Мабыць, ні адно значнае свята не абыходзіцца без арганізацыі працы на ім «Горада майстроў». Быў такі і на святкаванні XXXII Дня беларускага пісьменства ў Лідзе. Пляцоўка Мінскай вобласці, у ліку якіх былі і майстры Капыльшчыны, стала адным з цэнтраў прыцягнення лідчан і гасцей горада.