Прывядзенне ў парадак памятных месцаў Блеўчыцкага сельсавета да Дня Незалежнасці – асноўная частка работы як знак павагі да загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторый каля помнікаў, ускладанне кветак і абнаўленне памятных таблічак.
У рабоце пасяджэння грамадскага пункта аховы правапарадку прыняў удзел пракурор Капыльскага раёна Віталь Афанасенка (на здымку). На парадак дня былі вынесены пытанні пра паводзіны грамадзян, якія знахо-дзяцца ў зоне сацыяльнай рызыкі. Камісія разгледзела матэрыялы ў дачыненні да 11 чалавек, якія раней прыцягвалі ўвагу праваахоўных органаў. На такіх грамадзян былі выдадзены ахоўныя прадпісанні з-за хатняга гвалту. Акрамя таго, праверкі выявілі ў іх яшчэ і схільнасць да алкагалізму, а іх домаўладанні ўяўляюць пагрозу з пункту гле-джання пажарнай бяспекі.
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў аг. Цімкавічы адбылася жалобная цырымонія. Настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Міхаіл Мардвінаў здзейсніў памінальную літыю па загінулых (на здымку). Пасля набажэнства прысутныя ўшанавалі памяць хвілінай маўчання, затым прагучаў звон. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Цімкавіцкага сельвыканкама, педагогі і навучэнцы мясцовай школы, работнікі ААТ «Капыльскае», а таксама жыхары аграгарадка.
Вядуцца работы па рэалізацыі Указа № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі». Ад старых пабудоў вызвалена звыш двух гектараў плошчаў у вёсках Бабавенка, Ржаўка, Печураны, Дарагавіца.
На тэрыторыі сельсавета працягваюцца работы па зносе старых пабудоў і падрыхтоўцы зямель для далейшага выкарыстання. Так, знеслі і захавалі дзве пабудовы ў Рымашах (на здымку), адну – у Думічах. Акрамя гэтага, участкі, на якіх стаялі дамы, раскарчавалі і расчысцілі.
На парадку дня былі пытанні прафілактыкі правапарушэнняў. Па выніках сустрэчы прыняты канкрэтныя рашэнні па паляпшэнні работы з насельніцтвам.
У чэрвені сходы грамадзян прайшлі адразу ў трох вёсках – Дусаеўшчыне, Вялешыне і Вошкатах. Там да размовы падключыліся спецыялісты Капыльскага РАНС. Пытанні бяспекі заўсёды актуальныя: ратавальнікі нагадалі, як зберагчы дом ад агню, а таксама акцэнтавалі ўвагу на навядзенні належнага парадку на зямлі. Чысціня на падворку, як высветлілася, – гэта не толькі эстэтыка, але і абарона ад пажараў.
Выхаванцы летняга аздараўленчага лагера пры Ванелевіцкай СШ сталі ўдзельнікамі інфармацыйнага дайджэста «Жанчыны Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Дзеці даведаліся пра гераічны шлях беларускіх жанчын, якія самааддана змагаліся за свабоду сваёй краіны.
У парку аг. Семежава праведзены работы па абрэзцы галін дрэў. Гэта дазволіла павысіць бяспеку наведвальнікаў, а таксама надаць дрэвам больш акуратны і дагледжаны выгляд.
Да 3 ліпеня на тэрыторыі сельсавета вядуцца работы па добраўпарадкаванні каля ўсіх 22 помнікаў.