Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

74

Спаборнiцтва на агульную карысць

26.07.2011
Ужо стала добрай традыцый падчас уборачнай кампаніі праводзіць раённае спаборніцтва паміж сельскагаспадарчымі арганізацыямі, прадпрыемствамі і земляробамі. Вось і сёлета раённы выканаўчы камітэт прыняў адпаведнае рашэнне №913 ад 11 ліпеня 2011 года, якім зацвердзіў Інструкцыю аб парадку арганізацыі штогадовага раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджая збожжавых і зернебабовых культур. Асноўнай мэтай спаборніцтва, якое ўжо разгарнулася ў раёне, з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў, нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі раслінаводства. Яно накіравана на павышэнне вытворчасці працы, распаўсюджванне перадавога вопыту па выкарыстанні інтэнсіўных тэхналогій, развіццё форм заахвочвання работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці за высокапрадукцыйную працу і павелічэнне якасці прадукцыі, якую яны вырабляюць. Каб стаць пераможцай раённага спаборніцтва за павелічэнне вытворчасці і рэалізацыі збожжа, згодна з Інструкцыяй, сельгасарганізацыі неабходна атрымаць самы высокі валавы збор збожжа і павялічыць яго вытворчасць да ўзроўню мінулага года, да таго ж, забяспечыць выхад зерня ў разліку на 1 бала-гектар убранай плошчы не менш за 100 кг і забяспечыць засыпку кандыцыйнага насення пад поўную патрэбнасць. Пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва ў 2011 годзе сельгасарганізацыі будуць падзелены на дзве групы з улікам іх эканамічнага патэнцыялу. Так, да І групы адносяцца ААТ “Старыца-Агра”, “Скабін”, “Піянер-Агра”, “Ціміразеўскі”, “Капыльскае”, “Семежава”, “Душава”, “Прагрэс-2010”, ЗАТ “Жыліхава”, СГФ “Браткава”, “Руднае”, ф-л “В. Раёўка”. Астатнія гаспадаркі ўвайшлі ў ІІ групу. Выніковая праца сельгасвытворцаў будзе добра ацэнена. Так, пры атрыманні найбольш высокай ураджайнасці  гаспадарка, аднесеная да І групы, будзе ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама, а яе кіраўнік (пры рэзультаце не менш за 50 ц/га) — грашовай прэміяй у памеры 3 млн рублёў, не менш за 60 ц/га — 4 млн рублёў, не менш за 70 ц/га — 5 млн рублёў. Для гаспадарак ІІ групы ўзнагароды наступныя: пры дасягненні самай высокай ураджайнасці гаспадарка атрымае Ганаровую грамату райвыканкама, а яе кіраўнік, пры ўраджайнасці не менш за 40 ц/га — грашовую прэмію ў памеры 2 млн рублёў, не менш за 45 ц/га — 3 млн рублёў, не менш за 50 ц/га — 4 млн рублёў. У індывідуальным спаборніцтве будзе вызначана па адным прызавым месцы ў кожнай групе: для экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, якія дасягнуць найбольш высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых культур (па марках камбайнаў), для механізатараў і ва- дзіцеляў, занятых на адвозцы збажыны, для звенняў на дапрацоўцы зерня на збожжасушыльных комплексах. За І месца старшы камбайнер будзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама і грашовай прэміяй у памеры 10 базавых велічынь, камбайнер — Ганаровай граматай райвыканкама і прэміяй у 7 б.в. Пераможцы — вадзіцель, заняты на адвозцы зерня, і члены звяна збожжасушыльнай устаноўкі — таксама атрымаюць Ганаровыя граматы і па прэміі ў 5 б.в. кожнаму. Згодна з рашэннем райвыканкама, у кожнай сельгасарганізацыі неабходна будзе распрацаваць і зацвердзіць спаборніцтвы ў межах гаспадаркі. Маргарыта САКОВІЧ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей