Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17 сентября: наш календарь, наша история, наша победа

12.08.2026

Хутка ўжо ў пяты раз мы адзначым Дзень народнага адзінства – надзвычай важнае дзяржаўнае свята, якое было ўведзена 17 вераcня 2021 года ў гонар далучэння Заходняй Беларусі да БССР.

Лісток нацыянальнага календара

Прапановы заснаваць свята прагучалі яшчэ на VI Усебеларускім народным сходзе (11-12 лютага 2021 года). Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка цалкам падтрымаў гэтую народную ініцыятыву. І дзень стаў сапраўдным актам паважных адносін да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору. І, безумоўна, назаўсёды ўжо замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

Адноўленае ў 1939-м адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН. Сёння, у ХХІ стагоддзі, мы – беларускі народ – таксама адзіныя і згуртаваныя ў выбары курсу на развіццё моцнай і квітнеючай Бацькаўшчыны.

Як назаўсёды змяніўся беларускі лёс

Не сакрэт, што акт несправядлівасці, здзейснены ў дачыненні да беларусаў у «дружалюбнай» Рызе, не мог не выклікаць адэкватнага рэагавання: падзеленыя мяжой нашы папярэднікі спрадвек імкнуліся жыць у адной дзяржаве. Менавіта цяжкае эканамічнае становішча працоўных Захадняй Беларусі, палітычнае бяспраўе і жорсткі нацыянальны прыгнёт і вызначалі ў многім характар і мэты нацыянальна-вызваленчага руху. Актыўнымі сіламі яго сталі дэмакратычная інтэлігенцыя, палітычна актыўная частка рабочага класу і сялянства. А вызваленчы рух у Заходняй Беларусі і стаў арганічным працягам вызваленчай барацьбы беларусаў супраць войск спачатку кайзераўскай Германіі, а потым польскай інтэрвенцыі.

Так, у кастрычніку 1939 года адбыліся выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі. Правам выбару ў яго карысталіся ўсе грамадзяне мужчынскага і жаночага полу, якія дасягнулі 18 гадоў, незалежна ад расавай і нацыянальнай прыналежнасці, веравызнання, адукацыйнага цэнзу, сацыяльнага паходжання, маёмаснага становішча. Менавіта гэты сход прыняў рашэнне пра ўсталяванне Савецкай улады і ўз’яднанне з БССР. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР было падтрымана абсалютнай большасцю насельніцтва. І з гэтага моманту тэрыторыя БССР і яе насельніцтва павялічыліся амаль удвая. У склад БССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тысяч кв. км з насельніцтвам 4,7 мільёна чалавек. Абсалютную яго большасць складалі беларусы, і толькі ў заходняй частцы Беластоцкай вобласці пераважала польскае насельніцтва. Тэрыторыя Беларусі павялічылася са 125,6 да 225,6 тысячы кв. км, а насельніцтва – з 5,6 да 10,3 мільёна.

28 кастрычніка 1939-га Народны Сход у Беластоку распачаў працу, а 29 кастрычніка аднагалосна была прынята Дэкларацыя «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР». На сходзе было прынята рашэнне аб’явіць 17 верасня Днём вызвалення рабочых Заходняй Беларусі ад прыгнёту буржуазіі і памешчыкаў. 14 лістапада 1939 года на 3-й пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў прыняты закон, у якім канстатавалася: «Прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і аб’яднаць тым самым вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай дзяржаве».

Сёння, калі мая нацыя амаль 90 год жыве ў адзінай, непарушнай краіне, на жаль, многімі ўжо забыліся тыя цяжкасці, з якімі давялося сутыкнуцца нашым папярэднікам пры аб’яднанні. Вельмі многае відавочна паказалі і даказалі падзеі верасня 1939 года, калі жыхары Заходняй Беларусі з радасцю сустракалі вызваленчы паход Чырвонай арміі. У памяці нашчадкаў і сёння жывуць перададзеныя ўспаміны пра герояў, якія ў барацьбе за жыццё беларусаў у адзінай дзяржаве прайшлі праз цяжкія выпрабаванні, нават засценкі турмаў і канцлагераў.

Ад продкаў – да сучаснікаў і нашчадкаў

Відавочна: беларусы атрымалі права звацца беларусамі! У нашых гарадах шмат вуліц і плошчаў у гонар знакамітай даты – 17 верасня. Аднак даволі працяглы час у Савецкай Беларусі гэтая дата фактычна замоўчвалася, паколькі пераважала пазіцыя «не трэба крыўдзіць палякаў». Калі ўжо на сучасным этапе абмяркоўвалі з’яўленне гэтай векапомнай даты, сярод экспертаў гучала думка: маўляў, мы кагосьці з іншых нацый гэтай новай датай можам пакрыўдзіць. Аднак мы не павінны, асабліва з улікам сённяшніх заморска-заакіянскіх рэалій тупа і крывадушна азірацца на кагосьці, тым больш на калектыўны захад, ЗША, якія ўсе разам сёння сябруюць супраць нас. Мы, у першую чаргу, павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы і падаваць гісторыю Бацкаўшчыны з пункту гледжання беларусаў. Хопіць нам жыць і вучыцца па чужых падручніках, па чужых канонах і догмах.

17 верасня мы адзначаем як стрыжнявое і глыбока нацыянальнае свята адзінства, памяці, цэласнасці нашай Айчыны. Важна, каб падрастаючае пакаленне да генаў усвядоміла, што стаіць за гаваркой датай, якімі былі гістарычныя падзеі, якім было натхненне і радасць у нашым наро-дзе, калі Беларусь уз’ядналася. Нашы далёкія папярэднікі не маглі атрымліваць адукацыю на роднай мове, не маглі нават проста называць сябе беларусамі.

Менавіта наша Бацькаўшчына пад мудрым кіраўніцтвам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі здолела даць нам магчымасць адчуваць сябе сапраўднымі беларусамі, жыхарамі самай міралюбівай краіны ў свеце, адчуваць штодзённую адказнасць за яе лёс. Нашы нашчадкі таксама павінны будуць усвядоміць, што не заўсёды былі такія цудоўныя ўмовы, не заўсёды дзеці былі абаронены так, як зараз. І што дабрабыт гэты дастаўся нашым продкам дарагой, няпростай цаной.

Свята – як жменя сонечных промняў

Мы помнім таксама, што наш Бацька, выступаючы, аднойчы падкрэсліў, што заснаванне Дня народнага адзінства – гэта адказ Беларусі сучаснаму Захаду на шматлікія спробы раз’яднаць краіну. «Гэта адказ на спробы Захаду раз’яднаць Беларусь жыўцом і разарваць на шматкі краіну», – канстатаваў кіраўнік дзяржавы. «Свята будзе. Гэта сапраўды свята. Калі б гэтага дня не было, не было б нашай краіны. Гэта для нас святое свята», – адзначыў лідар нашай нацыі.

Я ўпэўнены: мы зможам пераадолець любыя цяжкасці і перашкоды, калі будзем памятаць пра прыклады гераічнага мінулага, маральныя і духоўныя каштоўнасці, уласцівыя нашаму народу. У гэтым свяце – сіла і слава беларускага народа, мужнасць старэйшых пакаленняў у барацьбе за сваё самавызначэнне і імкненне жыць адной сям’ёй, нягледзячы на шмалікія варварскія захопніцкія планы чужаземных безгаловых палітыкаў.

Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей