Майскі сянаж – самы каштоўны і пажыўны. Менавіта ў гэты час аграрыі імкнуцца паспець сфарміраваць кармавую базу для жывёлагадоўлі. Сёлета планам працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў крыху перашкодзілі дажджы, таму зялёны канвеер калі-нікалі робіць перапынкі. Каб нагнаць упушчанае, праца кіпіць з раніцы да позняга вечара.
У в. Чырвоная Дубрава завершаны работы па ўборцы парубачных рэшткаў, якія засталіся пасля планавага спілоўвання аварыйных і сухастойных дрэў.
У Дзень сям’і навучэнцы 5-7 класаў Быстрыцкай СШ стваралі дрэва сямейных каштоўнасцей на паперы, запісваючы на галінах галоўныя сямейныя традыцыі. А старшакласнікі ў гэты дзень падчас круглага стала разважалі пра ролю сям’і ў жыцці чалавека, падтрымку, узаемаразуменне і сувязь пакаленняў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 19-20 мая, у саракавы раз, наведаў Кітай у сувязі са знамянальнай датай – 25-годдзем дагавору дружбы.
Когда мы говорим о том, почему люди остаются жить и работать в родном районе, или, наоборот, уезжают, обычно вспоминаем о зарплатах и наличии рабочих мест. Но есть еще один, не менее значимый, а порой и решающий фактор. Это то, с чем человек сталкивается ежедневно у себя дома – вода из крана, тепло в батареях, вывоз мусора.
У аг. Грозава адбылася знамянальная падзея, якая папоўніла колькасць жыхароў сельсавета, – тут нарадзіліся двайняты. Адміністрацыя сельвыканкама віншуе сям’ю нованароджаных з гэтай шчаслівай падзеяй і жадае бацькам і немаўлятам моцнага здароўя і дабрабыту.
Не спыняюцца планавыя работы па навядзенні парадку на зямлі. Праводзіцца рэгулярнае абкошванне тэрыторый населеных пунктаў для падтрымання іх у належным санітарным і эстэтычным стане. У першую чаргу ў цэнтры ўвагі буйныя паселішчы, паркі, скверы, месцы для адпачынку. Сельвыканкам працуе ў цеснай звязцы з заяўкамі старэйшын.
У населеных пунктах сельсавета прайшлі сходы грамадзян. У аг. Пясочнае разглядалі пытанне закрыцця аднаго з магазінаў. У в. Бабоўня гаварылі пра рэканструкцыю электрасетак для дадатковых установак па электраацяпленні. Таксама прааналізавалі сітуацыю з пажарамі і адміністрацыйнымі правапарушэннямі ў Капыльскім раёне.
У Дзень Перамогі ў аг. Жыліхава, вёсках Бучаціна і Гулевічы адбыліся ўрачыстыя мітынгі. Жыхары ўсклалі вянкі да ўсіх помнікаў загінулым землякам.