбургу было ўсяго чатыры родадапаможныя ўстановы, якія мелі ўсяго 125 акушэрскіх ложкаў. За год там маглі прыняць каля 4000 парадзіх, у той час як у горадзе жыло каля 700 000, таму пры такой населенасці дапамога была мізэрнай. Красоўскі як член санітарнай камісіі горада за ўсё хваляваўся і звяртаўся ў думу і да мэра, каб выправілі сітуацыю. Пасля яго зваротаў у 1875 годзе ў горадзе адкрыліся 11 радзільных прытулкаў. Антон Якаўлевіч Красоўскі за сваю актыўную дзейнасць атрымоўвае чын “правадзейнага статскага саветніка”, што адпавядае званню генерал-маёра, і  дваранскае званне. Імператрыца Марыя Аляксандраўна вельмі паважала нашага земляка і ўгаварыла яго ўзначаліць родадапаможную ўстанову. Пры яго жыцці чатыры разы выдавалася яго кніга «Аператыўнае акушэрства». Красоўскі з’яўляецца і заснавальнікам першага часопіса «Акушэрства і жаночыя хваробы». У 1884 годзе ён стварыў Маскоўска-Пецярбургскае таварыства ўрачоў, а ў 1886 — Расійскае таварыства гінеколагаў і акушэраў. Таму невыпадкова за навуковую і грамадскую дзейнасць слыннаму сыну капыльскай зямлі прысвойваецца званне акадэміка. Імператар яго ўзнагародзіў многімі ордэнамі. Жыў доктар медыцыны, прафесар і акадэмік у Пецярбургу на вуліцы Надзеждзінскай, 5. Адзін з радзільных прытулкаў непадалёку быў названы ў яго гонар.  Большасць рускіх і беларускіх акушэраў былі яго вучнямі і навучылі сваёй прафесіі іншых. Цікава, што традыцыі нашага земляка Антона Якаўлевіча Красоўскага працягвае ўраджэнец горада Крычава кіраўнік акушэрскага аддзела Расійскай акадэміі меднавук Валерый Васільевіч Абрамчанка. Ён уваходзіць у лік 20 самых лепшых акушэраў Еўропы. Валерый Васільевіч напісаў каля 1000 навуковых публікацый, адна з якіх гістарычная і прысвечана пачынальніку акушэрскай прафесіі Антону Якаўлевічу Красоўскаму. У канцы вясны 1898 года наш слаўны акадэмік памёр і пахаваны ў Царскім Сяле (зараз горад Пушкін). Не забываюць пецярбуржцы піянера медыцынскай навукі, у яго гонар прымацавана мемарыяльная шыльда на сцяне Ваенна-медыцынскай акадэміі. А ў Слуцкім краязнаўчым музеі захоўваюцца многія асабістыя рэчы вучонага, а таксама адна яго навуковая манаграфія і некалькі прыжыццёвых здымкаў. Случчане лічаць яго сваім, а для нас ён яшчэ бліжэй і даражэй. Іван  ІГНАТЧЫК, г. Капыль

«У нас всегда горячая пора»

17.10.2024
Накануне Дня пожарной службы корреспондент «Слава працы» Владимир Скрипинский встретился с начальником Копыльского РОЧС подполковником внутренней службы Александром Бобриком и задал ему несколько вопросов, касающихся службы смелых и решительных… — Александр Викторович, как «сработал» отдел в I полугодии текущего года? — В целом неплохо. У нас достигнуто снижение числа пожаров. На сегодня в районе произошло 29 пожаров, а за такой же период 2010 года их было 37. В нынешнем году в огне погибли 5 человек и в два раза больше – 10 человек — в 2010 году. Материальный ущерб от пожаров составил без малого 162 миллиона рублей (более 202 млн – в прошлом году). — Цифры впечатляют. За ними, как известно, стоят люди. Кого бы Вы назвали лучшим в вашей службе? — Даже затрудняюсь ответить. Каждый из 101 человека, что служат в РОЧС, трудится в полную силу на своем месте, вносит вклад в общий успех коллектива. Разве только чисто условно выделил бы начальника ПАСП №14 д. Бучатино старшего прапорщика Сергея Лукьянова, командира отделения этого поста прапорщика Дмитрия Мелешкевича, старшего водителя ПАСЧ №2 аг. Тимковичи Геннадия Русаковича, начальника этой ПАСЧ Сергея Есмана, лейтенанта Руслана Мамчица, который на ежегодном областном конкурсе на звание лучшего начальника смены завоевал 4-е место. — А какие проблемы стоят перед коллективом огнеборцев? — В настоящее время имеется проблема с комплектованием. Не хватает 3-х водителей и одного командира отделения. В этом году коллектив пополнится двумя офицерами. Одной из проблем является обеспечение населенных пунктов наружным противопожарным водоснабжением. На территории района из 210 населенных пунктов в 18-ти оно не соответствует нормам, а в четырех — вообще отсутствует (дд. Клетище, Ленино, пос. Веселый Бобовнянского сельсовета, д. Королинка Братковского). Вопрос рассматривался на заседании райисполкома. Принято решение о приведении наружного водоснабжения в соответствие с требованием норм. Еще одна проблема – оборудование объектов с массовым и круглосуточным пребыванием людей автоматической пожарной сигнализацией (АПС). В районе 48 таких объектов, из которых 37 подлежат оборудованию АПС, 5 объектов до сих пор не оборудованы (больница д. Бобовня, школа-сад аг. Камень, д. Новоселки, ЦКиД аг. Семежево, общежитие ПМК-11). — Александр Викторович, какова роль инспекции госпожнадзора в общем успехе райотдела? — Существенная. ИГПН проводит большую предупредительную работу среди населения. Мы активно сотрудничаем с ТЦСОН, РОВД, отделом образования, другими учреждениями. За полгода работниками РОЧС проверено 14 637 домовладений, из которых 512 домовладений многодетных семей, 1162 домовладения т. н. неблагополучных категорий граждан, проинструктировано более 14 тысяч человек. Совместно с РОВД проверено 306 домовладений неблагополучных категорий граждан. По результатам проверок направлено 30 предложений о лишении родительских прав лиц, не выполняющих своих обязанностей. По трем из них приняты меры реагирования. Нами подано 266 предложений о направлении граждан в ЛТП, четверо уже проходят курс лечения. Отправлено 176 писем детям одиноко проживающих пенсионеров о необходимости оказания помощи в приведении дома родителей в пожаробезопасное состояние. — Выявлено нарушение, сделано замечание, назначен срок устранения. А ответственное лицо, как говорится, и пальцем о палец не ударяет. Каковы ваши действия? — Таких мы наказываем штрафами. За различные нарушения противопожарных норм и правил к административной ответственности за полугодие привлечено 205 человек на сумму 18,5 млн рублей. Из них – 21 руководитель (2,48 млн руб.), 90 должностных лиц (6,33 млн руб.) и 9 юридических лиц (4,02 млн руб.). Нами запрещена эксплуатация 2 зданий, 7 помещений, 20 агрегатов, 163 печей и 208 участков электропроводки. Руководителям предприятий вынесено 16 представлений об устранении условий и причин, способствующих нарушениям законодательства о пожарной безопасности — Как идет кампания по установке автономных пожарных извещателей? — Я бы не стал называть это кампанией. Это – жизненная необходимость. За полугодие в районе установлено 1318 АПИ. В прошлом году за этот же период – 332 шт. За счет 75% отчислений от штрафных санкций нами было перечислено 2,8 млн рублей на ремонт ветхой электропроводки в домах малообеспеченных и одиноких граждан. За счет райисполкома установлен 1291 АПИ на сумму 20,59 млн рублей. — Александр Викторович, Ваши пожелания сотрудникам РОЧС. — Быть всегда готовыми прийти на помощь людям. В своей деятельности исходить из того, что у нас всегда горячая пора, и лучший показатель нашей работы – отсутствие пожаров или сведение их к минимуму. Пользуясь случаем, хочу поздравить работников отдела, наших ветеранов с Днем пожарной службы и пожелать им новых успехов в нелегком, но таком нужном людям труде. Крепкого всем здоровья, счастья, благополучия, спокойствия и мира в семьях, уверенности в завтрашнем дне. — Благодарю за беседу.
Страница 30 из 228